Уладзімір Караткевіч - Аліва і меч

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Аліва і меч» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Аліва і меч: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Аліва і меч»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аліва і меч — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Аліва і меч», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я — гэта яшчэ не рэвалюцыя.

— Але ўсё ж… Няўжо нельга адшукаць для вашага арганізма і мозга патрэбнай ежы?

— Чаму не, можна, — сказаў гаспадар.

I раптам вельмі ціха і задумліва дадаў:

- Я не хачу зваліцца. Мяне часам мучыць сон: я памёр, не паставіўшы цягнік на рэйкі, не зрабіўшы ўсяго, што магу. I жахлівей мне нічога не снілася… Але ёсць адзін прынцып: быць, як усе. Сорамна быць сытым, калі народ галадае. Лепей заўчасна памерці, чым страціць гэты сорам. I Цюрупа, і я, ды і вы, таварышы, — мы ідзем на гэта не таму, што мы такія ўжо добрыя людзі, а таму, што мы вучні Маркса. I гора нам, калі мы перастанем быць такімі.

Памаўчаў.

— Я ведаў некаторых дзеячаў Другога Інтэрнацыянала… Самы страшны, самы небяспечны вораг рэвалюцыі — карупцыя, перараджэнства. Такі — горшы за хама-купца, таму што яму вераць… I гэта жахлівей, чым сотня Дзянікіных. Калі пабачыце зачаткі перараджэнства, таварышы, — круціце галаву без літасці.

V

У кабінеце, куды яны хутка перайшлі, Уладзімір Ільіч адразу пачаў пісаць: хутка, амаль не закрэсліваючы. Потым сеў бліжэй да субяседнікаў:

— Зброю дамо, таварышы. Вось запіска. Але зброі будзе ўсё ж не вельмі і многа.

— Добра, — сказаў Юстын, — выкруцімся. Калі палякі пачнуць наступ — сялян з дубальтоўкамі ўзброім. Яны зараз ведаюць, што такое панства.

— Верна прыдумана… Гэты ліст перадасцё Кандратовічу, тут справы наконт камандавання. Камандзіра таго корпуса змясціць, каб духу не было… А на яго месца пастаўце чалавека, які боты зняў перад атакай ворага, каб паказаць, што бегчы нельга. Ваенныя веды ў яго добрыя, а галоўнае, людзей ведае… I вось яшчэ ліст наконт бандытызму і становішча з хлебам. Інструкцыі падрабязныя.

Пацёр пальцамі скроні.

— Не ідзе ў мяне з галавы гэты Маеўскі, таварыш Арсень.

Юстын пачырванеў. У гэту хвіліну ён вельмі нагадваў аднаго з рабесп'ераўскіх непрымірымых санкюлотаў.

— Расстраляць яго трэба, Уладзімір Ільіч. Усе ў Чорным моры плаваюць, а гэты ходзіць па горадзе. Мільёншчык, эксплуататар!

- І мільёншчыкаў адрозніваць трэба, — непрыхільна пахітаў галавою гаспадар, — я ведаю аднаго фабрыканта ў Пецярбурзе, якога пасля пятага года судзілі за ўдзел у паўстанні.

Шлык не здаваўся:

— Яны слова гонару парушаюць… Змовы паўсюль… У вас стралялі.

Ленін паклаў на стол сціснутыя кулакі:

— Тое, што ў мяне стралялі, - гэта, таварыш, мая справа. У мяне стралялі. За народ дараваць нельга, а за Ульянава — ён сам даруе. Не мне ліць кроў такіх, я не Аляксандр Трэці… Няхай яны лепей паглядзяць, якой будзе Расія праз васемнаццаць — дваццаць год.

I раптам усміхнуўся Шлыку.

— Куля ў маім целе не варта яшчэ адной крыві. Гэта глупства ў параўнанні з плачам галоднага дзіцёнка. Мяшэчнікі, вось каго трэба расстрэльваць… За дзяцей.

У Арсеня перахапіла подых. Ён сэрцам ведаў: гэта не словы. I ён ведаў яшчэ, што калі спатрэбіцца гэтаму чалавеку яго, Арсеня, жыццё, ён пойдзе на смерць так лёгка, так радасна, бы ў абдымкі каханай.

А Ленін тым часам звярнуўся да Воўкава:

— Вы ўпэўнены, што ён не сарганізуе нічога шкоднага?

I Арсень са шчырым сэрцам адказаў:

— Я паручуся за гэта рэвалюцыйным сумленнем.

— I ён не ўцячэ за граніцу?

— Ад калекцый?! — здзівіўся Арсень.

— Чакайце тады.

I перыйка таннай ручкі зноў зачыркала па паперы. Пісаў ён даволі доўга, потым устаў і працягнуў лісткі Арсеню.

— Бярыце. I прачытайце. Я вырашыў аслабаніць яго дом — кватэры для людзей знойдзеце ў іншых будынках… А там няхай стары робіць музей. Сродкі адшукайце, каб дастаткова было. Маеўскаму дайце пры музеі два пакоі… I яшчэ: прызначце яго пажыццёвым дырэктарам музея, дайце добрую пенсію і спецпаёк.

Ашаломлены Шлык глядзеў на тое, як Арсень дзякаваў гаспадару. Потым буркнуў:

— Не туды ты, Арсень, павёў справу. Адразу бачна, што ў цябе нянавісдь да гадаў толькі асабістая.

— А сапраўды, чаму вы пайшлі ў рэвалюцыю? — зацікавіўся Ленін.

Воўкаў паціснуў плячыма:

— Сям'я была дэмакратычная. Ведалі, нельга так далей жыць. Але галоўным штуршком было тое, што казакі маці застрэлілі пад час курлоўскага расстрэлу. Выпадкова пад кулю трапіла. Яна ў мяне хоць і любіла Шчадрына, але ціхая была, як мышка.

— Што я і казаў, - махнуў рукою Шлык.

I тут Ленін упершыню паглядзеў на яго сурова:

— Вы кажаце, асабістая нянавісць? Гэта нядрэнная штука, калі яна змацоўвае грамадскую. Год у пятнаццаць у мяне было рамантычнае нарадалюб'е. Прачніся, маўляў, мужык! I быў у мяне старэйшы брат, самы таленавіты чалавек з тых, каго я ведаў. Чысты, як ільдзінка, гарачы сэрцам, з высакароднай любоўю і нянавісцю… Вы не ведаеце гэтага, таварыш Шлык… Але я ў параўнанні з ім — вельмі сярэдні чалавек. Яго павесілі за замах на цара. I я дагэтуль дрыжу ад нянавісці, калі падумаю, што да яго яснага лба дакранаўся кат… Маці хадзіла па канцылярыях, слухала прыязныя разважанні саноўных жандараў. Яе хвароба прымусіла брата пісаць цару ліст аб памілаванні. I ён напісаў ліст, ліст грамадзяніна Ульянава да грамадзяніна Раманава. Гэта быў такі ліст, што яго не паказалі цару. Каб не маці, ён не зрабіў бы і гэтага… Але я трыццаць год чуў, як ён, брат, рыпеў зубамі, калі сядаў за гэты ліст.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Аліва і меч»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Аліва і меч» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Аліва і меч»

Обсуждение, отзывы о книге «Аліва і меч» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x