Уладзімір Караткевіч - Аліва і меч

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Аліва і меч» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Аліва і меч: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Аліва і меч»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аліва і меч — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Аліва і меч», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I тады абодва белазуба ўсміхнуліся.

— А ты малайчына, — сказаў Арсень.

— Ды і ты нічога, — буркнуў Шлык, — як ты стрэліў.

I, памаўчаўшы, прыбавіў:

— Расправа са спекуляцыйным капіталам. Хай на хатулях едуць. — Лядок між імі растаў. Шлык сеў на падлогу і раптам пацягнуў з кута забытую торбу.

— Бач ты, бег як, падла. Глядзі, хлеб… і сала… і бульба. А гэта што? Ого. Шкада, што позна ўжо злезці.

На дне, закручаны ў марлю, ляжаў новенькі, заліты маслам бульдог, некалькі скрыначак з патронамі і дзесятак залатых калец.

— Першапачатковае накапленне капіталу, — сказаў Шлык.

I прыбавіў пасля доўгага маўчання:

— Зброю і золата здамо… А хлеб і сала… Гэй, баба, вазьмі ты гэта сабе… У цябе ўзята, табе і адплаціцца… Дзяўчынка, бач, галодная.

I збянтэжана сказаў Арсеню:

— Брыдка неяк такі хлеб есці.

IV

Харчовы камісар Расіі пад час даклада страціў прытомнасць ад голаду.

Калі Арсень і Юстын праходзілі паўз Зальца, ён сядзеў за сталом і мачаў мікраскапічны кавалак макухі ў шклянку з маркоўнай кавай. Перадчасна пасівелыя валасы яго звісалі на добрыя вочы. На шчоках блукалі чырвоныя плямы, і глянуў ён на сяброў вінавата.

"Вы бачыце, я не прагны, — сказаў яго позірк, — але што зробіш, адшукалі мне шклянку кавы… Па загаду Леніна".

Сябры апусцілі вочы, праходзячы міма.

Як у тумане пабачыў Арсень невялікі кабінет, стол літарай "Т", шафы з кнігамі, скураныя крэслы для гасцей і простае — для гаспадара, чалавека, які ўзняўся з гэтага крэсла і сказаў:

— Сядайце, таварышы.

Арсень адчуў толькі, што рука чалавека гарачая і вельмі моцная, хоць ён і ніжэй яго на паўтары галавы, гэты каржакаваты стомлены чалавек. Зацыраваны закаўраш пінжака на правай руцэ, нямодны каўнер кашулі, а над ім лабастая, шышкаватая галава і вочы, дзіўныя вочы.

"Яны зусім непрыгожыя, — падумаў Арсень, — башкірскія нейкія, але што ў іх так цягне чалавека да сябе?.. Ага, ім зманіць нельга, адчуюць… I ласкавасць яшчэ… Ён загадзя чакае ад чалавека добрага".

I Воўкаў пачаў даклад, гледзячы не ў гэтыя вочы, а на бронзавую статуэтку на стале. Сядзела малпа і глядзела на чалавечы чэрап, які трымала ў руцэ. I твар яе быў звераваты і іранічны, з першым пробліскам думкі ў вачах. Ён пачынаў філасофстваваць, гэты малпін Гамлет, і першым аб'ектам яго думкі быў чэрап загінуўшага чалавека, ёмішча ўсяго сусвету.

"Хто ты? Друг ты ці вораг? Чаго ад цябе чакаць? Я яшчэ не ведаю, але нешта цьмянае, вельмі прыемнае заварушыцца і пад маім чэрапам таксама.".

Арсень збіўся з думкі і адчуў, што рука гаспадара лягла на яго рукаў.

— Вы не хвалюйцеся, таварыш.

І Ленін усміхнуўся дзіцячаю ўсмешкай, якой усміхаюцца толькі вельмі чыстыя і добрыя людзі.

— Гэта падарунак ад таварыша Гамера… Філасофская рэч, як бачыце, — сказаў ён.

Арсеню стала лягчэй, і ён пачаў казаць прадуманае: пра становішча на фронце, магчымае контрнаступленне палякаў, становішча са зброяю і хлебам.

Гаспадар прыкрыў вочы далонню — Арсеню стала значна лягчэй. I толькі рука Леніна крэсліла нешта на аркушы паперы.

Воўкаў не заўважыў толькі аднаго: праз няшчыльныя пальцы рукі глядзела на яго хітраватае і смяшлівае вока, ацэньвала:

"Відаць, чалавек шчыры і цвёрды… Мускулы каля рота якія прыемныя. I дзелавіты, са схільнасцю да аналізу… Добры хлопец".

Арсень скончыў і тут на яго абрушыўся такі град пытанняў, што ён ледзь не змок, адказваючы на іх. Выцягнута было ўсё, адразу ж класіфікавана, згрупавана, раскладзена на зручныя паліцы. Арсень адчуў, што яму стала лёгка гаварыць і ўсё стала значна ясней. Чаму?

"Ага, ягоная манера размаўляць — у тым, што ён дапамагае чалавеку думаць".

Пытанні пра становішча з бандамі, пра харчразвёрстку, пра адносіны католікаў да савецкай улады, пра мову і асаблівасці жыцця народа, пра паэтаў і агітацыю.

Усеабдымны, амаль нечалавечы па ёмістасці розум блукаў па ведах Арсеня і выціскаў іх. Гаварыў гаспадар і са Шлыкам пра харчовы стан на Беларусі.

I раптам:

- А з мастацтвам як? Адно скажу: не трэба разбазарваць народныя каштоўнасці.

- Я б расказаў вам, таварыш Ленін, пра аднаго… але гэта, можа, потым.

- Няма чаго пра яго казаць, Уладзімір Ільіч, — буркнуў Шлык. — Контра ён. Лепей дасылайце хутчэй вагоны. Можам адразу дзесяць эшалонаў адгрузіць, як лёду. Гэта той хлеб, што наша група вывезла.

Ленін ледзь бачна ўсміхнуўся:

— Што ж, таварыш Шлык, важліва і тое і тое. Але хіба сапраўды пагаворым пра гэтага "аднаго" пасля, у мяне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Аліва і меч»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Аліва і меч» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Аліва і меч»

Обсуждение, отзывы о книге «Аліва і меч» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x