Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Торын, палаючы гневам, адказаў гэтак:

— Дзякуй табе, Раэк, сын Карка. Ні ты, ні твой народ не будуць забытыя. Але ж ні пылінкі нашага золата не дастанецца зладзеям без нашага жадання, пакуль мы жывыя. Калі ты хочаш, каб наша ўдзячнасць да цябе павялічылася, прынясі нам весткі пра тое, што робіцца навокал. Таксама я запрашаю цябе, калі ёсць сярод твайго племені маладыя і моцныя крыламі, паслаць іх з весткамі да нашай радні з паўночных гор, і на ўсход адсюль, і на захад, няхай распавядуць пра нас. А найперш няхай ляцяць да майго сваяка Дайна з Жалезных Стромаў, бо ён мае шмат добра ўзброеных ваяроў і жыве бліжэй за ўсіх. Папрасіце яго паспяшацца!

— Не мне казаць, добра гэтак ці не, — пракаркаў Раэк, — але ж я зраблю, што здолею зрабіць. Пасля таго ён павольна паляцеў прэч.

— Зараз назад да Гары! — закрычаў Торын. — У нас засталося няшмат часу!

— I яшчэ менш ежы! — закрычаў Більба.

Як асоба практычная, ён заўсёды дбаў пра такія рэчы. У любым выпадку, са смерцю цмока, як ён разумеў, прыгода скон-чылася (вох, як ён памыляўся…). За мірнае вырашэнне ўсіх ды розных праблемаў хобіт аддаў бы большую частку сваёй узна-гароды.

— Назад да Гары! — закрычалі гномы, быццам і не пачулі хобіта, так што давялося цягнуцца назад разам з імі.

Калі вы памятаеце здарэнні на Возеры, то зразумееце, што гномы яшчэ мелі колькі дзён. За тыя дні яны даследавалі пячоры яшчэ раз і знайшлі, што, як і чакалася, толькі Шрэдняя Брама засталася адчыненая. Усе астатнія ўваходы (зразумела, апроч маленькіх таемных дзвярэй) былі абваленыя ды зруйнаваныя цмокам, так што і следу іх не засталося. Таму гномы пачалі ўпарта і зацята працаваць над умацаваннем Галоўнай Брамы і над пабудовай новага шляху да яе. Старых інструментаў, якімі карысталіся некалі шахцёры, рудакопы ды будаўнікі, засталося досыць, а ў гэткай працы гномы былі вельмі дасведчаныя.

Пакуль яны працавалі, крумкачы ўвесь час прыносілі звесткі. Такім чынам адразу ж даведаліся, што Кароль Эльфаў павярнуў да Возера, і што трохі часу яшчэ ёсць. Атрымалі і не менш прыемныя звесткі, што тры іх поні збеглі ад цмока і цяпер блукаюць уздоўж берагоў Струмяніцы, непадалёк ад месца, дзе пакінулі рэшту прыпасаў. Туды пад правадырствам крумкача паслалі Філі з Кілі, каб тыя злавілі поні ды прывезлі ўсё, што здолеюць. Астатнія ж працягвалі працаваць.

Прайшло чатыры дні. Стала вядома, што аб'яднанае войска людзей з Возера ды эльфаў спяшаецца да Гары. Аднак цяпер было на што спадзявацца, бо ежы хапала на некалькі тыдняў наперад. Зразумела, рацыён быў не тое каб надта разнастайны, калі не сказаць горш, дьш складаўся большай часткай з хруму. Так ці не, але ж і хрум значна лепей за ягоную адсутнасць. Ужо і браму добра зачынілі сцяною з часаных камянёў. Кладку рабілі сухую, але з вельмі шырокіх ды важкіх каменняў. Сцяна атрымалася моцнай ды высокай. Зрабілі вузкія байніцы, праз якія можна было назіраць (і страляць). Адзінае чаго не зрабілі — гэта дзвярэй. Самі караскаліся па лесвіцах. Неабходнае цягнулі на вяроўках. Для ракі ў самым нізе сцяны пабудавалі нізенькую арку, ды так змянілі русла, што адразу за брамай рака разлілася аж да пачатку вадаспаду, якім рака рушыла на Дэйл. Падысці (а не падплысці) да брамы цяпер можна было толькі па вузкім выступе ў правай (калі глядзець ад брамы) скальнай сцяне. Гномы давялі поні толькі да пачатку прыступак каля старога моста, там іх разгрузілі і загадалі вяртацца да сваіх старых гаспадароў, на поўдзень.

А потым надышла ноч, калі паўднёвая даліна каля Дэйла раптоўна асвятлілася мноствам агнёў, нібы ад паходняў ды вогнішчаў.

— Прыйшлі! — закрычаў Балін. — Іхны лагер велізарных памераў! Напэўна, з'явіліся ў даліну з абодвух берагоў ракі, ха-ваючыся ў змроку.

У гэтую ноч гномы амаль не спалі. Ранішняе святло было яшчэ зусім цьмянае, калі заўважылі, што да брамы накіроўваецца дэлегацыя. Гномы назіралі з-за сцяны, як пасланцы дайшлі да краю даліны і павольна пачалі караскацца наверх. Хутка заўважылі, што гэта людзі з возера, апранутыя і ўзброеныя па-ваярску, і эльфійскія лучнікі. Нарэшце ўсе ўскараскаліся, пра-браліся паміж абваленых скалаў і апынуліся наверсе, каля вадаспаду. I здзівіліся незвычайна, убачыўшы перад сабою возера ды браму, загароджаную сцяной з камянёў, што былі ледзь не ўчора паабчасаныя.

Калі пасланцы спыніліся, паказваючы на сцены і размаў-ляючы адзін з адным, Торын, счакаўшы, крыкнуў:

— Хто вы такія, што прыйшлі да брамы Торына, сына Трэйна, Караля-Пад-Гарой, узброіўшыся, нібы ддя вайны? Чаго вы жадаеце?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x