— Самы слабы свой довад ты абвесціў апошнім і галоўным, — адказаў Торын. — Аніякі чалавек не можа дамагацца багаццяў майго народу з той нагоды, што Драк, які тыя багацці скраў, скраў жытло ці жыццё родных таго чалавека. Не цмокавы тыя багацці, каб плаціць імі за цмокавы злачынствы. За дабро і дапамогу, якія мы атрымалі ад людзей з Доўгага Возера, мы заплацім — у адпаведны час. Аднак нічога (чуеце?… нічога!) не заплацім мы пад пагрозай зброі. Калі ваша войска чакае пад нашымі дзвярыма, мы бачым перад сабою толькі ворагаў і зладзеяў. Што датычыць спадчыны… Вось што я мяркую: скажыце, колькі б вы заплацілі нашым сваякам, калі 6 знайшлi нас забітымі?
— Добрае пытанне, — адказаў Бард. — Але вы жывыя, і мы не зладзеі. Больш за тое, багатыя ды заможныя маглі б проста быць міласэрнымі да тых, хто дапамог ім, пасябраваў з імі ў часы іх адчаю ды роспачы. I ты не адказаў на астатняе.
— Як я і сказаў, я не жадаю ні пра што дамаўляцца, пакуль бачу зброю перад сваёю брамай. Тым больш я не жадаю дамаў-ляцца з эльфамі, да якіх маю няшмат добрых пачуццяў. У гэтай размове ім няма месца! Цяпер ідзіце хутчэй прэч — альбо паля-цяць стрэлы! А калі зноў пажадаеце размаўляць са мною, няхай перш эльфійскае войска вернецца ў свае лясы. Тады прыходзьце, пакінуўшы зброю перад тым, як наблізіцца да брамы.
— Кароль Эльфаў — мой сябар. Ён дапамог Азёрнаму народу ў час бяды, хоць і не меў іншых абавязкаў перад намі, акрамя сяброўства, — адказаў Бард. — Мы дамо табе час на роздум. Можа, ты забярэш назад свае словы. Распытай добра сваю мудрасць, пакуль мы вернемся.
3 гэтымі словамі ён пайшоў прэч і вярнуўся ў лагер.
Праз некалькі гадзінаў да брамы прыйшлі зноў. Герольды крочылі наперад і звонка пратрубілі. А адзін з іх крыкнуў:
— У імя Эзгароту і Ліхалесся, заклікаем мы сына Трэйна Торына Дубатарча, які называе сябе Каралём-Пад-Гарой, адказаць адпаведна на прапанаванае яму альбо абвяшчаем яму сваю варожасць! Самае меншае, ён павінен даць дванаццатую частку скарбаў Барду, як забойцу цмока ды нашчадку Гірыёна. 3 тае часткі Бард сам вылучыць сродкі для дапамогі Эзгароту. Аднак, калі Торын жадае заслужыць сяброўства і пашану ад насельніцтва навакольных земляў, як і ягоныя продкі ў даўнія часы, то ён дадасць таксама і ад сябе, каб дапамагчы людзям з Возера.
А Торын схапіў лук і стрэліў у прамоўцу. Страла трапіла ў тарч і засела, уздрыгваючы.
— Калі гэткі твой адказ, я абвяшчаю аблогу Гары! — крыкнуў на тое прамоўца. — Сядзець табе пад ёю, пакуль сам не запрапа-нуеш нам мір і перамовы. Мы не падымем зброі супраць цябе. Заставайся са сваім золатам. Можаш яго есці, калі пажадаеш!
3 тым пасланцы хутка рушылі прэч, а гномы засталіся разважаць пра ўласны лёс. Торын зрабіўся такі змрочны, што наўрад ці хто адважыўся б аспрэчваць ягонае рашэнне ці папракаць яго. Дый большасць гномаў мела тыя ж думкі, ну можа, за выключэннем старога тлустага Бамбура ды Філі з Кілі. Більба, зра^умела, такі паварот падзеяў зусім не спадабаўся. Гары з яго было ўжо досыць І нават болып, а знаходзіцца ў асадзе ды яшчэ ў смярдзючай пячоры было зусім не на ягоны густ.
— Як жа гэтае месца патыхае цмокам, — буркатаў ён сам сабе, — аж гідка. Дый хрум гэты ўжо ўпоперак глоткі стаў.
Дні цяпер цягнуліся павольна і нудна. Гномы бавілі час, капаючыся ў скарбах: перакладалі іх з кучы ў кучу па гатунках. Торын уголас узгадваў пра Аркенстон Трэйна і загадаў усім шукаць яго ў кожным куце ды завулку.
— Аркенстон майго бацькі, — казаў ён, — сам сабою каштуе больш за залатую раку, а для мяне — няма яму кошту. 3 усіх скарбаў менавіта яго я прызначаю для сябе, і клянуся жорстка адпомсціць любому, хто, знайшоўшы яго, не аддасць мне.
Більба чуў тыя словы і жахаўся болын ды больш. Што здарыцца, калі камень знойдуць загорнутым у кучу старога рыззя, якой хобіт карыстаўся замест падушкі? Аднак распавесці пра камень хобіт не спяшаўся, і з ходам дзён, што рабіліся ўсё больш нуднымі, у маленькай хобітавай галаве пачаў складацца план.
Цугам праходзілі дні. I вось аднойчы крумкачы прынеслі звестку, што Дайн і з ім больш за пяць соцень гномаў, якія спяшаліся з Жалезных Стромаў, набліжаюцца да Гары з Паўночнага Ўсходу. I застаецца ім менш за два дні шляху.
— Баюся я, гномы не здолеюць падысці да Гары без шкоды для сябе, — сказаў Раэк. — Бойка ў даліне — не самае лепшае. Не давядзе ўсё гэта да дабра. Хоць гномы і моцны народ, сумняюся, што яны здолеюць прабіцца праз войска людзей і эльфаў. А калі і здолеюць, што табе з таго? Як ты будзеш знаходзіць харч без сяброўства і дабрачыннасці жыхароў навакольных земляў? Хутчэй за ўсё, ты загінеш ад свайго скарба, хоць і няма больш цмока!
Читать дальше