Але тыя нічога не адказалі. Некаторыя адразу павярнулі назад, іншыя колькі часу пазіралі задуменна на Браму і яе новыя ўмаца-ванні. Потым таксама пайшлі ўніз. У той жа дзень лагер перанеслі на ўсход ад ракі і разбілі яго акурат між адгор'яў. Па скалах пабегла рэха мноства галасоў і песень — упершыню за доўгія, доўгія часы. Звінелі эльфійскія арфы і лілася цудоўная музыка. Ад яе, здавалася, і паветра рабілася салодкім ды цёплым, гномы пачулі нават слабы водар лясных красак, што так дзівосна квітнеюць увесну.
Як жа Більба захацелася ўцячы з чорнай крэпасці, пабегчы ўніз, да весялосці, да смеху і смачнай вячэры пры вогнішчы. Некаторыя з маладзейшых гномаў таксама адчулі нешта падоб-нае. Нехта прамармытаў, шкадуючы, што справы павярнуліся менавіта так: «Эх, мы віталі б такі народ як сяброў…», — але Торын адно халодна ўсміхнуўся.
Тады гномы самі прынеслі арфы ды іншыя інструменты, якія знайшлі сярод скарбаў, ды зайгралі, каб палепшыць настрой свайго караля. Аднак тая песня была адрозная ад эльфійскай, вельмі падобная да спеваў, што гучалі шмат часу таму ў маленькай хобіцкай норцы.
У горныя залі шчаслівай парой,
Моцны вярнуўся Кароль-Пад-Гарой,
Вораг забіты, цмок жахавіты,
Доля злачынцаў хай будзе такой!
Дзідаю доўгай, вострым мячом,
Хуткай стралою, сцяны камянём
Золата-дзіва вартуем рупліва,
У сэрцах адвага палае агнём!
У час старажытны жылі кавалі
Цуды кавалі ў глыбінях зямлі,
Магутныя чары, чароўныя мары
Удыхнуць у метал і каменне маглі.
Зоркаю яснай блішчэлі каралі,
Цмокавым полымем золата ззялі
Як летуценні, сонца праменні,
У струны і спевы дзіва ўпляталі.
Зноў адрадзілася слава былая.
Горны народ, паспяшайся да краю
Крэўных братоў, да сяброў-сваякоў!
Ворагаў злых агарнула нас зграя!
Горнае племя! Кароль заклікае
Да родных пячораў, дзівоснага краю,
Кліча майстроў, кавалёў-ваяроў,
Славу і золата вам абяцае!
Моцны вярнуўся Кароль-Пад-Гарой
У горныя залі шчаслівай парой,
Драк жахавіты згінуў, забіты,
Доля злачынцаў хай будзе такой!
Песня, відавочна, Торынаў настрой палепшыла, бо ён ус-міхнуўся ўжо цяплей і нават узрадаваўся, ды пачаў падлічваць, ці далёка да Жалезных Стромаў і ці хутка Дайн здолее дасягнуць Самотнай Гары, калі рушыць адразу ж па атрыманні звестак. А вось Більбаў настрой сапсаваўся, бо надта ўжо і сама песня, і гутарка пасля яе былі жорсткія. Гэта патыхала вайною.
Наступнай раніцою ўбачылі купку дзідароў, што перайшлі раку ды паднялася па даліне. Дзідары неслі з сабою зялёны сцяг Караля Эльфаў ды блакітны — людзей з Возера, і набліжаліся, пакуль не сталі акурат пад сцяною.
Зноў Торын гучна паклікаў:
Хто вы такія, што з'явіліся ўзброеныя да брамы Торына, сына Трэйна, Караля-Пад-Гарой?
Гэтым разам адказ ён дачакаўся. Наперад выйшаў чарна-валосы чалавек, высокі і суворы, і пракрычаў:
— Прывітанне табе, Торын! Чаму ты зачыніўся ў доме сваім, нібы злачынца? Мы не ворагі з табой, і мы сапраўды задаволеныя, што ты, без ўсялякай надзеі, застаўся жывы. Але ж зараз нам трэба пагутарыць з табою і шмат пра што дамовіцца.
— Хто ты такі, і пра што нам трэба дамаўляцца?
— Я Бард. Маёю рукой быў забіты цмок і выратаваны твой скарб. Ці ж гэтае цябе не цікавіць? Больш за тое, я — законны нашчадак і спадчыннік караля Гірыёна. У цмокавай скарбніцы ляжыць досыць Гірыёнавай маёмасці, нарабаванай старым Дракам з Дэйла і наваколля. Ці пра тое нам не трэба размаўляць? I яшчэ — у сваёй апошняй бойцы Драк знішчыў дамы жыхароў Эзгароту. Я пакуль што лічу сябе падначаленым Азёрнага Бурміст-ра, і я спытаю ад ягонага імя: ці кранаюць цябе стогны і няшчасце азёрных людзей? Яны дапамаглі табе ў час тваёй бяды, а ў падзяку ты прынёс да іх пакуль што толькі гора ды разбурэнне — зра-зумела, не ведаючы таго.
Праўдзівыя тое былі словы ды сумленныя, хоць прагучалі сувора і змрочна. Більба падумаў, што Торын пагодзіцца з імі. Дарэмна. Ну, хобіт і не спадзяваўся, што хто-небудзь успомніць пра слабое цмокава месца, якое знайшоў менавіта ён, Більба. I добра, бо ніхто і не ўзгадаў на тое ні цяпер, ні потым. Але ж ён таксама не мог уявіць, якую моц і ўладу мае золата, што такі доўгі час было цмокавьш ложкам. Асабліва ўладу над гномавымі сэрцамі. Доўгія гадзіны правёў Торын у скарбніцы, і хцівасць цяжка лягла на ягоную душу. Хоць і шукаў ён, галоўным чынам, Аркснстон, але вока яго заўсёды кранала мноства рэчаў цудоўных і найкаштоўнейшых, і кожная ўзбуджала памяць пра цяжкую працу, горыч і пот гномскага племені.
Читать дальше