Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жылі ў лесе чорныя вавёркі. Калі Більбавы вострыя вочы звыкліся з цемрай, ён заўважыў іх: шныраць па дрэвах, скочуць цераз сцежку. I чуліся ў гушчары дзіўныя, патаемныя дый не надта прыемныя гукі: нешта сапло, варушылася, шамацела ў падлеску ды сярод прэлага палага лісця, якое ляжала, здаецца, бясконца тоўстым пластом. Аднак, што менавіта шумела, заўважыць было немагчыма. Найбольш непрыемнай рэччу, якую кампанія бачыла, было павуцінне: цёмныя шчыльныя сеткі з нітак, якія часта цягнуліся ад дрэва да дрэва ці блыталіся ў ніжэйшых галінах па абодва бакі дрэва. Аднак цераз сцежку не працягнулася ніводнай — ці з-за магіі, якая трымала сцежкі чыстымі ад зла, ці з нейкай іншай незразумелай прычыны.

Хутка кампанія ўзненавідзела лес ад усяго сэрца як ненавідзелі гоблінскія - фото 3

Хутка кампанія ўзненавідзела лес ад усяго сэрца, як не-навідзелі гоблінскія тунелі, а вось надзеі на выйсце, здавалася, было яшчэ менш. Але трэба было ісці й ісці, хоць усё б, здаецца, пааддавалі вандроўнікі за позірк на сонца ды нябёсы, за подых ветру на тварах. Пад лясной столлю паветра вісела стылае і нерухомае: заўжды цьмяна, заўжды спакойна, заўжды душна. Нават гномы адчувалі сябе вельмі няўтульна, дарма што мелі звычку да тунеляў і шмат часу жылі наагул без сонечнага святла. Але хобіт (які хоць і жыў у норцы, аднак звычайна праводзіў летнія дні вонкі) цяпер адчуваў, што паступова задыхаецца.

Уночы было найгорай. Цемра рабілася паўнюткая (не такая, якую мы звыклі зваць «паўнюткая», а сапраўды поўная), такая, што наагул нічога нельга было разгледзець. Більба паспрабаваў паматляць рукой перад носам — і не ўбачыў нічога. Хоць, калі трымаццаДсціны, нешта яны ўсё ж заўважылі — вочы. Уся кампанія спала, шчыльна згрудзіўшыся, а вартавалі па чарзе. Калі надыходзіла Більбава чарга, ён заўжды бачыў пробліскі ў нава-кольнай цемры, а часам і пары жоўтых, чырвоных альбо зялёных вачэй, што назіралі за ім непадалёк, павольна знікалі і зноў павольна запальваліся ў іншым месцы. А часам вочы тараш-чыліся з галінаў над галавой, і гэта было жудасней за ўсё. Більба вельмі не любіў жахлівых бляклых, вырачаных вачэй. «Нейкая жамярына, — думаў ён. — Не звярыныя вочы — але ж якія здаравенныя!»

Сцюдзёна не было, аднак гномы паспрабавалі для аховы запальваць вогнішча на ноч — і хутка забаву кінулі. Здавалася, сотні і сотні вачэй пачыналі вылуплівацца з цемры, хоць звяры, якія б яны там ні былі, ніколі не дазвалялі разгледзець сябе хоць крышачку ў няпэўным святле вогнішча. Горш за тое: на святло ляцелі тысячы цёмна-шэрых і чорных матылёў, асобныя велі-чынёю з далонь. Яны порхалі і шамацелі крыламі каля самых вушэй. Цяжка было іх вытрываць, а таксама і кажаноў, чорных як смоль. Таму давялося забыцца на вогнішчы і спаць у неаб-сяжнай, злавеснай цемры.

Цягнулася такое, здавалася хобіту, вечнасць за вечнасцю, бо ён быў заўжды галодны — гномы клапаціліся пра запас ежы, шчодрасцю тут і не патыхала. Дзень цягнуўся за днём, і кожны цалкам падобны да папярэдняга, усё лес ды лес, і гномы пачалі хвалявацца. Ежы на доўгі час не хопіць, яе і цяпер заставалася ўсяго крыху. Спрабавалі падстрэліць вавёрку-другую, страцілі процьму стрэлаў, пакуль хоць у адну трапілі так, каб яна звалілася на сцежку. А калі засмажылі, аказалася, што смак яе наймяр-зотнейшы. Болын на вавёрак не палявалі.

Смага таксама катавала. Вады ўзялі з сабою няшмат, і за ўвесь час ні крыніцы, ані рачулкі не знайшлі. 3 такім настроем яны, нарэшце, напаткалі чорную раку, якая перагароджвала шлях. Рака была спрытная ды плынная, але нешырокая і выглядала ў прыцемках абсалютна чорнай. Добра, што Беарн папярэдзіў іх пра яе, а тое б яны кінуліся піць, нягледзячы на колер, і панапаў-нялі б спустошаныя мяхі. А так засталося толькі разважаць над тым, як дабрацца да другога берага, не намокнуўшы. Калісьці тут стаяў мост, але цяпер ён зусім згніў ды паразвальваўся, толькі абламаная слупы тырчэлі над вадой.

Більба стаў на каленкі каля самага краю вады, угледзеўся наперад ды закрычаў:

Каля дальняга берага — човен! Ну чаму ж ён не тут?!

— Як далёка? — спытаў Торын, які цяпер ужо ведаў, што зрок Більба мае вастрэйшы за ўсіх.

— Ды непадалёк зусім. Я б сказаў, крокаў дванаццаць.

— Дванаццаць крокаў! Я б хутчэй казаў, самае меншае — трыццаць, але ж мае вочы ўжо не тыя, як сто гадоў таму. Усё роўна, дванаццаць для нас як міля. Не пераскочыш, і наўрад мы адважымся плысці або ісці ўброд.

— Можа як-небудзь кінуць вяроўку?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x