Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так і сталі над ім, праклінаючы няўдачу ды Бамбураву нязграбнасць, ды немагчымасць вярнуцца на другі бераг, каб адшукаць аленя — і раптам пачулі далёкі гук рога недзе ў лесе і сабачы брэх. Тады змоўклі і паселі, прыслухоўваючыся. Здава-лася, непадалёк, на поўнач ад сцежкі, ішло вялікае паляванне, але ж пабачыць што-кольвек было немагчыма.

Доўгі час так і сядзелі, не адважваючыся паварушыцца. Бамбур спаў са шчаслівай усмешкай на твары, нібы яго ўжо і не краналі ўсе вандроўныя клопаты і турботы. Знянацку на сцежцы з'явіліся алені, матка з дзіцем, такія ж снежна белыя, як рагач — чорны. Іх постаці мігцелі ў цемры. Не паспеў Торын крыкнуць, як трое гномаў скочылі на ногі І спусцілі стрэлы са струнаў. Дарэмна. Алені павярнуліся і зніклі гэтак жа ціха, як і падышлі, а гномы толькі стралялі наўздагон у цемру.

— Стоп, стоп! — пракрычаў Торын, але спазніўся.

Узбуджаныя гномы скарысталі апошнія стрэлы, і цяпер лукі, якія даў Беарн, зрабіліся бескарыснымі.

Змрочная была на гэты раз начоўка. Невясёлая. I адчай яшчэ больш навальваўся на кампанію кожны наступны дзень. Зачараваную раку яны перайшлі, але ж за ёй сцежка ўсё гэтак жа вілася ды прадзіралася праз гушчар, і канца яму не было, аднолькаваму, змрочнаму. Калі б яны ведалі крыху больш пра лес ды больш звярнулі ўвагі на паляванне ды белых аленяў, якія з'явіліся на сцежцы, дык уцямілі б, што нарэшце наблізіліся да ўсходняга краю. Хутка і дайшлі б да яго, калі б не страцілі надзеі ды мужнасці, і ўбачылі б сонца зноў, бо лес рабіўся ўжо не такі шчыльны.

Аднак яны не ведалі ды цягнулі з сабою цяжкога Бамбура. Яго даводзілася валачыць па чарзе, падзяляючы груз між астатнімі. Цягнулі, як маглі, і калі б мяхі не зрабіліся такімі лёгкімі за апошні час, не вывалаклі б. Бамбур, які ўсміхаўся ў сне, наўрад ці замяняў сабой мяхі з ежай — хоць і цяжару ў іх засталося няшмат. Праз колькі дзён зусім нічога есці ды піць не засталося. I нічога прыдатнага для ежы ў лесе не было, толькі цвіль ды цьмяная трава з непрыемным пахам.

Прыблізна праз чатыры дні пасля зачараванай ракі дайшлі да месцаў, дзе раслі збольшага бярозы. Спачатку перамена ўзрадавала, бо і падлеска амаль не было, і цені не такія шчыльныя. Яны былі пранізаныя густым зялёным святлом, а часам было бачна трошкі наперад. Але святло толькі падкрэсліла бясюнцыя шэрагі стройных шэрых ствалоў, быццам калонаў у бязмежнай змрочнай залі. Адчувалася свежае паветра, нават гук ветру данёсся — толькі дадаў суму й горычы. Некалькі лісткоў зашапталіся, падаючы, і нагадалі, што недзе вонкі набліжаецца восень. Ногі шамацелі палым лісцем незлічоных восеняў, якія нанесла на сцежку ад тоўстага чырвонага дывану, што пакрыў лясную зямлю.

Бамбур спаў далей, і астатнія вельмі стаміліся. Час ад часу яны чулі далёкі смех і непакоіліся. Часам побач нехта спяваў. Смех чуўся звонкі ды чысты, не гоблінскі, спявалі цудоўныя, светлыя і вясёлыя галасы, але гучала гэта дзіўнавата і нават крыху вусцішна. Гномы супакоеныя не бьші, наадварот, паспяшаліся адтуль, як толькі сілаў хапала. А хапала не надта,

Яшчэ праз два дні шлях пайшоў пад гару, і хутка кампанія апынулася ў даліне, амаль цалкам парослай магутнымі дубамі.

— Ці ж гэты кляты лес ніколі не скончьвдца? — сказаў Торын. — Хто-небудзь, ускараскайцеся на дрэва ды паспрабуйце галаву падняць над столлю лістоты, зірніце навокал. Знайдзіце найвы-шэйшае дрэва з тых, што каля сцежкі.

Зразумела, «хто-небудзь» значыла Більба. Выбралі яго, таму што лазуну неабходна быць лёгкім, каб хоць якая карысць з яго была, каб мог дабрацца да самых высокіх ды тонкіх галінаў. Небарака спадар Торбінс у жыцці па дрэвах не лазіў, але ж яго падштурхнулі да ніжэйшых галінаў агромністага дуба, які рос якраз на сцежцы, і давялося хобіту намагацца што моцы. Ён прадзіраўся праз пераблытаныя галінкі, не раз атрымаў па носе, запэцкаўся зелянінаю ды сліззю ад старой кары на таўсцейшых суках, паслізнуўся, ды не раз, ледзь паспяваючы ўхапіцца, і нарэшце, пасля жудаснага месца, дзе, здаецца, увогуле галін не было, прадзёрся, намогся і далез да верху. Увесь час ён толькі і думаў, ці ёсць на дрэве павукі і як лезці назад — добра, калі не свабодным палётам.

Урэшце ён высунуў галаву па-над лісцевым дахам і адразу заўважыў павукоў. На шчасце, маленькіх, зусім звычайных, і палявалі яны, відавочна, не на хобітаў, а на матылькоў. Більбавы вочы ледзь не аслеплі ад святла. Гномы далёка ўнізе крычалі нешта, але хобіт не адказваў, толькі сціскаў далоні ды міргаў. Сонца ззяла неміласэрна, і шмат часу мінула, пакуль ён змог бачыць. А калі змог, то ўбачыў навокал бясконцае цёмна-зялёнае мора, якое калыхаў ды варушыў вецер, і сотні матылькоў паўсюль. Здаецца мне, былі гэта «ліловыя імператары», мятлушкі, якія звычайна жывуць у кронах дубоў, але ж ліхалескія «імператары» зусім не былі ліловыя, хутчэй, чорныя, глыбокага аксамітнага колеру без аніякіх пазнак на крылах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x