Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— 3 гулянкі дабра не будзе, калі да яе не дабярэшся жыўцом,

— сказаў Торын.

— Але без ежы мы жывымі не застанемся ў любым выпадку,

— сказаў Бамбур, і Більба ад усяго сэрца з ім пагадзіўся.

Спрачаліся доўга, меркаванні вагаліся, аднак нарэшце ўсё ж вырашылі даслаць парачку на разведку — каб падпаўзлі да вогнішчаў і даведаліся, што гэта такое і хто іх распаліў. Але не здолелі вырашыць, каму ісці, бо ніхто не прагауў згубіцца дый ніксші не вярнуцца да таварышаў. Нарэшце голад вырашыў за іх (а Бамбур увесь час апісваў, якія дзівосныя смакоты елі ў сне), і, нягаедзячы на папярэджанні, усе разам пакінулі сцежку ды рушылі ў лес.

Пасля доўгай паўзатні ды мітусні ад дрэва да дрэва гномы з хобітам дабраліся да паляны, на якой некалькі дрэваў былі паваленыя, а лясная падлога выраўнаваная і прыбраная. Там было шмат народу, з вьігляду відавочна эльфы, апранутыя ў зялёнае ды рудое. Яны сядзелі на гладкіх чурбачках, адпілаваных ад ствалоў паваленых дрэваў, вакол вогнішча, а на дрэвах былі пры-мацаваныя паходні. I што найцудоўней — усе яны елі, пілі і весела смяяліся.

Пах засмажанага мяса так падзейнічаў на гномаў, што, і словам не перамовіўшыся, яны разам папаўзлі ды пакраліся да эльфаў з адной думкай — ежа! Але як толькі першы крочыў у кола, усе агні, быццам праз якую магію, згаслі. Нехта пхнуў нагой югаішча, і тое рассыпалася дажджом бліскучых іскраў ды згасла. Гномы апынуліся ў паўнюткай цемры і адзін аднаго не магаі адшукаць — ва ўсялякім разе, вельмі доўгі час. Адчайна блукалі ў цемры, спатыкаліся аб паленні, біліся лбамі аб дрэвы, крычалі ды гукалі, пакуль усіх у лесе не перабудзілі на мілю навокал. Нарэшце, сабраліся ў купу і палічылі сябе навобмацак. Зразумела, да таго часу ўсе ўжо цалкам забыліся, у якім напрамку сцежка, так што згубіліся безнадзейна — ва ўсялякім выпадку, да святла.

Нічога не заставалася, як толькі сесці ды правесці ноч на месцы, бо яны нават не адважваліся памацаць зямлю ў пошуках аб'едкаў. Сядзелі няшмат часу, Більба толькі пачаў дзяўбці носам, калі Доры, чыя чарга надышла вартаваць, абвесціў гучным шэп-там: «Зноў з'явіліся агні, і нават больш за мінулы раз».

Усе паўскоквалі. I дакладна — зусім непадалёк ззялі й падміргвалі тузіны агеньчыкаў, і смех з размоваю чуліся добра. Гномы з хобітам папаўзлі да іх цугам, адзін за адным, каб кожны мог дакрануцца да спіны папярэдняга. Калі наблізіліся, Торын сказаў: «На гэты раз — аніякай бегатні! Нікому не варушыцца, пакуль не загадаю. Размаўляць з імі пойдзе спадар Торбінс. Яго яны не напалохаюцца («А я іх?» — падумаў Більба). У любым выпадку, спадзяюся, нічога дрэннага яму не ўчыняць».

Калі падпаўзлі да краю кола агнёў, Більба знянацку выішурхнулі наперад. Ён і пярсцёнак не паспеў насунуць, як, ледзь не ўпаўшы, крочыў акурат у самае святло ад паходняў ды вогнішча. I зноў дарма. Агні згаслі, і абвалілася паўнюткая цемра.

Раней нялёгка была сабрацца, цяпер жа нашмат цяжэй. Па-першае, не маглі знайсці хобіта. Кожны раз, калі лічылі сябе, атрымлівалася толькі трынаццаць. Гномы крычалі і клікалі: «Більба Торбінс! Хобіт! Кляты хобіт! Гэй, хобіт! Каб цябе, куды ж ты падзеўся?!»I іншыя рэчы такога ж кшталту. Адказу не пачулі.

Надзею зусім страцілі, калі Доры праз шчаслівы выпадак патрапіў на яго. У цемры Доры аб нешта спатыкнуўся. Думаў, бервяно, ажно — хобіт, які скруціўся калачыкам ды моцна спаў. Давялося досыць патрэсці, пакуль Більба прачнуўся, а прачнуўшыся, задаволены зусім не быў.

— Такі сон бачыў, — прабурчэў ён. — Усё пра абед, ды які!

— Сонца ды нябёсы! Дакладна як Бамбур, — сказалі гномы. — Калі ласка, не трэба пра абеды. 3 летуценных абедаў аніякай карысці. Нам, прынамсі.

— Яны — найлепшае, што магу здабыць у гэтым нячыстым месцы, — прамармытаў хобіт, калі клаўся спаць побач з гномамі, спадзеючыся пабачыць такі самы сон.

Але тое былі не апошнія агні ў лесе. Калі ноч састарэла і час ужо набліжаўся да ранішняга, Кілі, чыя чарга бьша вартаваць, пабудзіў усіх і сказаў:

— Непадалёк святло, і пры тым моцнае, сотні паходняў ды мноства вогнішчаў запаліліся раптам, напэўна, чарамі. I паслу-хайце толькі спевы ды музыку!

Паляжаўшы ды паслухаўшы нейкі час, зразумелі, што бараніцца спакусы падысці бліжэй ды зноў паспрабаваць знайсці ежу й дапамогу няма моцы. Зноў узняліся, але на гэты раз вынік быў цалкам катастрафічны. Святочная вячэра, як убачылі цяпер, была нашмат большая, чым раней, ды файная. Наперадзе доўгага шэрагу эльфаў сядзеў лясны кароль з лісцевай каронаю на залатых валасах, рыхтык з Бамбурава сну. Эльфы перадавалі кубкі з рук у рукі суседзям, некаторыя гралі на арфах, шмат спявалі. Эльфавы бліскучыя валасы былі перавітыя кветкамі, зялёныя і белыя камяні блішчэлі на каўнерах і папругах. I ў спевах, і ў тварах ззяла весялосць. Гучныя, чыстыя, звонкія былі песні — і тут якраз ў сярэдзіну свята крочыў Торын.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x