Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Більба шмыгнуў на новае месца, але некалькі павукоў пабеглі да розных краёў той лагавіны, дзе знаходзілася павучыная кало-нія, ды пачалі заплятаць павуціннем усе прагалы паміж дрэвамі. Хутка хобіт апынуўся б у пастцы з тоўстым павуціннем вакол яго — такая была павучыная ідэя. Стоячы акурат у цэнтры кола пачвараў, якія на яго палявалі ды запляталі дрэвы павуціннем, Більба знайшоў у сабе дзёрзкасць заспяваць зноў:

Гэй, дундук, дурны павук!
Цалкам лес ты заплятай,
Я ж салодкі, смачны, сочны —
Намагайся, пашукай!

Заплятай хоць цэлы дзень,
Тоўсты ты дундук,
Можа, мой спалюеш цень,
Ёлупень-павук!

3 гэтымі словамі ён азірнуўся і ўбачыў, што апошні прагал паміж дрэвамі ўжо закрыла павуцінне. Але пашанцавала, што яшчэ не моцная, густая сетка, а ўсяго колькі тоўстых двайных нітак, паспешліва працягнутых з дрэва на дрэва. 3 похваў выляцеў хобітаў меч, і — жык-жык, павуцінне распалася на кавалкі, а хобіт пайшоў прэч, спяваючы.

Павукі меч заўважылі, хоць (мне так здаецца) і не зразумелі, што ж гэта. Усім кагалам кінуліся яны следам па зямлі і галінах, трасучы валасатымі лапамі, ляскаючы ды скрыгочучы жвадламі, вырачыўшы вочы — шаленства дзікае. Яны пераследавалі Більба столькі, колькі хобіт адважыўся адысці, дый далей пабеглі. А той ціхенька пракраўся назад, нібы мышка.

Каштоўнага часу заставалася, ён ведаў, самую крышачку, пакуль павукі не згубяць ахвоты ганяцца за ценем і не вырашаць вярнуцца да гномаў Трэба гномаў ратаваць. Найгоршай часткай працы было ўскараскацца на галіну, дзе віселі заматанью гномы. Не думаю, што ён бы здолеў, каб не пакінутае павуком павуцінне, тоўстае як добрая вяроўка. Хоць яно і ліпла да рук і дзёрла іх, хобіт дабраўся да верху — і знайшоў там старога, тоўстага і нязграбнага павука, які застаўся вартаваць палонных ды бавіў час тым, што іх шчыпаў: даведваўся, хто сакавіты ды смачнейшы. Відавочна спадзяваўся паласавацца, пакуль паплечнікаў няма. Спадар Торбінс спяшаўся, таму не паспеў павук зразумець, што адбываецца, альбо ўбачыць хобітава Джала, як ужо скаціўся з галіны мёртвы.

Зараз трэба было вызваліць гномаў. Што ж рабіць? Калі перасекчы павуцінне, за якое іх падвесілі, небаракі пападаюць на зямлю, а да яе далёка. Хобіт прапоўз па галіне (ад чаго пакункі з гномамі затанчылі, як спелыя грушы на ветры) да першага скруту.

«Філі ці Кілі», — падумаў ён, заўважыўшы край блакітнага капелюша, які тырчэў з павуціння. «Напэўна, Філі», — здагадаўся ён, калі заўважыў кончык доўгага носа паміж ніткамі. Нахіліў-шыся, хобіт здолеў перарэзаць большасць тоўстых моцных ды ліпучых канатаў, і вось, раз-пораз здрыгануўшыся ды лягнуўшы нагамі, Філі вызваліўся. Крыху няёмка казаць, але Більба нават засмяяўся, назіраючы, як той трасе замярцвелымі рукамі ды нагамі, матляючыся на павуціннай пятлі пад пахай — ну рыхтык блазан на вяровачках!

Філі, падрыгаўшыся, неяк ускараскаўся на галіну і з усіх сілаў намагаўся дапамагчы хобіту, хоць і адчуваў сябе хворым. Бо ён правісеў уніз галавой большую частку ночы і наступнага дня, заматаны ў павуцінне да носа, праз які толькі і можны было што дыхаць. Ды яшчэ і павучыная атрута працягвала дзейнічаць.

Потым гном процьму часу згубіў, намагаючыся выбраць паву-цінне з броваў ды павек. А што да барады, то ўвогуле давялося болыную частку адрэзаць. Разам Філі з Більба выцягвалі на галіну гномаў ды рэзалі павуцінне. Ніхто з гномаў не быў у лепшым за Філі стане, а некаторыя дык і ў значна горшым: хто ледзь дыхаць мог (і доўгі нос бывае карысны), каго атруцілі больш за астатніх.

Так выратавалі Кілі, Біфура, Бафура, Доры ды Норы. Не-барака Бамбур так змучыўся (яго, як таўсцейшага, увесь час шчыкалі ды штурхалі), што проста скаціўся з галіны (добра, што плюхнуўся на кучу лісця пад дрэвам) ды там і застаўся ляжаць. Але пяць гномаў яшчэ віселі на дрэве, калі пачалі вяртацца павукі, раз'юшаныя і шалёныя да немагчымасці.

Більба тут жа паспяшаўся да ростані, бліжэй да ствала, каб не даць павукам забрацца. Калі вызваляў Філі, пярсцёнак зняў, а зноў насунуць забыўся, таму павукі яго ўбачылі і пачалі шыпець ды плявацца.

— Бачым цябе цяпер, бачым, малы паскуднік! Зжарэм цябе, а косткі са скурай на дрэве матляцца пакінем! Х-хы, джала ў яго, сапраўды, джала? Усё роўна, нікуды не дзенецца, павісіць уніз галавой дзянёк-другі!

Пакуль павукі шыпелі, а Більба адмахваўся, гномы ратавалі астатніх, рэзалі павуцінне нажамі. Хутка ўсіх вызваляць, але што потым? Уначы павукі лёгка іх пералавілі, аднак жа тое было ў цемры, ды і знянацку. А цяпер справа патыхала жудаснай бойкай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x