Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Уцятая бойка была, але ж вартая таго, — сказаў адзін. — Упэўнены, скуры ў іх да агіднасці тоўстыя, аднак сакавітыя павін-ны быць усярэдзіне!

— Але, добрая з іх будзе ежа, калі павісяць трошачку, — сказаў іншы.

— Не трэбы доўга трымаць, — сказаў трэці. — Не такія яны ўжо тоўстыя. Дрэнна харчаваліся апошнім часам, здаецца мне.

— То заб'ём іх зараз, — прашыпеў чацвёрты. — Заб'ём зараз, няхай мерцвякамі павісяць крыху.

— Клянуся, яны і цяпер мёртвыя, — сказаў першы.

— Не. Толькі што бачыў, як адзін дрыгануўся. Прачынаюцца, салодзенькія, пасля цудоўнага сну. Пойдзем, пакажу.

I адзін тоўсты павук пабег па павуцінні, якое спускалася ад тузіна маткоў, што віселі ў шэраг на верхняй галіне. Більба, які ўпершыню заўважыў іх сярод ценяў, аж жахнуўся, заўважыўшы гномавы ногі, што вытыркаліся знізу скрутаў, ці там-сям кончык носа, пасму барады альбо край капелюша.

Павук накіраваўся да таўсцейшага матка. «Аб заклад б'ю, бедны старына Бамбур», — падумаў Більба. Павук моцна ўшчык-нуў кончык гномава носа. Са скруту данёсся прыглушаны крык, адтуль вытыркнулася ступня ды моцна і спрытна павука лягнула. Жывы Бамбур быў, жывенькі! Гук пачуўся, быццам пхнулі недадзьмуты футбольны мяч, а раз'юшаны павук зваліўся з галіны, толькі-толькі паспеўшы зачапіцца за собскае павуцінне.

Астатнія зарагаталі.

— Не памыліўся! — сказалі яны. — Мясцо жывое ды брыка-ецца!

— Ну, хутка мы з гэтым скончым, — прашыпеў раззлаваны павук ды палез назад.

Більба ўбачыў, што надышоў момант дзейнічаць. Дасягнуць паганцаў было немагчыма, стрэліць у іх няма чым, але ж, зірнуўшы навокал, ён заўважыў мноства камянёў Напэўна, некалі тут цякла рачулка, і ў перасохлым русле ляжала іх шмат. Більба нядрэнна шпурляў, і ў яго не заняло шмат часу знайсці прыемны круглы булыжнічак, які ўтульна змясціўся ў далоні. Хлопчыкам наш хобіт часцяком практыкаваўся шпурляць камяні, пакуль трусікі, вавёркі ды нават птушкі не сталі ўцякаць на ўсю моц, ледзь заўважыўшы, што ён нахіліўся. Дый дарослым ён шмат часу згубіў, гуляючы ў дроцікі, стральбу па мішэнях, накінь-кольца-на-прут, кеглі ды іншыя ціхія гульні, у якіх цэляць і шпурляюць нешта, часам і не зусім бяспечнае для наваколля. Наш хобіт шмат да чаго быў здоль-ны, акрамя выдзімання дымных кольцаў, загадак ды гатавання, проста ў мяне дагэтуль часу не было вам пра тое распавесці. Дый цяпер часу не надта. Пакуль я вам расказваў, а хобіт збіраў камяні, павук падпоўз да Бамбура і ўжо ўзнамерыўся прыняцца за яго. У гэты момант Більба шпурнуў камень — хлоп! Дакладна ў павучы-ную галаву, павук ляснуўся з дрэва, страціўшы прытомнасць, і прыціснуў ногі да пуза.

Наступны камень прасвістаў праз вялікае сеціва, падраўшы яго, ды спыніўся на здаравенным павуку, які сядзеў усярэдзіне, а праз імгненне — бац! — зваліўся трупам. У павучынай калоніі пачалася мітусня, і на гномаў часова забыліся — дакладна вам кажу. Бо камяні ляцелі і ляцелі, і хоць самога Більба не было бачна, напрамак, адкуль каменні з'яўляліся, вылічыць было няцяжка. Быццам валасатыя маланкі, павукі рушылі да хобіта, матляючы ва ўсе бакі вяроўкамі ліпучага павуціння, і хутка паветра цалкам запоўнілі лятучыя ды ліпучыя пасткі.

Більба ж спрытна перабег у іншае месца. Прыйшла да яго ідэя паціху адвесці звар'яцелых павукоў падалей ад гномаў, калі здолее зацікавіць іх, падмануць верагоднай здабычай ды раз-злаваць яшчэ болып. Калі ледзь не паўсотні павукоў прыбегла да месца, дзе ён быў раней, хобіт пакідаў яшчэ камянёў у іх, ды яшчэ ў тых, хто застаўся на дрэвах, а потым затанчыў паміж дрэвамі ды заспяваў песеньку, каб пачвары канчаткова ашалелі ды рынуліся наўздагон — а таксама каб ягоны голас пачулі гномы.

Вось што ён спяваў:

Стары тоўсты павук зачапіўся за сук!
I не бачыць мяне стары тоўсты павук!
Мухажэрца стары, адчапіся!
На мяне, дуралей, азірніся!
Гэй, дурненькі, стары ды нязграбны павук!
Мухажэрца стары, валасаты!
Гэй, мяне не дастанеш з сука ты!
Злазь хутчэй, варушыся,
Ды за мной паганіся,
Махналапы ты дурань пузаты!

Не вельмі добрыя вершыкі, напэўна, але ж трэба памятаць, што хобіт сам іх склаў, ды ў час не надта зручны для верша-складання. I пакуль спяваў, ён параскідаў больш камення, ды натупацеў пры тым. Амаль усе павукі за ім пагналіся, некаторыя па зямлі, некаторыя па галінах, пераскокваючы з адной ды на іншую, перакідваючы масты з павуціння ў пустых месцах. Ад Більбавых дражнілак яны набралі хуткасць значна большую, чым мог спадзявацца хобіт. Дый раззлаваліся яны неверагодна. Нават без уліку камянёў, наўрад ці якому павуку падабаецца, калі яго клічуць «стары тоўсты павук», а ўжо «мухажэрца стары, вала-саты» і ўвогуле для ўсіх гучыць кпліва.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x