Раптам Більба заўважыў, што павукі згуртаваліся вакол беднага Бамбура, паспелі заматаць яго ў павуцінне ды валакуць прэч. Хобіт загаласіў ды секануў павукоў проста перад сабой. Тыя спрытна паадсюквалі, і хобіт напалову скараскаўся, напалову скаціўся з дрэва якраз пад лапы Бамбуравым катам. Хобітаў кінжал стаўся для павукоў нечаканасцю. Так і лётаў туды й сюды! Кінжал аж ззяў з задавальнення, «працуючы»! Паўіузіназвалілася мёртвымі, пакуль астатнія ўцямілі, што трэба ўцякаць ды пакінуць Бамбура хобіту.
— Злазьце, злазьце! — пракрычаў той гномам. — Калі застанецеся, павуціннем заматаюць!
Бо ён заўважыў, што суседнія дрэвы кішма кішаць павукамі, і галіны над галовамі гномаў — таксама.
Гномы скараскаліся, спаўзлі, пасаскоквалі, нарэшце, пападалі на зямлю, усе ў адну кучу. Большасць нават на нагах не стаялі. Збіліся ў натоўп, Бамбура з абодвух бакоў падперлі ягоны сваяк
Біфур ды брат Бафур, а Більба танчыў вакол, махаючы Джалам. Сотні ашалелых павукоў тарашчыліся на іх адусюль. Справы выглядалі — горш не бывае.
Пачалася бойка. Некаторыя з гномаў мелі нажы, некаторыя — кійкі, да камення маглі дацягауцца ўсе, а Більба меў эльфійскі кінжал. Зноўку і зноўку адбівалі павучыныя атакі, мноства пачвараў забілі. Але доўга такое цягнуцца не магао. Хобіт ад стомы ледзь з ног не валіўся, толькі чацвера гномаў трымаліся на нагах. Хутка павукі возьмуць іх, быццам стомленых мух. Павукі ўжо пачалі плесці павуцінне ваюл бліжэйшых дрэваў, адразаючы шлях.
У рэшце рэшт, нічога Більба не заставалася, як распавесці гаомам пра пярсцёнак. Шкада было незвычайна, але што ж зробіш?
— Я зараз знікну, — сказаў ён. — Я паспрабую адвесці павукоў прэч, калі здолею, а вы трымайцеся разам ды рухайцеся ў супрацьлеглым напрамку. Трымайцеся лявей, ідзіце да месца, дзе мы апошні раз бачылі эльфійскія агні.
Растлумачыць ім было цяжкавата, пасля вісення ўніз галовамі ды атручэння, паміж крыкамі, шпурляннем камянёў ды маханнем кійкамі. Нарэшце Більба адчуў, што далей цягнуць немагчыма — павукі падабраліся зусім блізка. Хобіт насунуў на палец пярс-цёнак і, да вялікага здзіўлення гномаў, знік.
Хутка ад дрэваў з правага боку данеслася «дундук, дурны павук» ды «мухажэрца стары, валасаты». Гэта раз'юшыла павукоў жахліва. Яны кінулі гномаў, а некаторыя пабеглі на голас. «Дундук, дурны павук» так на іх падзейнічала, што яны зусім страцілі рэшткі розуму. Тады Балін, які лепш за іншых зразумеў Більбаў план, павёў гномаў у атаку. Гномы скупіліся шчыльньш гуртам і, абсыпаючы павукоў камянямі, пайшлі направа і прабіліся праз павучынае кола. Недзе недалёка за імі спевы ды крыкі раптам сцішыліся.
Адчайна спадзеючыся, што Більба жывы і не трапіў да павукоў, гномы рушылі наперад. На жаль, не так спрытна, як хацелася б. Бо былі хворыя ды стомленыя і ледзь кульгалі, з усіх сілаў нама-гаючыся, дарма што павукі адразу за спінай. Раз-пораз даводзілася азірацца й адбівацца ад асабліва нахабных; некаторыя павукі па дрэвах забягалі наперад і кідалі ўніз доўгае ліпучае павуцінне.
Справы зноў пачалі выглядаць зусім безнадзейна, але зня-нацку з'явіўся Більба і рушыў да павукоў з Джалам у руцэ.
— Ідзіце, ідзіце! — крыкнуў ён. — Я іх паджалю трошачкі!
I сапраўды паджаліў. Ён кідаўся ўперад і назад, сек павуцінне, сек павучыныя лапы, тыкаў тоўстыя пузы тых, хто неасцярожна набліжаўся. Павукі вар'яцелі, шалелі, пляваліся ды вышыпвалі страшэнныя праклёны, аднак блізка падысці не адважваліся — хобітавага Джала яны сталі баяцца смяротна. Праклінай не пра-клінай, а здабыча павольна рушыла прэч. Гэты жахлівы рух, здаецца, цягнуўся гадзінамі. Нарэшце, якраз калі Більба адчуў, што і раз больш рукі не падыме, павукі раптам спыніліся і, рас-чараваныя, скончылі нападаць ды павярнулі назад, да сваёй цёмнай лагавіны.
Гномы заўважылі, што падышлі да краю паляны, дзе былі эльфавы вогнішчы. Ці была паляна той, якую яны бачылі мінулай ноччу, цяжка было сказаць. Але здавалася, што нейкія добрыя чары засталіся ў паветры, у дрэвах, і павукам гэта не падабалася. У любым выпадку, і трава тут была зелянейшая, і дрэвы не такія парослыя цвіллю, і наагул прыемнае было месца, каб адпачыць ды перавесці дыханне.
Пэўны час падарожнікі проста ляжалі ды павольна вярталіся да жыцця, вохкаючы і пыхкаючы. А потым (вельмі хутка на самай справе) пачалі задаваць пытанні. Пра знікненне патрабавалі растлумачыць як належыць і падрабязна, а знаходка пярсцёнка цікавіла іх так, што і на ўласныя турботы забыліся. Балін асабліва жадаў пачуць Глыксаву гісторыю, загадкі і астатняе, распаве-дзенае зноўку — з пярсцёнкам на сваім месцы. Праз нейкі час сцямнела, і пайшлі іншыя пытанні. Дзе яны, і дзе іх сцежка, і дзе можна здабыць ежу, і што рабіць далей. Пытанні задавалі зноў і зноў, быццам гномы сшраўды спадзяваліся атрымаць адказы ад маленькага ды збянтэжанага хобіта Більба. Бачыце, гномы крыху змянілі свой погляд на спадара Торбінса, я б казаў, пачалі ставіцца да яго з вялікай павагай і пашанай (што Гэндальф і прадказаў). Можа, здавалася ім, што хобіт ужо мае цудоўны план уратавання, і яны на самай справе спадзяваліся атрымаць адказы, а не проста буркацелі. Надта ўжо добра ўсе ведалі, што хутка памерлі б, калі не б хобіт, і дзякавалі яму безліч разоў. Некаторыя нават паспраба-валі зямны паклон яму адвесіць, хоць і пападалі пры тым, і пэўны час не маглі стаць на ногі. Даведаўшыся пра чароўны пярсцёнак, менш паважаць Більбаяны не сталі, наадварот, убачылі, што хобіт у дадатак да добрага розуму і шанцу мае яшчэ і чароўную рэч — бясспрэчна, дзеля большай карысці. Фактычна, яны так Більба шанавалі, што той і насамрэч адчуў сябе вялікім ды самым дзёрзкім авантурыстам, хоць для большай дзёрзкасці не за-шкодзіла б крыху падсілкавацца.
Читать дальше