Хобіт пазіраў на «чорных імператараў» доўгі час, з зада-вальненнем удыхаў свежы ветрык, адчуваў, як ён дакранаецца да твару, варушыць валасы. Нарэшце крыкі гномаў, якія ўжо тупацелі ад нецярплівасці, нагадалі яму пра справы. А справы былі не надта. Назірай не назірай — ва ўсе бакі адны дрэвы ды лісце да самага далягаяду. Хобітава сэрца, якое ўзнялося было з-за сонца і свежага ветру, зноў закацілася ў пяткі. I ежы зусім не засталося.
Па праўдзе, як я і казаў ужо, кампанія дабралася амаль да краю лесу, і калі б Більба ўзлез на іншае дрэва ў іншым месцы, то і ўбачыў бы край. Дый тут зразумеў бы, у чым справа, калі б меў крыху больш кемлівасці. Бо дрэва, хоць і высачэзнае само сабою, стаяла ў самым нізе шырокай даліны, так што з яго верхавіны дрэвы, здавалася, уздымаліся ва ўсе бакі, быццам краі вялізнай місы. Аднак Більба не зразумеў таго і палез уніз у надзвычайнай роспачы ды адчаі. Нарэшце, дабраўся: падрапаны, сапрэлы, запыханы, пачырванелы, зусім разгублены і аслеплы ў лясным змроку. Ад ягонага апавядання і астатнія сталіся такімі ж разгубленымі, як і сам хобіт.
— Што, ва ўсе бакі? I без канца? Кляты лес, што ж нам рабіць? Якая карысць была хобіту даручаць такое! — крычалі яны, нібыта хобіт вінаваты ў тым, што лес бясконцы. Што ім тыя мятлушкі. Гномы толькі раззлаваліся, калі хобіт распавёў пра свежы ветрык — самі ж яны не маглі ўскараскацца ды адчуць, бо былі надта цяжкія ды нязграбныя.
Гэтай ноччу даелі самыя апошнія крыхі ды абглодкі. А калі наступнай раніцай прачнуліся, першае, што адчулі, быў голад, які грыз страўнік нібы звер. Другім быў дождж. Там і сям кроплі высочваліся з лісцевай столі ды падалі на лясную падлогу. Дождж нагадаў толькі пра жудасную смагу, а наталіць яе аніякай магчымасці не было — паспрабуй напіцца, калі стаіш пад велізарным дубам ды чакаеш, што выпадковая кропля трапіць на язык. Адзіную добрую навіну нечакана падараваў Бамбур.
Той знянацку прачнуўся, сеў і пачухаў патыліцу. Ён не зразумеў ані дзе ён, ані чаму такі галодны, бо забыўся на ўсё, што здарылася ад гадзіны пачатку падарожжа той цудоўнай травеньскай раніцай — шмат, шмат дзён таму. Апошнім, што Бамбур памятаў, была вечарынка ў хобітавай нары, і доўга ён не жадаў верыць апавяданню пра ўсе прыгоды ды турботы, якія адбыліся з таго дня.
А калі пачуў, што і есці нічога не засталося, то сеў на зямлю ды заплакаў, бо адчуваў сябе надта слабым, аж каленкі дрыжэлі.
— Чаму ж я толькі прачнуўся, — жаліўся ён. — Я сніў такія цуды! Снілася, што іду па лесе, падобным да гэтага, толькі на шжным дрэве — паходні і ліхтарыкі на ніжніх галінах, вогнішчы на зямлі, светла, цудоўна, я трапляю на вялікае свята ды бясконцую гупянку. Там лясны кароль у кароне з залатога лісця, там спяваюць так весела, і не апісаць, не палічыць, што там толькі ядуць ды п'юць.
— I спрабаваць не варта, — сказаў Торын. — Калі пра іншае распавядаць не здольны, лепш маўчы. Ты і так нам, ветліва кажучы, жыццё не палегчыў. Калі б не прачнуўся, варта было б цябе пакінуць у лесе і далей сніць бязглуздыя сны. Пасля тыдняў скарочанага рацыёну цягнуць цябе — зусім не жарт.
Што заставалася рабіць? Мацней падперазаць пустыя жы-ваты, ускінуць на каркі пустыя мяхі ды валачыся зноў па сцежцы без надзеі нават святло пабачыць перад тым, як павалішся ды ногі працягнеш з галадухі. Так і шыбавалі ўвесь дзень, павольна і стомлена, а Бамбур усё лямантаваў, што ягоныя ногі больш яго не нясуць, і што жадае ён толькі пакласціся проста на зямлю ды заснуць.
— Не, дабрадзею, не! — казалі астатнія. — Няхай і тваім нагам дастанецца. Мы цябе ўжо дастаткова цягнулі.
Усё роўна раптам ён адмовіўся зрабіць хаця крок і ўлёгся на зямлю.
— Ідзіце далей, — сказаў ён, — калі жадаеце. А я застануся, засну і пабачу сны пра ежу, калі іншым чынам яе не здабыць. Спадзяюся, прачнуцца ўжо не давядзецца.
У гэты самы момант Балін, які ішоў крыху наперадзе, закрычаў: «Што там, зірніце! Здаецца мне, святло бліснула ў лесе!»
Усе зірнулі і заўважылі: далёка наперадзе быццам мільганула чырвоная іскрыначка. Спачатку адна, потым другая побач. Нават Бамбур ускочыў, і ўся кампанія памчала, ужо і не думаючы пра магчымых троляў ці гоблінаў. Святло было наперадзе па левую руку, і калі яны параўняліся, то ўбачылі, што гэта святло менавіта ад паходняў ды вогнішчаў пад дрэвамі, але даволі далёка ад сцежкі.
— Выглядае, быццам сны мае спраўдзіліся! — вохнуў Бам-бур, пыхаючы следам за астатнімі. Ён жадаў бегчы адразу да святла з самага пачатку, але астатнія добра памяталі загады чараў-ніка ды Беарна.
Читать дальше