Наступнай раніцай чараўнік казаў тое самае. Так што нічога не засталося, апроч як напоўніць мяхі вадой з чыстай крыніцы, якую знайшлі на ўзлеску, ды зняць багаж з поні. Багаж падзялілі так сумленна і чэсна, як толькі маглі, але на Більбаў погляд, яму цяжар дастаўся незвычайны. Ідэя цягнуць мілі і мілі такое на карку яму зусім не спадабалася.
— Не хвалюйся, — сказаў яму Торын. — Занадта хутка цяжар твой зробіцца зусім лёгкі. Няшмат часу пройдзе, як ежы будзе не хапаць. Тады ад усяго сэрца пажадаеш, каб на карку было цяжэй.
Нарэшце развіталіся з поні і выправілі іх дадому. Тыя надта весела пайшлі прэч, задаволеныя, што павярнуліся хвастамі да Ліхалесся. Калі яны патэпалі, Більба (ён і паклясціся б мог, што бачыў) заўважыў, як нешта падобнае да мядзведзя выслізнула з-пад дрэваў і пакульгала следам за поні.
Цяпер і Гэндальф развітваўся. Більба сеў на зямлю і адчуў сябе страшна няшчасным. Жадаў бы ён сесці побач з чараўніком на яго-ным высокім кані! Хобіт крыху прайшоўся па лесе пасля сняданку (вельмі ўбогага) і пабачыў, што цёмна ў лесе, нібыта ўночы, і няёмка. «Быццам назірае хто за табой, сочыць, чакае», — сказаў ён сабе.
— Да пабачэння! — сказаў Гэндальф Торыну. — I ўсім вам — да пабачэння! Ваш шлях цяпер — проста праз лес. Не ады-ходзьце ад сцежкі! Калі адыдзеце, тысяча супраць аднаго, што зноў сцежку не знойдзеце і з Ліхалесся не выблытаецеся. Тады не толькі я — наагул ніхто вас больш не знойдзе.
— Што, нам сапраўды трэба цягнуцца праз такое? — прастаг-наў хобіт.
— А як жа! — сказаў чараўнік. — Зразумела, калі маеш жаданне да іншага боку дайсці. Ты павінен альбо ісці, альбо адмо-віцца ад прыгоды. Мне сорамна, спадар Торбінс, што вы нават падумалі пра гэта. А хто ж дагледзіць гномаў? — ён засмяяўся.
— Не, не! — сказаў Більба. — Я не гэта меў на ўвазе. Я меў на ўвазе, ці не можна лес абысці?
— Можна, калі адмахаеш лішніх дзве сотні міляў на поўнач, а потым ўдвая болей на поўдзень. Але і тады шлях бяспечным не будзе. У гэтай частцы Сусвету бяспечных шляхоў няма. Па-мятай, ты цяпер на Краі Дзіказем'я, і куды б не накіраваўся, прыгодаў будзеш мець па самыя вушы. На Поўначы Ліхалессе, падыходзіць да схілаў Шэрых Гор, а там не прадыхнуць ад гоблінаў, хобгоблінаў ды оркаў найгоршай пароды. А на паўднёвым ускрайку Ліхалесся — зямля Некраманта, і нават табе, Більба, не варта распавядаць пра гэтага чорнага чарадзея. Я б вам парадзіў ніколі не набліжацца туды, адкуль можна бачыць ягоную змрочную вежу! Трымайцеся сцежкі, насоў не вешайце, спадзявайцеся на лепшае, і калі незвычайна пашанцуе, магчыма — магчыма, я кажу, вы і ўбачыце перад сабою Доўгую Багну, а за ёй далёка на Ўсходзе, Самотную Гару, дзе жыве стары Драк. Спадзяюся, ён вас чакаць не будзе.
— Умееце вы бадзёрасці дадаць, — прабурчэў Торын. — Калі не едзеце з намі, дык лепш адпраўляйцеся па справах без лішніх словаў!
— Да пабачэння, сапраўды, да пабачэння! — сказаў Гэндальф, павярнуў каня ды скіраваўся на Захад.
Але перамагчы спакусу сказаць напаследак слоўца-другое не здолеў. Перад тым, як канчаткова знікнуць, ён азірнуўся, прыклаў далоні да рота ды закрычаў. Гномы і хобіт пачулі ледзь гучнае: «Да пабачэння! Усяго вам найлепшага, беражыце сябе і НІКОЛІ НЕ ПАКІДАЙЦЕ СЦЕЖКІ!»
Потым ён паскакаў прэч і знік. «Вось, развітаўся ды з'ехаў сабе, як ні ў чым не было!» — бурчалі гномы, злыя тым болыд, што ім было да роспачы шкада застацца без Гэндальфа. А цяпер пачыналася самая небяспечная частка падарожжа. Гномы ды хобіт узвалілі на каркі кожны свае цяжкія пакункі ды мяхі з вадой, павярнулі ад святла ды залесных земляў і рушылі ў лес.
Кампанія крочыла цугам. Уваход на лясную сцежку быў, нібы арка, якую ўтваралі два вялізныя пахіленыя дрэвы. Старыя, заплеценьш хмелем ды аброслыя мохам так, што ледзьве засталося на іх колькі лісточкаў. Арка выводзіла ў змрочны тунель. Сама сцежка была вузкая ды вілася між агромністых дрэваў. Хутка святло ад уваходу засталося ззаду, як маленькая яркая дзірачка недзе ў сцяне, а спакойна было так, нібы самыя дрэвы нахіляліся і хціва прыслухоўваліся да гуку крокаў, гулкіх і чутных.
Калі вочы крыху прызвычаіліся да цемры, можна было трошкі бачыць сцежку наперадзе, быццам у нейкім густа-зялёным змроку. Час ад часу выпадковы сонечны прамень знаходзіў шлях паміж лісцем далёка ў вышыні і, калі яму шанцавала не згубіцца ў лабірынце перакрыжаваных сукоў і шчыльным дыване пе-раплеценых галінаў, тонкім яркім кінжалам падаў перад ван-дроўнікамі. Але ж тое адбывалася зрэдку, а хутка і зусім знікла.
Читать дальше