— А дзе Гэндальф? — спытаў Більба, ідучы да ежы як мага хутчэй.
— О! Недзе тут ходзіць, — адказалі яму
Аднак чараўніка не было да самага вечара. Якраз перад захадам ён зайшоў у залю, дзе хобіт з гномамі вячэралі, а пры-служвалі ім чароўныя Беарнавы жывёлы — як і ўвесь дзень да таго. Беарна не было ні чутно, ні бачна з учарашняй ночы, і гномы пачалі турбавацца.
— Дзе наш гаспадар і дзе вы былі ўвесь дзень? — закрычалі ўсе разам.
— Па чарзе, па чарзе, адно пытанне за раз — і толькі пасля вячэры! У мяне са сняданку макавага каліва ў роце не было!
Нарэшце Гэндальф адсунуў ад сябе талерку ды гарлач — ён умалоў цалкам два боханы хлеба (з агромністай колькасцю масла, мёду ды добрай густой смятанкі), выпіў паўтузіна куфляў мядовай бражкі — і дастаў люльку.
— Перш я адкажу на другое пытанне, — сказаў ён. — Але ж зірніце! Што за цудоўнае месца для дымных кольцаў!
I на самай справе ад яго доўгі час нічога больш не пачулі. Ён пускаў кольцы скакаць вакол калон, складаў з іх самыя разнастайныя фігуры, надаваў колеры, а потым прымушаў ганяцца адно за адным ды выскакваць праз дзірку ў даху. Напэўна, надта дзівосна выглядалі яны, выскокваючы цугам у паветра: зялёныя, блакітныя, чырвоныя, серабрыста-шэрыя, жоўтыя, белыя, вялікія, маленькія. Меншыя праскоквалі праз большыя, счапляліся ў васьмёркі ды плылі далёка, быццам птушыная зграя.
— Я прасачыў за мядзведжымі слядамі, — сказаў нарэшце чараўнік. — Напэўна, сённяшняй ноччу тут адбылося чарговае мядзведжае зборышча. Наўрад ці тое былі розныя ўвасабленні Беарна — мядзведзяў было шмат, самых разнастайных памераў ды колеру. Я б сказаў, былі і маленькія, і вялізныя, і звычайныя, і гіганцкай велічыні пачвары, і ўсе скакалі ды танчылі ў цемры амаль да раніцы. Прыйшлі яны адусюль — акрамя Захаду, з напрамку Туманных Гор. У той бок вёў толькі адзін шэраг слядоў — і не сюды, а адсюль. Я прасачыў іх да Карока. Там яны зніклі ў рацэ, але за скалой ддя мяне было надта глыбока, а плынь была надта моцная, і я перайсці не здолеў. Калі вы памятаеце, з гэтага боку да скалы трапіць няцяжка, але зг таго боку раку сціснулі каменныя адхоны, яна бурлівая ды недарэчная. Давялося прайсці некалькі міляў, пакуль натрапіў на дастаткова шырокае ды мелкае месца, дзе можна было плысці ды пераходзіць уброд. А потым вярнуўся да скалы. Аднак было ўжо даволі позна, і далёка сляды прасачыць я не паспеў. Адно што накіраваліся яны да сасновага лесу на ўсходнім схіле Туманных Гор, дзе мы дзве ночы таму мелі такую прыемную вечарынку з Варгамі.
— Ну вось, я і на першае вашае пытанне адказаў, — скончыў Гэндальф і змоўк.
Більба здалося, што ён зразумеў чараўніка.
— А што ж мы будзем рабіць, — закрычаў ён, — калі сюды з'явяцца гобліны з Варгамі? Усіх нас зловяць ды заб'юць! Я думаў, Беарн вораг ім.
— Ён і насамрэч вораг! Не будзь дурнем. Лепш ідзі спаць, а тое, здаецца, думкі твае ўжо ўсе пазасыналі.
Хобіт адчуў сябе ніякавата і (усё роўна рабіць не было чаго) сапраўды вырашыў класціся спаць. Пакуль гаомы спявалі, бедны Більба заснуў, усё думаючы ды гадаючы пра Беарна. Не дзіва, што ён усю ноч сніў сотню чорных мядзведзяў, якія павольна і цяжка танчылі ў месяцовым святле на двары. Потым прачнуўся, як і мінулай ноччу, і пачуў таюе ж рыканне ды драпаше.
Наступнай раніцай іх усіх пабудзіў Беарн.
— А, дык вы ўсё яшчэ тут, — сказаў ён, падхапіў хобіта ды засмяяўся. — Што, не зжэрлі цябе гобліны ці злыя мядзведзі? I самым нахабным чынам тыцнуў пальцам у Більбава пузіка.
— Наш маленькі трусік зноў зрабіўся прыемны й тоўсценькі на мёдзе ды булках! — рагатнуў ён. — Ну што, яшчэ трошкі?
Так што ўся кампанія адправілася снедаць разам з ім. Беарн быў вясёлы незвычайна, відавочна, у настроі самым лепшым, усе ад ягоных гісторый са смеху толькі што не каталіся. Дзе ён быў і чаму цяпер такі добры да іх, цікавіцца не давялося — сам паведаміў. Ён быў за ракой, у гарах (з гэтага ясна, што пада-рожнічаць ён мог вельмі хутка — ва ўсялякім выпадку, у мядзведжым абліччы). Пабываў Беарн на спаленай ваўчынай паляне і зразумеў, што гэтая частка Гэндальфавага апавядання праўдзівая. I больш — ён злавіў у лесе падпаленага ваўка з гоблінам. Ад іх і пра навіны даведаўся: гоблінскія патрулі разам з Варгамі яшчэ шнарылі паўсюль, палюючы на гномаў. Гобліны з Варгамі былі неверагодна раззлаваныя забойствам Вярхоўнага Гобліна ды падпаленьш носам ваўчынага правадыра, а разам з тым гібелі ў чароўным полымі мноства ягоных галоўных прыспешнікаў. Гоблін з Варгам распавялі Беарну толькі пра гэта, але ж той здагадаўся, што горшае ліха недзе непадалёк — збіраецца ўсё гоблінскае войска разам з саюзнікамі-ваўкамі, каб прайсці з агнём і мячом па зямлі каля гор, знайсці гномаў ды адпомсціць тым, хто гномам дапамагаў і даваў прытулак.
Читать дальше