Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гобліны, — сказаў Беарн, — не адважацца пераправіцца праз Вялікую Раку за сотню міляў на поўнач ад Карока і да майго дома не падыдуць (ён добра абаронены па начах!), але я б на вашым месцы паспяшаўся. Калі яны сабраліся ў хуткім часе зрабіць набег, то пяройдуць раку на поўдзень адсюль ды памчацца ўздоўж краю лесу на поўнач, каб перарэзаць вам шлях. А Варгі бегаюць лепш за поні. На поўнач вам ехаць бяспечней, хоць і будзеце бліжэй да гоблінскіх цвярдыняў у гарах. Такога ад вас яны чакаць не будуць, і ім давядзецца ехаць даўжэй, каб захапіць вас. Зараз у дарогу — і як мага спрытней!

Вось чаму спачатку гномы ехалі моўчкі, скакалі на ўвесь поневы спрыт, калі месцы трапляліся парослыя травою ды роў-ныя. Па левую руку цьмянымі грамадамі ўздымаліся горы, і шэраг дрэваў уздоўж ракі рабіўся ўсё бліжэй. Калі кампанія пачала падарожжа, сонца толькі пачало хіліцца да захаду, і да вечара яно ззяла ярка і моцна. Цяжка бьшо пры такім надвор'і ўвесь час думаць пра гоблінаў, і калі Беарнаў дом застаўся за шмат міляў ззаду, кампанія пачала размаўляць, спяваць і ўвогуле забылася на змрочны шлях праз лес у недалёкай будучыні. Але ўвечары, калі надышла цемра і на горных піках крывава заззяў захад, яны спыніліся на начлег і прызначылі вартавых, але спалі дрэнна — амаль кожнага непакоілі жахлівыя сны, у якіх вылі, палюючы, ваўкі ды галасілі гобліны.

Наступная раніца зноў сталася яркая і прыгожая. Тонкі восеньскі белы туман ляжаў на зямлі, але хутка ўзышло сонца і паразагнала яго. Цені не паспелі скараціцца, як кампанія зноў скіравалася ў дарогу- Так ехалі яшчэ два дні і не бачылі нічога, акрамя травы, кветак, птушак і самотных дрэваў там і тут, ды час ад часу статкаў рудых аленяў, якія пасвіліся ці грэліся на сонцы. Більба зрэдку заўважаў разлапістыя аленевы рогі, якія выторкваліся з доўгай травы, і спачатку думаў, што гэта змяр-цвелыя галіны дрэваў. Калі надышоў трэці вечар, гномы вырашылі ехаць далей: Беарн паабяцаў, што раніцой чацвёр-тага дня яны дасягнуць лесу. Так што ехалі да цемры і далей у месяцовым святле. Калі спусціўся змрок, то Більба быццам заўважыў няясную постаць вялізнага мядзведзя, які бязгучна краўся побач з імі — і ў тым жа напрамку. Але калі хобіт сказаў пра тое Гэндальфу, чараўнік толькі шыкнуў: «Ціха, ціха, не звяртай увагі!»

Наступным днём узняліся і ад'ехалі яшчэ да святла, хоць і не паспалі добра. Як толькі развіднела, кампанія ўбачыла лес, што маўкліва чакаў іх — нібы чорны, змрочны замкавы мур. Шлях ішоў усё пад гару ды пад гару, і, здавалася, навальвалася на іх цяжкая, страшная цішыня. Птушкі спявалі менш. Аленяў было не бачна, нават трусікі зніклі. Апоўдні кампанія дабралася да ўзлесся і спынілася адпачыць пад агромністымі галінамі першых дрэваў Ствалы іх былі неабсяжныя, вузлаватыя, галіны пакрыў-леныя, а лісты — цёмныя ды доўгія. Дрэвы аплёў хмель, звісаў ды валачыўся па зямлі.

— Ну, вось і Ліхалессе, — сказаў Гэндальф. — Найвялікшы сярод лясоў паўночнага свету. Спадзяюся, вам спадабаўся ягоны выгаяд. А зараз вы павінны адправіць назад тых цудоўных поні, якіх вам даў Беарн.

Гномы пабурчэлі ў адказ на гэта, але чараўнік хутка патлу-мачыў усё іх глупства.

— Беарн не так далёка, як вам здаецца. I ва ўсялякім выпадку, вам лепш трымацца сваіх абяцанняў, бо Беарн надзвычай небяспечны вораг. Спадар Торбінс мае пільныя вочы, ён пацвер-дзіць вам, калі самі не заўважылі: шжную ноч побач з намі ішоў ці сядзеў непадалёк вялізны мядзведзь, назіраючы ды пільнуючы. I не толькі, каб вас абараніць ды весці, але каб прасачыць за поні. Беарн хоць і сябра вам, аднак сваю жывёлу любіць, нібы дзяцей. Вы і ўявіць сабе не можаце, якую ласку ён зрабіў, дазволіўшы гномам так далёка і спрытна дабрацца на сваіх поні — і што зда-рыцца, калі вы паспрабуеце забраць поні з сабою ў лес.

— А як наконт каня? — спытаў Торын. — Нешта вы не ўзгадалі, што збіраецеся адправіць назад каня?

— Не, таму што я яго не адпраўлю.

— А як жа наконт вашых абяцанняў?

— Ну, гэта мой клопат. Я не адпраўляю каня таму, што сам на ім вяртаюся!

Вось так і даведаліся, што Гэндальф збіраецца пакінуць іх на самым краі Ліхалесся. Настрой у кампаніі скаціўся ледзь не да адчаю і роспачы, але як ні прасілі Гэндальфа, намеру свайго ён не змяніў.

— Зноў тое самае, што і на Кароку, — сказаў ён. — Спрачацца бессэнсоўна. На поўдні мяне чакае, як я вам і распавядаў, вельмі тэрміновая і неабходная справа. Я і так з-за вас спазніўся. Магчы-ма, мы яшчэ сустрэнемся да канца вашай авантуры, а можа — не. Гэта залежыць ад вашай мужнасці і розуму. Я адпраўляю з вамі спадара Торбінса. Я ўжо казаў вам, што ў ім значна больш, чым можна заўважыць на першы погляд, і вы ў гэтым хутка пераканаецеся. Так што вітайце Більба і не вешайце насоў! Ура Торьшу і кампаніі! У рэшце рэшт, гэта ж вашая ўласная прыгода. Думайце пра скарбы і забудзьцеся на лес ды цмока — у кожным разе, да наступнай раніцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x