— Добрую вы распавялі гісторыю, — сказаў Беарн. — Але зараз, калі ведаю, што яна праўдзівая, яна падабаецца мне яшчэ больш. Даруйце мне маю падазронасць. Калі б вы жылі на краі Ліхалесся, вы б не давяралі словам тых, каго не ведаеце, як брата ці нават лепш. А я ж, як толькі вызнаў, паспяшаў што моцы дадому, каб даведацца, ці жывыя вы і здаровыя. I каб прапанаваць усю магчымую дапамогу. Цяпер я буду лепей думаць пра гномаў. Ну і справы! Забілі самога Вярхоўнага Гобліна, самога Вярхоўнага Гобліна!
Ён аж засмяяўся ад задавальнення.
— А што ж вы зрабілі з гоблінам ды Варгам? — раптам спытаў Більба.
— А пойдзем, зірнем! — сказаў Беарн, і усе пакрочылі следам за ім за дом.
Гоблінская галава тырчала на жэрдцы за брамай, а побач на дрэве вісела прыбітая Варгава скура. Беарна лепш было не мець у ворагах. Але ж цяпер ён быў сябрам, і таму Гэндальф вырашыў, што будзе разумным распавесці яму ўсё пра падарожжа, і забяспечыць сабе найбольшую магчымую дапамогу.
I вось што паабяцаў Беарн. Перш за ўсё, поні для кожнага і каня для Гэндальфа, каб даехаць да лесу. А на поні — наўючыць мяхі з ежай, якой пры разумным карыстанні павінна хапіць на некалькі тыдняў. I даволі лёгкай ежы: мукі, арэхаў, добра закры-тых скрыняў з сушанай садавінай, гліняных гарлачыкаў з мёдам і асаблівых, двойчы прапечаных булачак, якія доўгі час не псуюцца і надта пажыўныя. Нават луста такога хлеба дазваляла ісці або працаваць доўгі час, а спосаб прыгатавання іх быў таямніцай Беарна. У склад булачак уваходзіў мёд, як і ў большую частку Беарнавай ежы. Яны былі вельмі смачныя, хоць пасля іх і хацелася піць. Вады, аднак, пакуль што несці з сабой не было патрэбы — да лесу можна было натрапіць на шмат рачулак ды ручаінак.
— Шлях праз Ліхалессе цёмны, цяжкі ды вусцішны, — казаў гномам Беарн. — Там цяжка знайсці ваду і ежу. Арэхі яшчэ не выспелі (хоць, магчыма, выспеюць і пападаюць, пакуль дабярэцеся да другога краю леса), і амаль што ўсе гарэхі там не прыдатныя для ежы, а звяры там усе незвычайныя, жахлівыя ды недарэчныя. Я дам вам скураныя мяхі для вады і лукі са стрэламі. Аднак жа сумняюся, што вы знойдзеце там нешта цалкам і адразу прыдатнае для ежы ці піцця. Яшчэ: якраз на вашай дарозе ёсць чорная і хуткая рака. 3 яе нелыа піць, і дакранацца да вады нельга! Я чуў, што вада тая моцна зачараваная, нясе санлівасць ды страту памяці. Таксама ў паўцемры тых мясцінаў надта цяжка падстрэліць што-небудзь для ежы, калі заўсёды трымацца сцежкі. Авось сыходзіць са сцежкі НЕЛЬГА Ў АНІЯКІМ ВЫПАДКУ!
— Вось і ўсё, што я магу вам парадзіць. У лесе я дапамагчы вам не здольны. Усё залежыць ад вашай мужнасці і поспеху. Ежы вам павінна хапіць. Калі падыдзеце да краю лесу, калі ласка, выпраўце назад маіх поні. Жадаю вам падарожыць хутка, а мой дом заўсёды застанецца адчыненым для вас — калі толькі здарыцца, што ваш шлях дахаты будзе пралягаць побач.
Зразумела, гномы падзякавалі яму, адвесілі мноства паклонаў, памахалі капелюшамі і безліч разоў сказалі: «Да вашых паслуг, о Гаспадар драўляных залаў». Але ж пасля змрачнаватых Беар-навых словаў настрой гномаў сапсаваўся, і яны адчулі сваё падарожжа значна цяжэйшым, чым лічылі спачатку. Да таго ў канцы вандроўкі, нават калі паспяхова мінеш усе небяспекі, чакае цмок.
Усю раніцу кампанія рыхтавалася да ад'езду. Хутка пасля поўдня яны апошні раз паснедалі разам з Беарнам, потым паселі на пазычаных поні і, шмат разоў сказаўшы «да пабачэння», выехалі з ягонай брамы.
Мінуўшы высокую агароджу Беарнавай сядзібы, яны павярнулі на поўнач, а праз нейкі час — да заходняй поўначы. Як і параіў Беарн, яны паехалі не да галоўнай дарогі праз лес, якая ішла на поўдзень ад ягонай зямлі. На шляху ў той бок яны б напаткалі горную раку, якая, у сваю чаргу, улівалася ў вялікую раку за некалькі міляў на поўдзень ад Карока. Брод там быў гаыбокі і недарэчны, цераз яго кампанія разам з поні і пакункамі магла б не перабрацца. Там і праходзіла сцежка да лесу, да пачатку старой дарогі праз лес. Але Беарн папярэдзіў, што гэтай дарогай часцяком карыстаюцца гобліны, а сама дарога, як ён чуў, каля ўсходняга краю парослая і зусім занядбаная, вядзе да непраходных балотаў ды багнаў, дзе і губляецца. Дый выводзіла яна з лесу далёка на поўдзень ад Са-мотнай Гары, ім бы давялося доўга і цяжка вандраваць блізка краю лесу. На поўнач ад Карока Ліхалессе падыходзіла бліжэй да даліны Вялікай Ракі. Хоць і горы адтуль былі бліжэй, Беарн парадзіў ісці менавіта гэтым шляхам, бо за колькі дзён язды ад Карока пачыналася малавядомая сцежка праз Ліхалессе, якая выводзіла амаль што непасрэдна да Самотнай Гары.
Читать дальше