Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тут хобіт з чараўніком ды Беарн паселі на драўляныя лавы, Гэндальф пачаў распавядаць, а Більба матляў нагамі й паглядаў на кветкі ў садзе, цікавячыся іх назвамі — добрай паловы ён раней ніколі не бачыў.

— …Япераходзіў цераз горы з сябрам-двума… — казаў чараўнік.

— Двума? Я магу бачыць толькі аднаго, ды надта малога да таго ж, — перабіў Беарн.

— Ну, па праўдзе кажучы, я не хацеў турбаваць вас усёй кампаніяй, пакуль не высветлю, ці не занятыя вы. Я паклічу, калі вы не супраць,

— Калі ласка, кліч!

Тады Гэндальф працягла ды пранізліва засвістаў, і вось — з-за рага дома па садовай сцежцы падышлі Торын і Доры і нізка пакланіліся.

— 3 сябрам-трыма, вы мелі на ўвазе, я бачу! — сказаў Беарн.

— Але ж гэта не хобіты, а гномы!

— Торын Дубатарч, да вашых паслуг! Доры, да вашых паслуг! — сказалі абодва гномы, кланяючыся зноў.

— Не патрэбныя мне вашыя паслугі, дзякуй вялікі, — сказаў Беарн, — але, я падазраю, вам патрэбныя мае. Не тое, каб мне падабаліся гномы, аднак, калі праўда, што вы той самы Торын (сын Трэйна сына Трора, калі не памыляюся), вашыя спадарожнікі паважаныя і добрасумленныя, і калі вы — ворагі гоблінаў і аніякага злачынства не збіраецеся ўчыніць на маёй зямлі… а нарэшце, што вы збіраецеся рабіць?

— Яны падарожнічаюць да земляў сваіх бацькоў, на ўсход ад Ліхалесся, — растлумачыў за гномаў Гэндальф, — і на вашай зямлі цалкам выпадкова. Мы ішлі цераз Высокі Перавал, які павінен быў вывесці нас на дарогу на поўдзень ад вашай зямлі, але на нас напалі злыя гобліны — пра што я і збіраўся вам распавядаць.

— Ну то распавядай! — сказаў Беарн, які ніколі асаблівай ветлівасцю не вызначаўся.

— Навальніца была жудасная, каменныя веліканы кідаліся аскепкамі скалаў, і нам давялося схавацца ў пячоры каля вяршыні перавалу — мне, хобіту і некалькім нашым спадарожнікам…

— Двое — гэта ў вас некалькі?

— Дык, не. Па праўдзе кажучы, нас было трошкі больш.

— Дзе ж яны? Забітыя, з'едзеныя? Ці яны збочылі да хаты?

— Дык, не. Чамусыді не ўсе падышлі, калі я свіснуў. Саромяцца, напэўна. Бачыце, мы надта баімся вас паклапаціць звыш мяжы, з'явіўшыся ўсім кагалам.

— Ну дык свішчы зноў. Здаецца мне, у мяне сёння нечаканая вечарынка, так што адзін ці другі яшчэ — клопат невялікі, — прабурчэў Беарн.

Гэндальф свіснуў, але і скончыць не паспеў, як Норы з Оры паказаліся з-за рага. Калі памятаеце, Гэндальф наказаў ім падыходзіць праз кожныя пяць хвілін.

— Здорава! — ухваліў Беарн. — Хутка вы. Дзе ж вы хаваліся? Ну, хто ж вы, мае выпрыгунчыкі?

— Норы да вашых паслуг, Оры да… — пачалі яны, але Беарн перабіў Іх.

— Дзякуй! Калі мне будуць патрэбныя вашыя паслугі, я пра іх запытаю. Сядайце, я жадаю пачуць ваша апавяданне перад тым, як надыдзе час вячэры.

— Як толькі мы ляглі спаць, — распавядаў Гэндальф далей, — у задняй сцяне пячоры адчыніліся дзверы, адтуль павыскаквалі гобліны, схапілі хобіта з гномамі ды караван нашых поні…

— Караван? Вы што — вандроўны цырк? Ці везлі з сабой цэлы караван дабра? Ці ў вас шэсць — гэта караван?

— Не, не! Факгычна, нам патрабавалася болей за шэсць поні таму, што нас было крыху больш за шасцёра — а, вось і яшчэ двое!

У гэты самы момант з-за рага паказаліся Балін і Двалін і пакланіліся так нізка, што бародамі аж да каменнай падлогі дакрануліся. Вялізны чалавек спачатку насупіўся, але яны ледзь са скуры не павылузваліся, намагаючыся быць ветлівымі: і кланяліся, і каленкі падгіналі, і капелюшамі матлялі перад каленкамі (як у гномаў і прынята, чын чынам), пакуль ён не скончыў хмурыцца і пырснуў ад смеху. Надта ўжо камічна яны выглядалі.

— Караван, сапраўды, — сказаў Беарн. — I такі смешны. Заходзьце, веселуны, і як жа вас клічуць? Паслугі мне вашыя не патрэбныя, толькі прозвішчы, а потым сядайце — хопіць ужо матляцца!

— Балін і Двалін, — сказалі гномы, не адважыўшыся супярэчыць і крыўдзіцца, і плюхнуліся на падлогу, выглядаючы крыху здзіўленымі.

— Ну, што далей? — запытаў Беарн у чараўніка.

— Дзе гэта я?… А-а, дык вось — мяне не схапілі. Я забіў гобліна ці двух бліскавіцай…

— Добра! — рыкнуў Беарн. — I чараўнікі на нешта вартыя.

— … I праслізнуў у дзверы перад тым, як яны зачыніліся. Я прайшоў за імі ў галоўную залю, бітком набітую гоблінамі. Там быў і Вярхоўны Гоблін, а з ім трыццаць ці сорак узброеных ахоўнікаў. I я падумаў: «Нават калі б гномы не былі скаваныя, што можа зрабіць тузін супраць такой прорвы?»

— Тузін! Першы раз у жыцці чую, каб восем звалі тузінам. Ці ў цябе ёсць яшчэ выпрыгунчыкі недзе ў скрыні?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x