Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля таго яны прайшлі цераз паласу высокіх і вельмі старых дубоў і наткнуліся на высокую і густую жывую агароджу з церня, цераз якую і пералезці было немагчыма і бачна нічога не было.

— Лепш вам тут пачакаць, — сказаў чараўнік гномам. — Калі я паклічу альбо свісну, пойдзеце да мяне (вы ўбачыце, куды), але толькі парамі, добра памятайце: парамі, адны ад другіх праз пяць хвілінаў. Бамбур самы тоўсты, таму сыдзе за двох, няхай ідзе адзін і апошні. Пойдзем, спадар Торбінс! Недзе тут за рагом павінна знаходзіцца брама.

I з такімі словамі ён пайшоў уздоўж агароджы, узяўшы перапалоханага хобіта з сабой.

Хутка наблізіліся яны да драўлянай брамы, высокай і шы-рокай, і за ёй убачылі сад і купку нізкіх драўляных будынкаў, складзеных з неабчасаных бярвёнаў і пакрытых саломай: свіраны, клеці, хлявы і пуні. Побач з імі стаяла доўгая невысокая драўляная хата. А па ўнутраным баку агароджы шэраг за шэрагам стаялі вуллі са стрэхамі-стажкамі. Гуд велізарных пчол, якія мітусіліся туды-сюды, запоўніў паветра.

Хобіт і чараўнік, прыналёгшы, адчынілі цяжкую рыпучую браму і пайшлі па шырокай сцежцы да хаты. Некалькі надта добра дагледжаных ды зграбных конікаў з незвычайнымі разумнымі вачыма павольна пакрочылі да іх па траве — відавочна, зірнуць на гасцей. А зірнуўшы, хутка паскакалі да будынкаў.

— Хочуць распавесці яму пра незнаёмцаў, — патлумачыў Гэндальф.

Праз пэўны час хобіт з чараўніком падышлі да двара, з трох бакоў абгароджанага домам і двума ягонымі доўгімі крыламі. Пасярод двара ляжаў агромністы дуб і куча паадсяканых дубовых галінаў. Каля дуба стаяў велізарны чалавек з вельмі густой чорнай барадой і валасамі, таўшчэзнымі голымі нагамі ды рукамі і з мускуламі на іх, як нізка вузлоў. Ён быў апрануты ў кашулю з поўсці даўжынёю да кален і стаяў, абапёршыся на вялізную сякеру. Конікі стаялі побач, тыкаючыся пысамі яму ў плячо.

— Ну, вось і яны! — сказаў ён юнікам. — Небяспечнымі яны зусім не выглядаюць. Так што можаце пасвіцца сабе спакойна!

Ён уголас, гучна і густа зарагатаў, паклаў сякеру і крочыў наперад.

— Хто вы такія і чаго жадаеце? — спытаў ён сувора, стаўшы над хобітам і чараўніком ды гледзячы на іх зверху ўніз. Ён быў шмат, шмат вышэйшы за Гэндальфа, а што датычыць Більба, дык той здолеў бы прабегчы паміж ног у чалавека, не згінаючыся, і галавою да краю кашулі не дакрануўся б.

— Я — Гэндальф, — сказаў чараўнік.

— Ніколі не чуў пра такога, — прабурчэў чалавек.

— А гэта што за недарослік? — дадаў ён, сагнуўшыся, каб зірнуць на хобіта з-пад густых чорных броваў.

— Гэта спадар Торбінс, хобіт добрасумленны, беззаганнай рэпутацыі і шляхетнага паходжання, — сказаў Гэндальф.

Більба пакланіўся. I тут надта выразна адчулася, што і ка-пелюша ён не мае, і ў гузіках недахоп.

— А я чараўнік, — распавядаў Гэндальф далей. — I пра вас я начуты, хоць вы пра мяне не чулі. Але, магчыма, вы знаёмыя з маім добрым сваяком Радагастам, які жыве каля паўднёвага краю Ліхалесся?

— Чуў. Для чараўніка хлапец нядрэнны. Я яго звычайна бачу то тут, то там, — сказаў Беарн. — Ну, цяпер я ведаю, хто вы такія ці, па меншай меры, кім сябе назвалі. Чаго ж вы жадаеце?

— Па праўдзе кажучы, мы страцілі наш багаж і збіліся з дарогі, нам патрэбная добрая парада, а, магчыма, і дапамога. Я б сказаў, мы не вельмі прыемна прабавілі час з гоблінамі ў гарах.

— Гоблінамі? — сказаў вялізны чалавек менш сувора. — О, вы з імі бавілі час, скажыце на міласць? Напэўна, мелі ад іх непрыемнасці — а як жа і чаго ж вы наагул да іх трапілі?

— Мы не надта гэтага хацелі. Яны напалі на нас знянацку ўначы каля перавалу, які мы мерыліся перайсці. А кіраваліся сюды з Заходніх Краін — але ж гэта доўгая гісторыя.

— У такім выпадку, лепш праходзьце ў дом і распавядзіце мне хоць колькі, калі гэта не зойме цэлага дня, — сказаў чалавек, і яны пакрочылі ўслед за ім да цёмных дзвярэй, якія выходзілі з дома на двор.

Апынуліся яны ў шырокай залі з агменем пасярэдзіне. Хоць на двары было лета, палаў агонь, і дым узнімаўся да пачарнелых бэлек столі, шукаючы выхад уверсе. Яны прайшлі праз гэтую змрачнаватую залю, святло ў якую прабівалася толькі праз дзірку ў даху, і праз меншыя дзверы выйшлі на веранду (ці нешта накшталт), чый дах трымаўся на падпорах з цэльных ствалоў дрэваў. Веранда выходзіла на поўдзень, сонца стаяла яшчэ даволі высока, і косыя сонечныя промні напаўнялі яе святлом. Асветлены сонцам сад, запоўнены кветкамі, што пачыналіся адразу ад ганку, блішчэў цёплым золатам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x