Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А што ж Більба? На дрэва ён узлезці не мог, бо быў надта маленькі, і таму скакаў ад сасны да елкі, нібы трусік, які страціў нару ды адчайна спрабуе ўцячы ад сабак.

— Зноў ты ўзломшчыка пакінуў! — сказаў Норы да Доры, зірнуўшы ўніз.

— Не магу ж я заўсёды цягнуць узломшчыка на карку, — сказаў Д оры, — і па тунелях, і на дрэвы! Хто я табе? Насілыпчык?

— Яго з'ядуць, калі мы не зробім што-небудзь, — сказаў Торын, таму што выццё чулася з усіх бакоў і ўсё набліжалася.

— Доры! — паклікаў ён, бо Доры сядзеў ніжэй за ўсіх і на лягчэйшым дрэве. — Хучэй, дапамажы спадару Торбінсу!

Нягледзячы на буркаценне, Доры быў гном неблагі і су-мленны. Небарака Більба за яго руку ўхапіцца не здолеў, хоць і дабраўся да ніжэйшай галінкі і сваю руку цягнуў як мог. Так што Доры злез і дазволіў Більба ўскараскацца на свой карак.

I ў гэты самы момант ваўкі ўбеглі на лаляну. Вох! — сотні вачэй уставіліся на сяброў з цемры. Аднак Доры хобіта не выпусціў. Ён пачакаў, пакуль хобіт пералезе з яго спіны на галіны, і толькі потым скочыў на галіну сам. I своечасова — воўк ляснуў зубамі каля яго плашча, ледзь не сцягнуўшы гнома долу. Праз імгненне ўся зграя, выючы, скакала вакол дрэва і кідалася, высунуўшы языкі.

Але нават злыя Варгі (так клічуць злосных ваўкоў з Краю Дзіказем'я) па дрэвах лазіць не здольныя. На пэўны час кампанія была ў бяспецы. Пашанцавала яшчэ, што надвор'е было цёплае і няветранае. На дрэвах доўгі час сядзець не вельмі прыемна, але калі яшчэ і вецер, і холад, і ваўкі чакаюць цябе ўнізе, разявіўшы пашчы — горш месца прысесці не знойдзеш.

Відавочна, паляна была месцам сустрэчы ваўкоў. Збіралася іх больш і больш. Пад дрэвам, на якім сядзелі Доры і Більба, пакінулі вартавых, іншыя звяры прыняліся вынюхваць, пакуль не выявілі кожнае дрэва з нашымі небаракамі-падарожнікамі. Каля тых таксама пакінулі варту, а астатнія паселі вакол паляны (было іх, здавалася, сотні і сотні), пасярэдзіне ж апынуўся вялізны шэры воўк. Ён прамаўляў на жудаснай мове Варгаў. Гэндальф яе разумеў. Більба, вядома, не, але гучала ўсё тое мярзотна і стра-шэнна, быццам размаўлялі пра рэчы жорсткія і агідныя — што, увогуле, адпавядала ісціне. Час ад часу Варгі адказвалі ўсе разам шэраму правадыру, і ад іхнага выцця такая жуда находзіла на хобіта, што той ледзь з сасны не падаў.

Я вам скажу, што пачуў Гэндальф, хоць Більба таго і не зразумеў. Варгі і гобліны часта дапамагалі адзін аднаму ў зла-чынствах. Гобліны вельмі рэдка адыходзяць далёка ад гор, хіба толькі выгнаныя ды ў пошуках новага жытла ці маршыруючы на вайну (што — на шчасце, скажу я вам, — не здаралася ўжо даволі даўно). Аднак у тыя дні яны час ад часу адпраўляліся ў набегі, часцей за ўсё — нарабаваць ежы ці захапіць палонных. У такіх выпадках яны звычайна заклікалі Варгаў на дапамогу і дзяліліся з імі здабычай. Час ад часу гобліны нават ездзілі на ваўках, як людзі на конях. Цяпер здавалася, што на гэтую самую ноч быў запланаваны вялікі набег. Варгі прыйшлі на сустрэчу, але гобліны спазняліся. Прычынай, безумоўна, была смерць Вярхоўнага Гобліна і пярэпалах, які нарабілі гномы ды Більба з чараўніком. На іх, верагодна, і ішло паляванне.

Нягледзячы на пагрозу гэтай дзікай зямлі, адважныя людзі з Поўдня прыходзілі сюды, валілі дрэвы; у месцах, больш утульных для жыцця (у далінах і па берагах рэк) будавалі вёскі. Людзей было шмат, людзей не палахлівых і добра ўзброеных, і нават Варгі не адважваліся напасці на іх удзень. Але зараз Варгі разам з гоблінамі запланавалі напасці ўначы на адну з найбліжэйшых да гор вёсак. Калі б атрымалася, то ранішняга святла не ўбачыў бы ніводзін чалавек — за выключэннем тых, каго гобліны паланілі б, абаранілі ад ваўкоў ды пагналі да сваіх пячораў.

Жахліва было слухаць такую гаворку, і не толькі з-за жудасцяў, якія пагражалі адважным лясных людзям, іх жонкам ды дзецям, але і з-за небяспекі, што зараз пагражала Гэндальфу і яго сябрам. Зразумела, Варгі здзівіліся і раззлаваліся, знайшоўшы іх на сваім спрадвечным зборышчы. Яны палічылі іх прыяцелямі лясных людзей, якім уздумалася прасачыць за Варгамі ды распавесці падслуханы план далінным жыхарам. У такім выпадку гоблінам і Варгам давялося б вытрымаць жорсткую і недарэчную бойку, замест таго, каб знянацку напасці, пахапаць ды пажэрці сонных. Так што пакідаць паляну й дазваляць няпрошаным гасцям на дрэвах уцячы Варгі не збіраліся, ва ўсялякім выпадку, да раніцы. Значна раней, як яны казалі, павінны спусціцца з гор гобліны-салдаты, а тыя здольныя і лазіць па дрэвах, і секчы іх.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x