Цяпер вы разумееце, чаму Гэндальф, слухаючы Варгава цяўканне ды выццё, страшэнна перапалохаўся. Дарма што чараўнік, ды уцяміў, што гэта не ўратаванне, і ўлезлі яны ў пастку яшчэ горшую. 3 іншага боку, проста так дазволіць здарыцца гэткаму ён не мог. Але што ж ты зробіш, седзячы на высокім дрэве, калі ўнізе кругам у чаканні паселі ваўкі. Чараўнік сабраў са свайго дрэва шышкі і сухія галінкі. Запаліў адну блакітным агнём, ды шпурнуў яе ўніз, у ваўчынае кола. Шышка з шыпеннем скочыла аднаму па спіне, і ў імгненне калматая поўсць занялася полымем. Воўк замітусіўся ды пранізліва завішчэў. Тут шышкі пасыпаліся адна за адной, палаючы то блакітным полымем, то чырвоным, то зялёным, На зямлі яны выбухалі, пускаючы рознакаляровью іскры й дым. Асабліва вялізная трапіла галоўнаму ваўку па пысе, і той аж узвіўся ў паветра лакцёў на дзесятак, а потым прыпусціў па паляне, кусаючы ў шаленстве ды жаху астатніх.
Гномы з Більба закрычалі ды загікалі. На ваўчынае шаленства глядзець было жахліва — такога яны пярэпалаху ў лесе нарабілі. Ваўкі спрадвеку баяцца агню, а гэты агонь быў яшчэ і найбольш шкодны ды хітры. Калі іскра трапляла на скуру, то прыліпала ды ўпальвалася ў яе, і калі звяры не паспявалі пакачацца па зямлі, уся поўсць хутка загаралася. I хутка ўсе ваўкі на палянцы качаліся па зямлі, каб пагасіць іскры, а тыя, хто палаў увесь, насіліся туды-сюды, выючы, запальваючы астатніх — пакуль свае ж не пагналі іх прэч, і тыя з лямантам і скавытаннем пабеглі па схілах у пошуках вады.
— Што за неспакой сёння ўначы ў лесе? — спытаў Гаспадар Арлоў. Ён, увесь чорны ў месяцовым святле, сядзеў на версе самотнай скалы на ўсходнім краі гор.
— Я чую ваўкоў! Што, зноў турботы з гоблінамі ў гарах?
Ён узняўся ў паветра, і адразу ж два ягоныя ахоўнікі ўзняліся са скал па абодва бакі і паляцелі следам. Яны пакружлялі ў небе, пакуль убачылі Варгаў на паляне — маленечкія плямкі з вышыні. Арлы маюць надзвычай востры зрок і бачаць вельмі дробныя рэчы з вялікай адлегласці. Гаспадар Арлоў, чый народ жыў у Туманных Гарах, меў вочы, здольныя глядзець на сонца, не міргаючы, і заўважыць трусіка ў траве ў месяцовым святле нават з вышыні ў мілю. Так што, хоць гномаў на дрэвах ён бачыць не мог, ваўчыную мітусню і малюсенькія бліскаўкі агню заўважы> ды выццё з віскатам далёка ўнізе пачуў. Бачыў ён і водбліскі мсч я І н на гоблінскіх шаломах ды канчарах дзідаў. Доўгія шэрагі г)Іы\ злыдняў віліся ад брамы ўніз па схілах да лесу.
Арлы — не надта добрыя птушкі. Некаторыя нават палахлівыя ды жорсткія. Але старажытнае племя арлоў з паўночных гор было найвялікшым сярод крылатага народу. Яны былі ганарлівыя, моцныя і сапраўды шляхетныя. Яны не любілі гоблінаў і не баяліся іх. Калі яны ўвогуле звярталі ўвагу на гоблінаў (зрэдку, бо такіх пачвараў арлы не ядуіч>), то пікіравалі на іх з вышыні, каб пагнаць іх, лямантоўных, да пячораў, ды не дазволіць учыніць паганства. Гобліны ненавідзелі і баяліся арлоў, але ж ні дабрацца да іх гняздовішчаў у вышыні, ні прагнаць з гор былі не здольныя.
Гэтай ноччу Гаспадаром Арлоў завалодала цікаўнасць: што ж такое робіцца ў лесе? Таму ён заклікаў да сябе шмат іншых сваіх братоў, і павольна, апісваючы кола за колам у паветры, яны спусціліся з горнай вышыні і закружлялі над палянай.
I ў час! Бо жудасныя адбываліся рэчы. Падпаленыя ваўкі, якія пабеглі па лесе, запалілі яго у некалькіх месцах. Лета ж выдалася сухое, дажджоў на ўсходнім баку гор доўгі час амаль што і не было. Сухастой, пасохлы буралом, абламанае голле ды апалыя голкі, наваленыя кучамі — хутка ўсё занялося полымем.
Вакол паляны ўсё запалала. Але ваўкі-вартавыя не пакінулі сваіх месцаў. Ашалелыя ад злосці і жаху, яны скакалі вакол дрэў, выючы, і лаяліся страшэннымі праклёнамі гномаў на сваёй жу-даснай мове. Языкі іх павывальваліся з пашчаў, а вочы палалі чырванню шалёней за полымя.
Знянацку на паляну, галосячы, уварваліся гобліны. Ім здалося, што ідзе бойка з людзьмі, але хутка ўсё вытлумачылася. Некаторыя гобліны аж на зямлю ад рогату пападалі. Астатнія трэслі дзідамі ды бразгаталі імі аб тарчы. Гобліны агню не баяцца, і хутка ў іх склаўся даволі вясёлы (на іх погляд) план.
Ваўкоў сагналі ў зграю. Вакол дрэваў з гномамі, чараўнішм і хобітам навалілі сухой папараці й вецця. Пачалі вытоптваў ды збіваць полымя ў лесе — пакуль не вытапталі ды не загасілі амаль усё, апроч полымя каля дрэваў з падарожнікамі. Тое полымя наадварот падмацавалі сухім лісцем ды ламаччам. Хутка вакол дрэваў утварылася кола полымя і дыму, распаўсюджвацца якому не дазвалялі. Яно ўсё набліжалася, набліжалася, пакуль аранжавыя языкі не пачалі лізаць згрувашчаны вакол ствалоў сушняк. Дым шчыпаў Більбавы вочы, дый горача рабілася ад агню. А ўнізе, вакол яго, быццам людзі вакол купальскага вогнішча, скакалі карагодам гобліны. За колам ваяроў з сякерамі ды дзідамі сядзелі ваўкі, з бяспечнай адлегласці назіраючы ў чаканні.
Читать дальше