Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А ісці давялося далей і далей. Ледзьве прыкметная сцяжынка ўвогуле знікла. Пайшлі кусты, доўгая трава паміж камянёў, потьш пляцоўкі абшчыпанай дзярніны. Чабор, шалфей з маяранам ды жоўтыя горныя ружы зніклі, і кампанія апынулася на версе крутога шырокага схілу, пасыпанага камянямі — рэшткі апоўзня. Калі пачалі спускацца, з-пад ног пакаціліся каменьчыкі ды смецце, большыя кавалкі камянёў пападалі, бразгаючы, ніжэй, спіхнулі ды падштурхнулі ніжнія камяні, потым заварушыліся патурбаваныя валуны ды панесліся ўніз, грукочучы ды з пылам і бразганнем адскокваючы ад самых вялізных камянёў. Хуткаўвесь схіл і над імі, і пад імі, здавалася, пачаў рушыць, ехаць, слізгаць, падаць. Кампанія сабралася ў цесны натоўп і разам ехала ўніз, пераскокваючы туды і сюды сярод страшэннага хаосу камень-чыкаў, камянёў ды валуноў, што сыходзіліся і разляталіся, скакалі, танчылі, слізгалі й грукаталі.

Выратавалі кампанію дрэвы. Сябры даслізгалі разам з камянямі да самага сасновага ўзлеску, што караскаўся па схіле ад цёмнага густога лесу ў даліне. Некаторыя ўхапіліся за ствалы дрэваў ды пазаскоквалі на ніжнія галіны, некаторыя (як маленькі хобіт, напрыклад) схаваліся за дрэва ад шаленства камянёў. Хутка небяспека скончылася, апоўзень спыніўся, і толькі слабыя водгукі грукату ды храску можна было пачуць ад найвялікшых патурбаваных апоўзнем вапуноў, якія скакалі й ламіліся праз сосны ды буралом далёка ўнізе.

— Добра! Гэта нас злёгку прыспешыла, — сказаў Гэндальф, — і нават гоблінам будзе крышачку цяжэй нас вынюхаць.

— Менавіта так, — прабурчэў Бафур, — але ім будзе зусім няцяжка шпурляць камяні нам на галовы.

I гномы, і Більба адчувалі сябе менш чым задаволенымі і мацалі пабітыя да выцятыя ногі.

— Глупства! Мы зараз адыдзем ад апоўзню і зробім гота як мага хутчэй! Зірніце на сонца!

Сонца ўжо схавалася за гарамі. Вакол гусцелі цені, хоць далёка за дрэвамі, праз чорныя кароны нізавога лесу, на загорных раўнінах бачыліся апошнія водбліскі вечаровага сонца. Гномы ды хобіт з чараўніком пакульгалі, як толькі здолелі, уніз па пало-гім схіле, зарослым сасновым лесам. Ішлі, паціху забіраючы на поўдзень. Час ад часу даводзілася прадзірацца праз купы бадзяку, які добра ўздымаўся над хобітавай галавой, а часам спакойна рушылі па засыпанай ігліцай роўнай зямлі. Змрок у лесе рабіўся ўсё гусцейшы, і цішыня глыбейшая. Нават вецер з мора не залятаў сюды, каб пакалыхаць галінкі.

— Што? Мы павінны ісці далей? — спытаў Більба, калі зра-білася так цёмна, што бачыць можна было толькі канец Торынавай барады, які хістаўся побач, а чуць толькі дыханне гномаў, надта гучнае ў лясной цішыні. — Я ўсе пальцы на нагах пазбіваў ды па-шкодзіў, ног пад сабой не чую, і пуза гайдаецца быццам пусты мех.

— Яшчэ крыху, — сказаў Гэндальф.

«Крыху» падалося цэлай вечнасцю, але нарэшце вандроўнікі трапілі на адкрытае месца, дзе дрэвы не раслі. Месяц ззяў і добра асвятляў паляну. Неяк адразу стала зразумела, што месца гэта не надта прыемнае, хоць нічога недарэчнага ці агіднага і бачна не было.

Знянацку пачулася аднекуль знізу скавытанне, доўгае, жудаснае — аж да мурашак па спіне. У адказ прагучала другое, правей і значна бліжэй, і іншае з левага боку, зусім недалёка. Ваўкі выюць на месяц, збіраючыся разам!

Ваўкі паблізу нары спадара Торбінса не жылі, але гук ён ведаў добра. Апісанне часцяком сустракалася ў кніжках. Адзін з яго старэйшых сваякоў (з хватаўскага боку), які быў вялікім пада-рожнікам, звычайна палохаў Більба, удала імітуючы ваўчынае выццё. Пачуць такое ўначы ў лесе, пад ззяннем месяца, было для Більба занадта. Ад ваўкоў і чароўныя кольцы не ўратуюць — асабліва ад зласлівых зграй, якія жылі ў цені заселеных гоблінамі гор на краі Дзіказем'я, на мяжы з невядомым. Такія ваўкі нюх маюць лепшы, чым гобліны. I каб злавіць каго, бачыць ім зусім не абавязкова!

— Што ж нам рабіць, што рабіць?! — закрычаў Більба. — Ад гоблінаў уцяклі, каб нас ваўкі знайшлі! — вось што ён дадаў, і гэта зрабілася прымаўкай, хаця сёння ў такіх няўтульных абставінах мы кажам «з агню ды ў полымя».

— Хутканадрэвы! — загадаўГэндальф,іўсепамчалісядадрэваў на краі паляны, шукаючы ствалы з нізкімі галінамі, ці дастаткова тонкія, каб узлезці. Няцяжка ўявіць сабе, што патрэбнае яны знайшлі хутка, і ўзлезлі так высока, як толькі дазвалялі галінкі. Вы б пасмяяліся (з бяспечнай адлегаасці, зразумеяа), пабачыўшы, як гаомы паселі на дрэвах, ж вецер матляе іх бароды быццам старым дзядкам з нейкай дурасці стукнула ў галаву пагуляць у хлапчуюў. Філі і Кілі, бы каляд-ныя лялькі, ускараскаліся на вяршыню веяізарнай лістоўніцы. Доры, Норы, Оры, Ойн і Глойн уіульна прымасціліся на вялізнай сасне з сукамі, якія раўнютка вытьфкаліся кругам, нібы пруткі ў юле. Біфур, Бафур, Бамбур і Торын узлезлі на іншую хваінку. Двалін і Балін ускараскаліся на тонкую, гонкую і рэдкую елку і спрабавалі знайці месца, дзе ўсесціся, каля самай вяршыні. Гэндальф, які быў значна вышэйшы за астатніх, і дрэва знайшоў, на яюе іншыя ўзлезці не здолелі. Выбраў ён агромністую сасну, якая стаяла на самым краі паляны, і добра схаваўся сярод галінак — толькі вочы блішчэлі ў месяцовым святпе, калі ён высоўваўся агаедзецца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x