Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Більба падкраўся бліжэй і раптам убачыў галаву ў чырвоным капелюшы, якая вытыркнулася між двух вялізных валуноў — Балін назіраў за наваколлем. Ну, хобіт, зразумела, мог запляскаць у далоні ды закрычаць «ура!», аднак не зрабіў гэтага. Баючыся нечаканых непрыемнасцяў, пярсцёнак ен з пальца не здымаў, І зараз убачыў, што Балін глядзіць праз яго, відавочна, не заўважаючы.

«Будзе ім неспадзяванка», — падумаў хобіт, крадучыся па кустах уздоўж краю лагчыны. Гэндальф сварыўся з гномамі. Яны абмяркоўвалі, што здарылася ў тунелях, а таксама спрачаліся й вырашалі, што рабіць і куды падацца зараз. Гномы буркаталі, Гэндальф казаў, што немагчыма і нягодна падарожнічаць далей, пакінуўшы спадара Торбінса ў руках гоблінаў, нават не тур-буючыся даведацца, ці жывы ён, не паспрабаваўшы ўратаваць.

— У рэшце рэшт, ён мой сябра, — сказаў чараўнік. — I хлопец неблагі. Я адказны за яго. I губляць яго, маё вам слова, было не варта.

Гномы жадалі даведацца, чаму Гэндальф увогуле ўзяў Більба з сабою, няўжо яму не хапала сяброў, чаму ён не ўзяў каго-небудзь больш дасціпнага ды кемлівага.

— Да гэтага часу ад яго больш клопатаў, чым карысці, — сказаў нехта. — Калі мы павінны вяртацца па яго ў гэтыя пачвар-ныя тунелі — трасца з ім, абыдземся.

Гэндальф адказаў злосна: «Я ўзяў яго з сабою, а бескарысных рэчаў я не бяру! Альбо вы дапамагаеце мне знайсці яго, альбо я пакідаю вас тут, і выбірайцеся самі, як здолееце. Калі толькі знойдзем яго, вы мне яшчэ не адзін раз усе «дзякуй» за яго скажаце. Ну дзеля чаго ты, Доры, згубіў ды пакінуў яго?»

— Утрымаеш яго, — сказаў Доры, — калі гоблін раптам у цемры хапае ззаду за ноп, штурхае ды ў спіну пхае!

— А чаму ж ты яго не падхапіў зноў?

— Бацюхны! Ну і пытанне! Гобліны б'юцца ды кусаюцца ў цемры, усе падаюць адзін на аднаго ды б'юць чым трапіцца! Вы мне галаву ледзь Гламдрынгам не адцялі, Торын торкае туды, сюды і наагул паўсюль Оркрыстам. Тут знянацку ваша чарговая асляпляльная бліскавіца, бачым — гобліны ўцякаюць, ляман-туючы. Вы пракрычэлі «за мной!» — зразумела. усе павінны былі чуць. Я думаў, усе і пайшлі. Часу не было азірацца, пакуль не прабіліся праз вартавых ніжняй брамы і сюды неяк не дабеглі. I вось мы тут — без узломшчыка, каб яму!

— А вось і ўзломшчык! — гукнуў Більба, зняў пярсцёнак і ўзнік побач.

Ну і падскочылі ж яны! А потым закрычалі ад радасці ды хвалявання. Гэндальф здзівіўся не менш за астатніх, азадаволены быў нават яшчэ больш. Баліна ён паклікаў да сябе ды растлумачыў, што думае пра вартавога, які дазваляе зваліцца сабе на галаву такім вось чынам: без усялякага папярэджання. Факт — узломшчыцкая рэпутацыя Більба пасля гэтага значна вырасла. Калі раней яны яшчэ сумняваліся ў яго ўзломшчыцкай перша-класнасці, нягледзячы на Гэндальфавы запэўненні, дык цяпер і слядоў сумневаў не засталося. Баліна раптоўнае Більбава ўзнік-ненне азадачыла больш за ўсіх, але астатнія ўголас сцвярджалі, што выйшла надта добра і па-ўзломніцку прафесійна.

I так Більба спадабалася іх пахвала, што толысі хіхікнуў пра сябе, а пра пярсцёнак змоўчаў. Калі спыталі, як жа ў яго атрымалася гэткае, адказаў толькі: «Ды, ведаеце, прапоўз паціху

— асцярожненька, спакойненька…»

— Добра, але ж упершыню нешта болыпае за мышу пра-бралася «асцярожненька» ды «спакойненька» пад самым маім носам, а я не заўважыў, — сказаў Балін. — Здымаю перад вамі капялюш.

Што і зрабіў.

— Балін, да вашых паслуг, — сказаў ён.

— Більба Торбінс, да вашых! — сказаў Більба.

Потьш усе пажадалі пачуць пра яго прыгоды пасля падзення з карка Доры, і хобіт сеў ды распавёў усё па парадку — усё, акрамя знаходкі пярсцёнка («не час» — падумаў ён). Асабліва іх зацікавіла гульня ў загадкі, і здрыгануліся яны самым спачу-вальным чынам, калі пачулі апісанне Глыкса.

— А потым я нічога не мог прыдумаць, бо ён сядзеў побач, таму і спытаў: «Што ў маёй кішэні?» А ён не здагадаўся з трох разоў. Вось я і сказаў: «Як наконт абяцанняў? Пакажы мне шлях да выхаду!» Але ён кінуўся на мяне, жадаючы забіць, я пабег, ён — за мной, я спатыкнуўся ў цемры ды бразнуўся на падлогу, а ён мяне не знайшоў. Потым я здолеў пракрасціся за ім, таму што чуў, як ён сам з сабою размаўляе. Ён, напэўна, падумаў, што я ведаю шлях да выхаду, і вырашыў вартаваць мяне каля яго. Глыкс сеў у праходзе так, што і прайсці побач было немагчыма. Давя-лося скочыць над яго галавой і пабегчы да дзвярэй.

— А як жа вартавыя? — спыталі ў хобіта. — Ці ж іх не было?

— Былі! I мноства, але бег я хутка і праслізнуў паміж імі, толькі ў дзвярах захрас — яны былі амаль што зачыненыя, вузкая шчыліна заставалася, — колькі гузікаў згубіў! — сказаў ён, з горыччу паглядаючы на разадранае адзенне. — Але ж праціснуўся нарэшце — і вось ён, я!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x