Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Адзін налева, так-с. Адзін направа, так-с. Два направа, так-с, так-с. Два налева, так-с, так-с.

I далей, і далей — гэткім жа чынам.

Лік рос, і Глыкс рушыў павольней, задрыжэў і захныкаў. Ад возера свайго ён адыходзіў усё далей і далей, і пачаў баяцца. I гобліны павінны быць непадалёк, і пярсцёнак згубіўся. У рэшце рэшт, ён спыніўся каля нізкага праходу з левага боку.

— Ссем направа, так-с. Шшэссць налева, так-с! — прамармытаў ён. — Воссь ён! Вось шлях да задніх дзвярэй, так-с. Воссь праход!

Глыкс глянуў у праход і адсунуўся назад. «Не, нам не трэба іссці туды, не, мая каштоўнассць, не, не трэба. Гоблінссы там. Мносства гоблінссаў. Мы чуем іх. С-с-с!»

— Што ж нам рабіць? Ліхаманка на іх, трасца на іх! Нам трэба чакаць тут, так-с, мая кашштоўнассць, пачакаць ды паглядзець.

Так яны і засталіся стаяць. У рэшце рэшт, да выхаду Глыкс усё ж Більба вывеў, але трапіць у выхад — ну ніяк! Глыкс сеў, скурчыўся ды абхапіў калені якраз пасярод праходу, і блішчэў халодна вачыма, хістаючы галавой з боку ў бок.

Більба падкраўся крыху бліжэй уздоўж сцяны, цішэй за мыш. Але Глыкс адразу напружыўся, прынюхаўся, і яго вочы загарэліся зялёным. Потым зашыпеў — мякка, але пагрозліва. Бачыць хобіта ён не мог, але небяспеку адчуў і меў іншыя пачуцці, абвостраныя цемрай: слых і нюх. Здаецца, зусім згорбіўся, прыціснуўшы далоні да падлогі, вытыркнуўшы наперад галаву і амаль дакранаючыся носам да камянёў. Хоць бачыў Більба яго толькі як чорны цень у ззянні ўласных вачэй, можна было заўважыць, што напружаны той як нацягнутая струна лука.

Більба амаль што спыніў дых і застыў на месцы. Становішча было адчайнае. Ён павінен, павінен быў выбрацца з цемры, пакуль сілы яго не пакінулі. Павінен змагацца! Ён павінен пырнуць мячом брудную пачвару, вочы ёй выкалаць, забіць! Яна ж збіралася забіць яго! Не, гэта несумленна. Ён зараз нябачны. У яго няма мяча. Ды Глыкс не пагражаў забіць яго і не спрабаваў пакуль што. Глыкс такі нікчэмны, разгублены, няшчасны. Раптоўнае разуменне, жах разам з жалем ускалыхнуліся ў Більба-вым сэрцы: на момант уявіў бясконцы шэраг цёмных, халодных, аднолькавых дзён без надзеі на лепшае, цвёрды камень, халодную рыбу, жыццё заўжды крадучыся, заўжды хаваючыся. Більба скалануўся. А потым раптам, быццам у момант натхнення, узняўшыся з новай сілай і рашучасцю, скочыў.

Невялікі для чалавека скок, але ж у цемры. Проста над Глыксавай галавою, сем лакцёў у даўжыню ды тры ў вышыню. Більба так і не даведаўся, што ледзь не разбіў галаву аб нізкую столь тунеля.

Глыкс у момант скоку адкінуўся назад і выкінуў рукі ў вышыню — але спазніўся. Рукі схапілі толькі паветра, а хобіт, удала прызямліўшыся на ногі, прыпусціў на ўсю моц уздоўж праходу. I не азірнуўся, каб паглядзець, што там робіць Глыкс. Шыпенне да праклёны некаторы час чуліся каля самых пятак, потым скончыліся. I пачуўся страшэнны віск, ад якога аж сэрца скаланулася, віск, напоўнены адчаем і нянавісцю. Глыкс прайграў. Далей ісці не адважыўся. Ён усё згубіў: і ахвяру, і адзіную ў жыцці

рэч, пра якую клапаціўся, сваю каштоўнасць. Більба ледзь не аслупянеў ад гэтага енку, але ўсё ж пабег далей. Слабы, як рэха, але пагрозлівы, пачуўся ззаду голас: «Ззлодзей, ззлодзей, ззлодзей! Торбінсс! Ненавідзім, ненавідзім, ненавідзім, ненавідзім яго назаўссёды!»

Потым — цішыня. Але і яна здавалася Більба пагрозлівай. «Калі гобліны настолькі блізка, што ён здолеў пачуць іх, — падумаў хобіт, — то яны ж пачулі лямант і праклёны гэтай пачвары. Так што асцярожна, а тое ў горшае ўлезеш».

Тунель быў нізкі, груба зроблены, аднак не надта цяжкі для хобіта. Хоць, нягледзячы на асцярожнасць, ён яшчэ некалькі разоў пабіў пальцы на нагах аб непрыемна вострыя камяні, што вытыркаліся з падлогі. «Нізкавата для гоблінаў, асабліва вялікіх», — думаў Більба, не ведаючы, што нават найвялікшыя горныя оркі здольныя бегчы з надзвычайнай хуткасцю сагнуўшыся так, што рукі ледзь не дакранаюцца да падлогі.

Хутка праход, што ішоў уніз, пачаў узнімацца, нават зрабіўся круты, і на яго давялося караскацца — даволі марудна. Нарэшце, круты схіл скончыўся, праход завярнуў за рог, зноў нырнуў уніз, а ўнізе кароткага схілу з-за вугла праблісквала святло. Не чыр-вонае, што звычайна ідзе ад паходняў ды вогнішчаў, а белаватае, бясспрэчна адкрыта-паветраны гатунак святла. I Більба пабег!

Імчаў, як толькі ногі неслі, завярнуў за апошні рог і выскачыў раптам на адкрытае месца, асляпляльна яркае пасля гадзінаў цемры — хоць святло праходзіла толькі праз дзверы, даволі вялікія каменныя дзверы, якія пакінулі адчыненымі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x