— Ісстота павінна ззагадаць ззагадку, мая кашштоўнассць, так-с, так-с, так-сс. Яшчэ толькі ззагадачку, так-с, так-сс, — сказаў Глыкс.
Аднак Більба проста не мог нічога прыдумаць, седзячы побач з халоднай, мокрай, мярзотнай пачварай. Да таго ж Глыкс па-ціхеньку мацаў яго ў цемры, дакранаўся агіднымі пальцамі. Хобіт і патыліцу шкроб, і шчыпаў сябе, ды прыдумаць нічога так і не здолеў.
— Няхай ззагадае! Няхай ззагадае! — сказаў Глыкс.
Більба шлёпаў сябе і хлопаў сябе, мацаў цаўё мяча і нават шнарыў вольнаю рукой па кішэнях. Там ён знайшоў пярсцёнак, які падабраў у тунелі, дый забыўся на яго.
— Што ж такое ў маёй кішэні? — выгукнуў ён уголас. Сказаў сам сабе, але Глыкс падумаў, што гэта загадка, і адразу раз'юшыўся.
— Нячэссна, нячэссна! — прашыпеў ён. — Нячэссна, мая каштоўнассць, спытаць нас, што ісстота трымае ў ссваіх бруд-ненькіх кішшэнькахх!
Більба, убачыўшы, што здарылася, не знайшоў нічога лепшага, як уцямна і ўголас паўтарыць: «Што ж такое ў маёй кішэні?»
— С-с-с-с, — прашыпеў Глыкс, — мы павінны мець тры сспробы, так-с, мая каштоўнас-сць, тры сспробы.
— Вельмі добра! Адказвай! — сказаў Більба.
— Ручкі-с! — сказаў Глыкс.
— Няпраўда, — сказаў Більба, які, на шчасце, паспеў вы-цягнуць руку з кішэні. — Адказвай зноў!
— С-с-с-с, — сказаў Глыкс, надзвычайна ўзрушаны. Ён падумаў пра ўсе тыя рэчы, якія трымаў у кішэнях: рыбныя косткі, мокрыя ракавінкі, кавалачак кажанава крыла, востры каменьчык — зубы вастрыць, іншы бруд ды смецце. Ён паспрабаваў уявіць, што іншыя носяць у кішэнях.
— Нож, — сказаў ён у рэшце рэшт.
— Няпраўда! — сказаў Більба, які ўжо паспеў згубіць свой сцізорык у падарожжы. — Апошняя спроба!
Цяпер Глыкс апынуўся ў значна горшым становішчы, чым калі Більба спытаў яго пра яйкі. Ён шыпеў і пляваўся, і хістаўся ўзад і ўперад, і пляскаў нагамі па падлозе, і круціўся, і курчыўся і ўсё не адважваўся паспрабаваць апошні раз.
— Давай, кажы, — запатрабаваў Більба. — Я чакаю!
Ён пастараўся, каб голас яго гучаў бадзёра і дзёрзка, бо ўпэўненасці наконт канца гульні не меў ншкай, не важна, зда-гадаўся б Глыкс ці не.
— Усё! Час надышоў! — сказаў ён.
— Шнурок альбо нічога! — завішчэў Глыкс — не зусім чэсна, вядома, — адразу два розныя адказы.
— I тое, і іншае — няпраўда! — закрычаў Більба з вялікай палёгкай, адразу ж ускочыў на ногі, спінай да бліжэйшай сцяны, ды выставіў свой маленькі меч перад сабою. Зразумела, гульня ў загадкі — рэч надзвычай старажытная і недатыкальная, і нават адпетыя зладзеі баяцца падманваць, калі ў яе гуляюць. Аднак ён адчуваў, што гэтай слізкай пачвары давяраць хоць у чым-небудзь — раз'юшанае глупства. Абяцанкі яму парушыць — дакладна раз плюнуць, і зробіць ён гэта пры першай жа магчымасці. Да таго ж, апошняе пытанне і не зусім адпавядала правілам стара-жытнай гульні.
У любым выпадку, Глыкс адразу не накінуўся, убачыўшы меч у Більбавай руцэ. Ён сядзеў, дрыжэў ды шаптаў. Нарэшце, Більба не вытрымаў чакання.
— Ну? — спытаў ён. — Як наконт абяцання? Я ісці хачу. Ты павінен паказаць мне шлях.
— А ці ж мы так каззалі, мая кашштоўнассць? Паказзаць гідкаму маленькаму Торбінссу выхад, так-с, так-с. А што ж ён мае ў кішшэньках, а? Не вяровачку, і не нічога. Охх, не! Глыксс!
— Не твая справа, — сказаў Більба. — Абяцанне ёсць абяцанне.
— Які ссупярэчлівы, як сспяшаецца, мая кашштоўнассць, — прашыпеў Глыкс. — Але ж пачакаць, трэба пачакаць ісстоце, так-с, мая каштоўнассць. Мы не можам так хутка гойссаць па тунелях, так-сс. Перш нам неабходна іссці і ўзяць тое-сёе, так-с, тое-сёе, каб дапамагчы сабе, так-сс.
— Добра, але ж паепяшайся, — сказаў Більба, узрадаваны, што Глыкс намерыўся сысці.
Яму здавалася, што пачварына проста хоча ўцячы, а вяртацца не збіраецца — і добра. Пра што ён такое балбоча? I што гэта за карыснае тое-сёе можна трымаць у паўнюткай цемры на змроч-ным возеры? Ён памыляўся. Ах, як памыляўся. Глыкс быў цяпер галодны ды злы, і сапраўды жадаў вярнуцца. Паганец, ён быў жудасны і агідны, і ўжо паспеў прыдумаць мярзотнасць.
Непадалёк знаходзіўся яго востраў, пра які Більба нічога не ведаў, і там у таемным месцы хавалася сярод усялякага смецця адна чароўная рэч — вельмі цудоўная, вельмі прыгожая, надта прыгожая. Глыкс меў пярсцёнак, залаты пярсцёнак, найкаш-тоўнейшы пярсцёнак.
«Падаруначак мой на дзень нараджэння, — шаптаў ён сам сабе, звыклы ад доўгай самоты размаўляць з сабою чорнымі, бясконцымі днямі. — Вось што мы жадаем зараз, так-с, вось што мы жадаем!»
Читать дальше