Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Звычайныя загадкі пра звычайныя жыццёвыя рэчы яму паспелі надакучыць. Дый нагадвалі яны пра дні, калі быў ён не такі самотны, злы ды пранырлівы. Глыкс пачаў злавацца. Што горш, ад гульні зноў прачнуўся голад, таму на гэты раз ён паспрабаваў загадку больш складаную ды непрыемную:

Яе не ўбачыць, яе не адчуць, Яе не ўнюхаць, яе не пачуць, Між зор, над гарамі яна залягае, У норах, пячорах без сну яна дбае. Яна пачынае, яна ж і сканчае, Заўсёды і смех, і жыццё адбірае.

На вялікі для Глыкса жаль, Більба такое ўжо чуў раней, і ўвогуле, адказ ляжаў паўсюль навокал.

— Цемра, — сказаў ён, нават галавы не паскробшы і не задумаўшыся ані хвілінкі. I адразу ж запытаў сам, каб выйграць час, пакуль не знойдзе сапраўды цяжкую загадку:

Без вокнаў, замкоў ды засавак хата, Трымае кавалачак золата ў кратах.

Здаваўся хобіту страшэнна лёгкім гэты арэшак, хоць не зусім звычайна распавяданы. Але ж для Глыкса сталася зусім не так. Той і шыпеў, і шаптаў, і пляваўся, а адказаць не мог.

Праз нейкі час Більба страціў цярплівасць.

— Ну і як? — спытаў ён. — Адказ — не чайнік, каб пыхкаць ды плявацца. А то і зблытаць магчыма, слухаючы, якія ты гукі выдаеш.

— Шанец, шанец, няхай іссстота дассць нам шшанец, так, мая каштоўнассць, а?

— Так, — сказаў Більба, даўшы даволі доўгі шанец. — Ну і што адкажаш?

Аднак Глыкс раптам прыгадаў, як даўным-даўно абкрадаў птушыныя гнёзды і, седзячы на беразе ракі пад дрэвам, вучыў сваю бабульку высмоктваць яйкі.

— Яйкісс! — прашыпеў ён. А потым спытаў:

Не дыхае — але жыве,
Не хоча піць — заўсёды п'е,
Халодная, заўжды маўчыць,
Хоць у кальчузе — не звініць.

У сваю чаргу, ён лічыў арэшак надзвычай лёгкім — сам увесь час толькі пра тое і думаў. Але ж нічога лепшага ў галаву пакуль не прыходзіла — надта ўжо збянтэжыла пытанне пра яйкі. Ды вось для Більба заданне апынулася складаным. 3 вадою ён меркаваў за лепшае ніякіх справаў не мець, калі толькі магчыма. Уяўляю сабе, вы ўжо даўно здагадаліся, ці лёгка здагадаецеся, бо седзіце ва ўтульнай хаце і ніхто не пагражае вас з'есці і з тропу не збівае. Більба сеў, кашлянуў раз-пораз — адказ, вядома, не знайшоўся.

Праз некаторы час Глыкс аж зашыпеў сам сабе ад зада-вальнення: «А ці добранькі ён, мая кашштоўнассць, ці добранькі? Ці ссакавіты? Ці можна яго косстачкі хру-хрум?» — і прагнымі галоднымі вачыма пяліўся на хобіта з цемры.

— Момант, калі ласка, момант, — сказаў дрыжачы хобіт. — Я ж табе доўгі даў шанец.

— Няхай ісстота пасспяшшаецца, пасспяшшаецца, — сказаў Глыкс, пачаўшы вылазіць з чоўна на бераг, каб падабрацца да Більба. Аднак, калі ён апусціў доўгую, павучыную тонкую нагу ў ваду, адтуль выскачыла перапалоханая рыбіна і шлёпнулася на Більбавы пяткі.

— Ф-фу, — сказаў той, — якая халодная ды ліпкая!

I адразу ж здагадаўся і закрычаў: «Рыба, рыба, гэта рыба!»

Расчараваўся Глыкс страшэнна, але ж Більба задаў яшчэ адну загадку так хутка, як толькі здолеў, і давялося Глыксу зноў залазіць у човен і думаць.

Бязногая — на аднаногім,
Дзвюхногі побач на трохногім,
На чатырох прыбегла тут,
I рэшткі — хваць! Ды ў кут!

Не той час выбраў Більба для такой загадкі, спяшаючыся. Іншы раз папацеў бы Глыкс, уцямляючы. А зараз, пасля гаворкі пра рыбу, «бязногая» адгадалася няцяжка, а потым усё было проста. «Рыба на стале, чалавек на крэсліцы побач, а котка косткі схапіла», — вось, зразумела, адказ, і Глыкс хутка яго распавёў. Потым ён добра падумаў, каб знайсці што-небудзь складанае і жудаснае. I вось што знайшоў:

Знішчае ўсё, знішчае ўсіх,
Зжарэ вялікіх і малых,
Звяроў і птушак, кветкі, дрэвы,
Тугу і радасць, плач і спевы,
Зжарэ дамы, зжарэ агні,
I ў пыл змалоціць камяні.

Небарака Більба сядзеў ды ўзгадваў імёны жахлівых гігантаў ды іншых пачвараў з казак ды паданняў, але ніводзін з іх на такія зверства здольны пэўна не быў. Здавалася, што адказ зусім не такі, што не там патрэбна яго шукаць, што хобіт павінен яго ведаць, але прымусіць сябе думаць Більба ніяк не мог. Ён спалохаўся, а гэта для думак дрэнна. Глыкс пачаў вылазіць з чоўна. Вылез, стаў у ваду і папляскаў да берага, гледзячы на хобіта так, што сэрца ў таго ледзь у пяткі не правальвалася, а язык да неба прысох. Хобіт захацеў крыкнуць: «Дай мне больш часу! Дай мне час!» Але адзінае, што ў яго вырвалася, быў раптоўны енк:

— Час! Час!

Більба пашанцавала. Уратавала яго ўдача, таму што гэта і быў адказ.

Яшчэ раз спасцігла Глыкса расчараванне, і зараз ён сапраўды раззлаваўся й стаміўся ад гульні. I надта прагаладаўся. Ён нават да чоўна не вяртаўся, а сеў побач з Більба ў цемры. Хобіт ад таго зручней сябе не адчуў, а думкі пачалі блытацца яшчэ горш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x