Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А жыў Глыкс на слізкім каменным астраўку пасярод возера. Цяпер ён назіраў за Більба сваімі вачыма-тэлескопамі. Більба бачыць яго не мог, а ён хобіта бачыў добра і здзіўляўся, бо, відавочна, да гобліна Більба быў не надта падобны.

Глыкс забраўся у свой човен і адплыў, пакуль Більба сядзеў над вадою, амаль страціўшы і сэнс, і жаданне рушыць куды б тое ні было, збянтэжаны звыш усялякай меры. Раптам акурат побач аб'явіўся Глыкс і зашаптаў-зашыпеў: «Ах-х-х, ш-шанц-цуе нам, ш-шанцуе нам, ах-х, наш-шай каш-штоўнас-с-сці! Здаецца нам, выдатны ьсавалачак, глыточак цудоўненькі, дзівосссны для нас, гл-лыксс!» I калі ён сказаў «гл-лыкс-с», з глоткі яго вырваўся найжудасны гаытальны гук. Адгэтуль ён і імя свае атрымаў, хоць сам сябе ён заўсёды клікаў «мая каштоўнасць».

Хобіт ледзь са скуры сваёй не выскачыў, калі ў вушы яго ўпаўзло шыпенне і раптам побач вытыркнуліся з цемры бледныя вочы.

— Ты хто? — спытаў ён, выставіўшы кінжал перад сабою.

— Ш-што ж за іссстота такая, мая кашштоўнасссць, а? — прашыпеў Глыкс (які заўсёды размаўляў сам з сабой — нікога ж іншага побач не было). I намерыўся ён гэта высветліць, бо цяпер быў не галодны, а зацікаўлены. У іншым выпадку ён бы перш за ўсё схапіў ды прыдушыў, а шыпеў бы ўжо потым.

— Я — спадар Більба Торбінс. Я заблукаў, адарваўшыся ад гномаў ды чараўніка. Я не ведаю, дзе я. I не хачу ведаць — мне б толькі выбрацца адсюль.

— Шшто ж істота трымае ў ручкахх? — сказаў Глыкс, гледзячы на меч, які яму адразу ж не спадабаўся.

— Меч! Клінок з Гандаліна!

— С-с-с, — сказаў Глыкс і адразу зрабіўся ветлівы, — магчыменька, мы прысядзем тутачка ды пагутарым з істотаю трошачку, так, трошачку, мая каш-штоўнассць, а? А ці па-дабаюцца істоце загадкі, а?

Ён надта стараўся выглядаць прыязным ды выйграць час, пакуль не ўцяміць наконт хобіта ды мяча: ці прыдатны хобіт для ежы ды ці на самай справе хобіт тут адзін. Можа, і прагаладаецца, пакуль той час пройдзе. Акрамя загадак, нічога да галавы Глыксу не прыйшло. Загадваць загадкі ды, часам, адказваць на іх было адзінай вядомай яму гульнёй, за якой ён бавіў час з рознымі дзіўнымі істотамі па норах і зямлянках шмат, шмат часу таму, яшчэ да таго, як страціў усіх сяброў і быў выгнаны ў самоце ды суму і прыпоўз глыбока, глыбока ўніз, у цемру пад гарамі.

— Добра, — адказаў Більба, які таксама жадаў выйграць час, пакуль не даведаецца больш пра пачвару: ці галодны ён, адзін ці з паплечнікамі і ці сябра ён гоблінам.

— Загадвай першы, — сказаў хобіт, не паспеўшы прыдумаць нічога путнага.

А Глыкс прашыпеў:

Вышэй за дрэвы, за дамы,
Ніхто не бачыў карані,
Хаця і не расла ніколі —
Вышэй ад усялякай столі!

— Лёгка! — сказаў Більба, — зразумела, гара.

— А-га! Ці ссапраўды ісстота адказала? Добра, добра, трэба нам пачаць гульню, мая кашштоўнассць! Калі кашштоўнассць сспытае, і ісстота не адкажа, мы з'ямо яе, так, мая каштоўнассць? А калі ісстота сспытае нас, і мы не адкажам, то мы ззробім, чаго Ісстота пажадае, так? Мы давядзем яе да выхаду, так-сс!

— Так, добра! — сказаў Більба, не асмельваючыся спрачацца, і ледзь не пашкодзіў галавы, спрабуючы знайсці загадкі, якія б уратавалі ад з'ядзення.

Трыццаць белых коней на чырвонай гары,
Разам сышліся,
Пасля разышліся,
Потым застылі ізноў да пары.

Толькі гэта ён і здолеў вынайсці — думка пра тое, што яго могуць з'есці, надта ціснула нарозум. Вядома, загадка стараватая, і Глыкс ведаў адказ не горш за нас з вамі.

— Лёгка, лёгка, — прашыпеў ён. — Зубы, зубы! Мая каштоўнас-сць, але ж у нас толькі шэсць! I ён задаў другую загадку:

Без голасу, а плача, Бяскрылы, а ляціць, Бяззубы, а кусачы, Без рота, а крычыць.

— Момант, момант! — закрычаў Більба, які ўсё не мог па-збавіцца ад думак пра з'ядзенне. На шчасце, ён калісьці раней чуў нешта падобнае і, трошкі прывёўшы ў парадак думкі, хутка знайшоў адказ.

— Вецер, зразумела, вецер! — сказаў ён, і так быў задаволены сабою, што тут жа прыдумаў загадку. «Вось будзе арэшак злыдню падземнаму», — падумаў наш хобіт:

У блакітным твары вока, У зялёным твары вока, Падміргнулі й кажуць так: «Мы падобныя, аднак, Нехта з нас высока, Другі ўнізе далёка!»

— С-с-с, с-с-с, — сказаў Глыкс. Пад гарою жыў ён доўп, надта доўгі час і на такія рэчы ўжо забыўся.

Але толькі Більба пачаў спадзявацца, што агідзень адказаць не здолее, як Глыкс нарэшце дакапаўся да даўніх, запыленых, згубленых успамінаў пра тое, як жыў ён са сваёю бабуляй у норцы на беразе ракі.

— С-с-с, мая каштоўнассць, — сказаў ён. — Ссонца і дзьмухаўцы, вось што.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x