Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праз нейкі час Більба памацаў па кішэнях, шукаючы люльку. Яна аказалася цэлая — ужо нешта! Потым надышла чарга кескі, а ў ёй адшукалася крыху тытуню — таксама добра! Потым ён памацаў, шукаючы запалкі. Не знайшоў, і адчай яго агарнуў незвычайны. Аднак жа добра, што не знайшоў, — вырашыў хобіт, калі, нарэшце, пачаў так-сяк абдумваць сваё становішча. Што б толькі магло выпаўзці з цёмных нораў на пах тытуню і святло запалак у гэтым жудасным месцы! Праўда, лепш ад такіх разважанняў не рабілася. Аднак жа няма ліха без карысці — ля-паючы па кішэнях у пошуках запалак, раптам напаткаў цаўё свайго маленькага мяча, таго самага кінжала, адваяванага ў троляў і зусім забытага пасля. Пашанцавала: гобліны кінжалу не заўважылі, бо Більба насіў яго пад камізэлькай.

Зараз ён выцягнуў кінжал вонкі. Лязо ззяла цьмяным ха-лодным святлом перад вачыма. «Дык гэта эльфійскі клінок, — падумаў ён, — і гобліны не тое, каб надта далёка, але ж і не блізка».

Адразу стала неяк утульней. Наагуп, гэта было надзвычай добра: насіць клінок, зроблены ў Гандаліне для вайны з гоблінамі, знакамітай па столькіх песнях і паданнях. Таксама Більба заўважыў, што такая зброя робіць надта моцнае ўражанне на гоблінаў, калі тыя раптоўна натрапяць на яе.

«Назад ісці? — думаў Більба. — Ніякага сэнсу! Убок? Немагчыма! Што застаецца? Ісці ўперад! Ну так і пойдзем!» Так што ён узняўся і пакульгаў, мацаючы адной рукой сцяну, з маленькім мячом перад сабою, і сэрца яго дрыжэла і калацілася на ўсю моц.

Як той казаў, трапіў наш Більба ў пераплёт. Аднак жа вы павінны памятаць, што для хобіта не такі ўжо гэта быў пераплёт, як для нас з вамі. Хобіты — не тое што звычайныя людзі, і хоць норы іх, у адрозненне ад гоблінскіх тунеляў, утульныя, прыем-ныя і прасторныя, аднак жа да тунеляў хобіты значна больш звыклыя, не так лёгка блытаюцца ў падзямеллі — калі, зра-зумела, галава ўжо не круціцца пасля сутыкнення з каменем. Таксама хобіты здольныя рухацца вельмі ціха, хавацца ўмеюць добра, на здзіўленне хутка прыходзяць да прытомнасці пасля падзенняў ды ўдараў, і маюць добры скарб ведаў ды безліч мудрых прымавак, якія людзі болынай часткай і не чулі, а што ведалі, забыліся шмат гадоў таму.

У любым выпадку, на месцы спадара Торбінса я б знаходзіцца не жадаў. Тунель усё ішоў ды ішоў, і заканчэння яму не было. Хобіт ведаў, што, нягледзячы на павароты і зігзагі, ідзе ён прыблізна ў тым самым напрамку і паступова паглыбляецца. Тут і там у сценах адчыняліся праходы, якія можна было бачыць у цьмяным святле мяча ці адчуць пад рукою. На праходы Більба ўвагі не звяртаў, толькі што крок паскараў, уяўляючы сабе гоблінаў ці невядомыя жудасныя рэчы ў цемры. Далей і далей ён рушыў і не чуў нічога, акрамя выпадковага шолаху кажанавых крылаў ля самага вуха, што яго спачатку перапалохала, а потым стала надта частым, каб звяртаць увагу. Я не ведаю, як доўга ён рушыў так, не наважваючыся спыніцца, праклінаючы бясконцы тунель, усё далей, далей, да надсмяротнай стомленасці. Здавалася яму, быццам прайшоў цэлы дзень, і ноч за ім, і чаргой дні за днямі, і сканчэння ім няма.

I раптам ён ступіў проста ў ваду! Б-р-р-р! У ільдзяную ваду! Якая вярнула яго да цвярозага розуму хутка і адразу. Хобіт не ведаў, ці гэта калюжына пасярод тунеля, ці бераг падземнага струменя, які перасякаў тунель, ці край глыбокага цёмнага падземнага возера. Меч амаль не ззяў. Хобіт спыніўся і прыслухаўся — і пачуў кроплі, кап-кап-кап, з нябачнай столі ў ваду пад ёю. I ніякага іншага гуку.

«Так, напэўна гэта лужына ці возера, а не падземная рака», — падумаў ён. Але ж ісці па вадзе ў цемры ён не адважыўся. Плаваць Більба не ўмеў, а таксама думаў пра мярзотныя, гідкія, слізкія пачвары з вялізнымі вырачынымі сляпымі вачыма, якія Ўюцца, трапечуць у вадзе. Дзіўныя стварэнні жывуць у рэках і азёрах у сэрцы гор: рыбы, чые продкі заплылі сюды невядома колькі гадоў таму і ніколі ўжо не выплылі. Рыбы, чые вочы раслі ўсё болын і больш, і больш, адчайна спрабуючы бачыць у паўнюткай цемры, а таксама істоты нават больш слізкія і агідныя за рыбу. Нават у тунелях і праходах, якія гобліны зрабілі для сябе, жывуць незнаёмыя для іх пачвары, якія збеглі ад сонечнага святла і стаіліся ў змроку. Некаторыя пячоры існавалі задоўга да гоблінаў, якія толькі пашырылі іх ды аб'ядналі праходамі. Даўнія жыхары яшчэ там: хаваючыся па кутах, крадуцца, вы-нюхваюць, вышукваюць.

Глыбока-глыбока ў тоўшчы гары капя цёмных азёрных водаў жыў стары Глыкс, невялікі слізкі пачварань. Не ведаю, адкуль ён узяўся, хто ён ці што ён. Проста Глыкс — чорны, як сама цемра, толькі два вялізныя круглыя вокі ззялі бледным святлом на яго худым твары. Ён меў маленькі човен і веславаў на ім ціхутка па сваім возеры (бо Більба напаткаў менавіта возера, шырокае, глыбокае і смяротна халоднае). Веславаў Глыкс зусім бязгучна, апусціўшы шырокія ступні ў ваду па баках чоўна. I рушыў таксама бязгучна, як прывід. Ён выглядаў сваімі бледнымі лупатымі вачыма-ліхтарамі сляпую рыбу, якую выхопліваў з вады ў імгненне вока. Мяса Глыкс любіў таксама. Гобліны яму пада-баліся — калі шанцавала здабыць якога. Аднак жа даводзілася асцярожнічаць, каб гобліны яго не знайшлі і няладнага не западозрылі. Так што гоблінаў ён проста душыў, падкраўшыся ззаду, калі здаралася каго напаткаць на беразе возера, на сваіх паляўнічых тэрыторыях. Трапляліся гобліны вельмі рэдка. Адчувалі яны, што завялося ў глыбіні, каля самых каранёў гары, нешта непрыемнае. Знайшлі гобліны возера даўно, капаючы тунелі, і ўцямілі, што далей ходу няма. Так што быў тут тупік, І ніякага сэнсу сюды ісці не было — хіба што Вярхоўны Гоблін загадае. Час ад часу яму хацелася рыбкі з возера, і час ад часу здаралася, што ён ані таго гобліна, ані рыбкі не бачыў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x