Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гномы зноў паглядзелі на яго з павагай — нішто сабе, спакойна распавядае, як над Глыксам скочыў, паміж гоблінамі прабег ды праціснуўся, быццам нічога ў тым вельмі небяспечнага й цяжкага.

— Ну што я вам казаў! — засмяяўся Гэндальф. — Не такі ўжо просты спадар Торбінс!

I зірнуў на хобіта з-пад кусцістых броваў, а хобіт задумаўся: ці не здагадаўся Гэндальф пра тую частку гісторыі, якая не прагучала?

Потым надышла чарга Більба распытваць і даведвацца. Бо калі Гэндальф і растлумачыў гномам што, як і чаму, Більба таго расповеду не чуў і жадаў даведацца, як гэта чараўнік знік ды зноў з'явіўся і што ўвогуле адбылося.

Ну, па праўдзе кажучы, Гэндальф быў не супраць распавесці зноў пра сваю вынаходлівасць ды майстэрства, таму сказаў, што ён з Элрандам добра ведалі пра злых гоблінаў у гэтай частцы гор. Але звычайна галоўная брама выходзіла на іншы перавал, лягчэйшы для падарожжа, так што злыдні часцяком захоплівалі вандроўнікаў, якія спыняліся на ноч пры браме. Відавочна, тым шляхам хадзіць перасталі, і таму зусім нядаўна гобліны прабілі новую браму каля перавала, на які скіравалася кампанія — дагэтуль шлях быў бяспечны.

— Трэба будзе знайсці больш ці менш добрасумленнага велікана, каб заткнуць гэтую іх новую дзірку, — сказаў Гэндальф, — а тое хутка праз горы ўвогуле не перабярэшся.

Як толькі Гэндальф пачуў Більбаў лямант, ён зразумеў, што здарылася. Асляпіўшы гоблінаў бліскавіцай ды забіўшы некаторых, ён праслізнуў у браму, пакуль яна яшчэ не паспела зачыніцца, а потым следам за папоннымі ды паганятымі дабраўся да краю вялікай залі, дзе сеў цішком і паспрабаваў што-кольвечы з магіі, якую толькі атрымалася зрабіць у паўцемры.

— Надта рызыкоўная справа, — сказаў ён, — адна памылка, і…

Але ж, зразумела, Гэндальф адмыслова вывучаў розныя хітрыкі й чары з агнём ды іскрамі (нават хобіт не забыўся на цудоўныя феерверкі на святкаванні сярэдзіны лета ў Старога Хвата, калі вы памятаеце). Усё астатняе — акрамя таго, што Гэн-дальф ведаў пра заднія дзверы, якія гоблшы называлі ніжняй брамай, дзе Більба страціў гузікі, — вы чулі. Пра гэтыя дзверы ведаў кожны вандроўнік праз горы, але ж весці кампанію ў правільным напрамку па тунелях у цемры, адбіваючыся ад гоблінаў, нават чараўніку каштавала шмат.

— Браму гэтую яны зрабілі даўным-даўно, — сказаў ён, — каб збегчы ў выпадку непрыемнасцяў, ды для начнога разбою ў нізавых землях. Яны і цяпер вылазяць па начах ды чыняць вялікую шкоду. Ніхто яшчэ не здолеў гэтую дзірку заткнуць, а пасля сённяшняга выпадку яе будуць пільнаваць яшчэ лепш.

Ён засмяяўся.

I астатнія засмяяліся. Хоць і страцілі шмат чаго, аднак Вярхоўнага Гобліна забілі (і шмат іншых разам з ім) ды ўцяклі цэлыя, жывыя і здаровыя. А што яшчэ трэба?

Але чараўнік хутка вярнуў іх да розуму.

— Рушыць трэба зараз жа. Мы ўжо крыху адпачылі, — сказаў ён. — Як ноч надыдзе, яны выбегуць сотнямі, а цені ўжо падаўжаюцца. Гобліны здольныя чуць наш пах на слядах шмат гадзін пасля таго, як мы тыя сляды пакінем. Да цемры нам неабходна быць на шмат міляў адсюль! Месяц будзе злёгку бачны, і гэта добра. Не тое, каб ім месяц перашкаджаў, але нам будзе хоць крыху святла, каб рушыць.

— Так, так! — адказаў ён нанасіупнышэрагхобітавыхпытанняў. — Ты страціў пачуццё часу ў гоблінскіх тунелях. Сёння чацвер, а захапілі нас у ноч з панядзелка на аўторак. Мы прайшлі мілі праз самае сэрца гор і апынуліся з іншага боку — зрэзалі, як той казаў. Але ж мы цяпер даволі далёка на шўнач ад месца, куды нас вывеў бы шлях, і наперадзе цяжкія для падарожжа мясціны. Ды мы яшчэ, зрэшты, і не спусціліся з гор. Так што — пойдзем!

«Ну і галодны ж я!» — прастагнаў Більба, які знянацку і вельмі моцна адчуў, што апошні сняданак быў у яго амаль два дні таму. Жахлівая рэч для хобіта! Узбуджэнне скончылася, у страўніку адчувалася безнадзейная пустэча і ногі трэсліся.

— Нічым дапамагчы не магу, — сказаў Гэндальф, — калі ты, вядома, не жадаеш вярнуцца да гоблінаў ды ласкава спытаць, ці не аддадуць яны твайго поні й багаж.

— Ужо не, дзякуй вялікі! — адказаў Більба.

— Што ж, тады зацягні як мацней папругу ды працуй — а тое сам станеш вячэрай, замест таго, каб павячэраць. А гэта трохі горш за поўную адсутнасць ежы.

Дарогай Більба толькі і зыркаў па баках, ці не трапіцца што-кольвечы прыдатнае для ежы. Але чарніцы толькі пачалі цвісці, і арэхаў яшчэ не было, не было нават ягадаў гоогу. Ён пажаваў крыху шчаўя, глынуў вады з маленькай горнай рачулкі, якая перасякала сцежку, падхапіў на беразе тры сунічкі — як жа гэтага мала!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x