Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Більба пачуў, як гобліны заспявалі жахлівую песню:

Птушак пятнаццаць па дрэвах паселі,
Пер'ем ад спёкі зашамацелі,
Жаль які — птушачкі крылаў не маюць,
Квохчуць і енчуць, ды не лятаюць!
Што з імі зробім? Жывымі засмажым?
Зварым, падсолім, гарчыцай намажам?

Потым яны спыніліся і пракрычалі разам:

— Ляціце, маленькія птушкі! Ляціце, калі здольныя! Лепш злазьце ўніз, птушачкі, альбо засмажыцеся па гняздэчках! Спявайце, спявайце, птушачкі! Чаму ж вы не спяваеце?

— Прэч, дрэнныя хлапчукі! — пракрычаў Гэндальф у адказ. — Не час яшчэ, каб яйкі класці, па гнёздах седзячы. А дрэнных маленькіх хлапчукоў, якія дурэюць з полымем, звычайна чакае пакаранне.

Сказаў ён так, каб раззлаваць гоблінаў, ды каб паказаць, што не баіцца — хоць, зразумела, перапалохаўся, дарма што чараўнік. Але гобліны ўвагі не звярнулі і заспявалі далей.

Гары, дрэва, справа, злева!
Трэсь ды хрась! Палай, бярвенне!
Дзеля свята асвятлення,
Нашага задавальнення —
Гэй, палай!
Птушкі смажацца, пякуцца,
Валасы агнём займуцца,
Вочы выкіпяць з вачніцаў,
Сала злезе з паясніцаў,
Косткі толькі застануцца!
Што, птушаткі, варухнуцца
Ўжо баіцеся? Сядзіце,
Ды вачыма лыпаціце!
Гэй, жарчэй!
Давай, палай!
Гэ-гэй!

I з гэтым «Гэ-гэй!» полымя абхапіла ствол дрэва, на якім сядзеў Гэндальф. Праз момант заняліся і астатнія. Запалала кара, затрашчалі ніжнія галіны.

Тады Гэндальф ускараскаўся на самую вершаліну дрэва і падрыхтаваўся зваліцца акурат на галовы ды дзіды гоблінам. 3 посаху яго палыхнула, быццам маланкай. Напэўна, ён забіў бы шмат гоблінаў, перад тым, як загінуць, — аднак скочыць яму не давялося.

Якраз у гэты момант Гаспадар Арлоў спікіраваў з вышыні, падхапіў чараўніка кіпцюрамі ды панёс прэч.

Ад злосці ды здзіўлення гобліны аж завылі. Гучна заклякатаў Гаспадар Арлоў, якому Гэндальф ужо паспеў сказаць колькі слоў. Спадарожнікі Гаспадара кінуліся ўніз, нібыта агромністыя чорныя цені. Ваўкі загыркалі і павыскальвалі іклы, гобліны загаласілі ды затупаталі ад шаленства, дарэмна шпурляючы ў паветра цяжкія дзіды. Арлы паляцелі на іх з вышыні. Цьмяны вецер ад іх велізарных крылаў збіваў гоблінаў з ног, адкідваў далёка прэч, арліныя кіпцюры драпалі гоблінавы твары. Некаторыя арлы падляцелі да вяршынь дрэваў ды падхапілі гномаў, якія намагаліся ўскараскацца так высока, як толькі адважваліся.

Небараку Більба зноў ледзь не пакшулі! Ён паспеў учапіцца за ногі Доры (якога арол падхапіў апошнім), і яны разам узняліся над мітуснёй і полымем. Більба матляўся ў паветры, і рукі яго ледзь не абрываліся.

Цяпер далёка ўнізе і гобліны, і ваўкі паразбегліся па лесе ва ўсе бакі. Некалькі арлоў усё яшчэ кружлялі над месцам бойкі. Полымя пад дрэвам, на якім паўхвілінкі таму сядзеў хобіт, раптам падскочыла вышэй за найвышэйшыя галінкі, выкінуўшы слуп дыму ды іскраў. Більба ўцёк сваечасова!

Хутка святло вогнішча ледзь бачылася ўнізе — чырвоны праменьчык на далёкай чорнай падлозе. Яны ляцелі высока ў небе, уздымаючыся ўвесь час нібы па шырокіх кольцах гіганцкай спружыны. Палёт гэты Більба запомніў назаўсёды. Хобіт мат-ляўся, учапіўшыся ў гномавы шчыкалаткі, ды енчыў: «Мае рукі, рукі!» А Доры стагнаў: «Мае ногі, мае бедныя ногі!»

I ў лепшыя часы ў Більба ад вышыні круцілася галава. Яму рабілася дрэнна, нават калі ён глядзеў уніз з невялічкага адхону. I лесвіцы ён не любіў, і на дрэвы караскацца яму не даводзілася (і ад ваўкоў дагэтуль ніколі не ўцякаў). Так што можна ўявіць сабе, як цяпер круцілася яго галава! Ён матляўся, а ўнізе, далёка ўнізе (і проста пад ягонымі пяткамі), разаслалася цёмная зямля, дзе ў месяцовым святле час ад часу можна было заўважыць ці рачулку, ці падступны бок скалы.

Цьмяныя горныя пікі набліжаліся, залітыя белым святлом каменныя спічакі тырчэлі з чорных ценяў. Нягледзячы на лета, холад быў жудасны. Хобіт заплюшчыў вочы і запытаў сябе, ці доўга яшчэ ён пратрымаецца. Потым уявіў, што здарыцца, калі ён сарвецца. Яму зрабілася млосна.

Палёт скончыўся надта своечасова, бо Більбавы рукі ўжо зусім змярцвелі. Ён з вохканнем выпусціў гномавы шчыкалаткі ды плюхнуўся на цвёрдую й мулкую круглую платформу арлінага гняздоўя. Ляжаў Більба моўчкі, і ў галаве яго блыталіся здзіўленне ад раптоўнага выратавання з агню ды жах перад магчымасцю зваліцца ў глыбокія, змрочныя цені з кожнага боку пляцоўкі. Пасля жудасных прыгодаў апошніх трох дзён, ды яшчэ амаль на пусты страўнік, з галавой яго рабілася нешта дзіўнаватае. Ён знянацку для самога сябе зразумеў, што гаворыць уголас:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x