Кухмістр Верашчака - Літвінская кухня

Здесь есть возможность читать онлайн «Кухмістр Верашчака - Літвінская кухня» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: Кулинария, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Літвінская кухня: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Літвінская кухня»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая ўнікальная кніга складаецца з баек, напісаных Кухмістрам Верашчакам для «Нашай Нівы» і «Звязды» цягам апошняга дзесяцігоддзя. Блізкае знаёмства з «Кухаркай Літоўскай», кулінарнымі рэаліямі паэмы «Пан Тадэвуш», мемуарамі Леона Патоцкага, Яна Булгака, Мельхіёра Ваньковіча, Міхала Паўлікоўскага і многімі іншымі тэкстамі ХІХ – першай паловы ХХ ст. стварае досыць арганічную карціну кухні, якую сёння ўсё часцей называюць «літвінскай». Гэта шляхецкая і мяшчанская кухня былога ВКЛ, у нейкай ступені таксама – заможнага сялянства.

Літвінская кухня — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Літвінская кухня», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Міцкевіч не ўдакладняе рэцэпту халадніка свайго юнацтва, але ў яго час у шляхецкі халаднік (як гэта бачым у рэцэпце з «Кухаркі літоўскай») нярэдка дадавалі халодныя адварныя ракавыя «шыйкі», халодную цяляціну, скрылікі каплуна або індыка. Такой раскошы, вядома, не ведалі ў сялянскіх хатах. Зрэшты, маглі дазволіць сабе некаторыя «празмернасці» ў халадніку і там – напрыклад, сушаную рыбу. А тым больш – крутыя вараныя яйкі, якія ў выніку ўвайшлі ў эталонную версію халадніка.

У сучаснай Беларусі другі па распаўсюджанасці пасля бурачнага – шчаўевы халаднік, які часам завуць «смаргоньскім. А кампрамісную версію – з бурака і шчаўя адначасова – завуць менскім халадніком. Магчыма, намякаючы на сталую нявызначанасць Менска, стагоддзямі балансіруючага паміж гістарычнымі Літвой і Руссю?

Халаднік і ў Літве і ў Беларусі прынята ёсць з гарачай адварной бульбай, пасыпанай кропам – яе прынята лічыць «другім» хлебам у абедзвюх краінах.

Халаднік з бацвіння, бурачкоў або шчаўя з «Кухаркі Літоўскай»

Жменя шчаўя і кропу

1 шклянка насечанага бацвіння або чырвоных бурачкоў

2 невялікія агуркі, смятаны

Расол і соль на смак

4–5 яек

40–60 ракаў, або адвараная рыба, або запечаная цяляціна.

Расцерці добрую жменю кропу з соллю, адварыць нарэзанае шчаўе, бацвінне або бурачкі, астудзіць, пакласці трохі гушчы і частку расолу для кіслаты, смятану, дадаць трохі халоднай кіпячонай вады, змяшаць усё. Пры неабходнасці ўліць яшчэ смятаны або расолу, каб атрымаўся густы белы суп. Перад самай падачай дадаць некалькі кавалкаў лёду, некалькі звараных укрутую і разрэзаных на чатыры часткі яек, 2 дробна нарэзаныя агуркі, ракавыя шыйкі або кавалкі зваранай вялікай рыбы, а калі іх няма – то нарэзаную дробнымі прадаўгаватымі кавалкамі запечаную цяляціну або мяса казулі ці іншай дзічыны.

Замест вады і смятаны можна ўзяць адпаведную колькасць густой разбоўтанай сыраквашы.

Калі ёсць квяцістая капуста або спаржа, іх можна асобна зварыць, парэзаць на кавалкі і таксама дадаць у халаднік.

Халаднік па-мінску

700 шчаўя, буракоў

2 свежыя агуркі

1 яйка

2 шклянкі кефіру

120 г зялёнай цыбулі

2 ст. лыжкі смятаны

1 ст. лыжка цукру

Соль, кроп

У падсоленай вадзе зварыць прамытае і нарэзанае шчаўе, ахаладзіць. Асобна зварыць цэлыя буракі, абабраць, накрышыць саломкай, змяшаць са шчаўем, пакласці дробна нарэзаную і расцёртую з соллю і жаўтком зялёную цыбулю, нашаткаваныя свежыя агуркі, змельчаны бялок, цукар, узбіты кефір. Халаднік заправіць смятанай і пасыпаць дробна нарэзаным кропам.

Халаднік з вішань з «Кухаркі Літоўскай»

2,25 л вішань

300 г цукру

1,5 шклянкі чырвонага віна

Трохі карыцы

2–3 зерні гваздзікі.

Да гэтага бісквіты.

Даспелыя вішні без хвосцікаў патаўчы разам з костачкай, усыпаць трошкі карыцы, пару раструшчаных зярнят гваздзікі і пакласці гэта ўсё на некалькі гадзін у гліняную ёмістасць. Пасля выціснуць праз сурвэтку, дадаць цукар, віно, неабходную колькасць халоднай кіпячонай вады і падаць з бісквітамі. Замест віна можна ўліць рэдкай смятаны.

I моўчкi жвава халаднiк лiтоўскi елi Кулінарныя фантазіі Ані Кулеш - фото 10

I моўчкi жвава халаднiк лiтоўскi елi…

Кулінарныя фантазіі Ані Кулеш.

Зразы завіваныя – сакрэтная зброя патрыётаў

А для мужчын ляжала розная вяндлiна:
Гусяцiна, валовiна, язык, свiнiна
Найлепшага гатунку, спосабам мясцовым
Увэнджаная дбайна дымам ядлаўцовым.
А на астатак зразы чэлядзь падавала.
Дык вось як снедалi ў Суддзi ў той час, бывала.

І не толькі ў Суддзі! Як у гэтай цытаце з “Пана Тадэвуша”. Зразы на сняданак. Вельмі распаўсюджаны некалі шляхецкі звычай. Тонкія, добра адбітыя скрылькі ялавічыны, скручаныя з начынкай, абсмажаныя да залацістай скарынкі і тушаныя. Колішні паўсюдны дэлікатэс шляхецкай кухні Рэчы Паспалітай, вельмі папулярны і ў Літве ды Беларусі. А ў эпічнай паэме Міцкевіча зразы – адзіная страва, якая згадваецца двойчы. У іншым эпізодзе паэмы капітан Рыкаў і маёр Плут ніяк не маглі спыніцца, пакуль “ў паўгадзiны з’елi дваццаць i тры зразы, і пуншу выхiлiлi не малой паўвазы”. Дарэчы, і гэтым разам тое было сняданне – расійскія егеры заспелі Сапліцова зранку знянацку, калі нападнікі яшчэ спалі, размораныя начным рабункам і баляваннем. Але зразы зрабіліся сакрэтнай зброяй патрыётаў – размораныя сытным сняданкам ды пуншам, рускія афіцэры не здолелі аказаць належнага супраціву. А вось яшчэ адзін выпадак, больш гістарычны і больш сумны, у якім зразы прыраўніваюцца да зброі: 1823 г., Вільня, следства па справе філаматаў, увязненых у некалькіх каталіцкіх кляштарах. Калі родныя перадаюць ім хатнія завіваныя зразы, расійскія стражнікі разгортваюць іх, каб праверыць ці не схаваныя там лісты або, напрыклад, пілкі для кратаў…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Літвінская кухня»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Літвінская кухня» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Винцент Дунин-Марцинкевич - Пінская шляхта
Винцент Дунин-Марцинкевич
Зараслава Камінская - Русалкі клічуць
Зараслава Камінская
Алесь Тарановіч - Берлінская мазаіка
Алесь Тарановіч
Отзывы о книге «Літвінская кухня»

Обсуждение, отзывы о книге «Літвінская кухня» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x