Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця

Здесь есть возможность читать онлайн «Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікае паляванне ліхалецця: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікае паляванне ліхалецця»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новай кнізе вядомага беларускага празаіка сабраныя эсэ ды публіцыстычныя творы апошніх гадоў. Назвы твораў гавораць самі за сябе: “Дзікае паляваньне каралёў сталіншчыны”, “Абуджэньне памяці”, “Так на Беларусі хаваюць прарокаў”, “Зазірнуць у вочы свайму “Я”, “Я вам ніколі ня хлусіў” і інш. Зборнік твораў адметны, як і ўся творчасьць Віктара Казько вастрынёю і надзённасьцю, болем за родную мову, краіну ды культуру. Чытаючы філязофскія разважаньні Віктара Казько, пераплеценыя фактамі з недалёкага мінулага, пачынаеш разумець, што сёньняшняя Беларусь загубілася ў хлусьні і цемры “савецкай стабільнасьці” і ніяк не хоча зь яе выбірацца, бо і сёньня валадарыць той, для каго цемра, страх і боль іншых – плённая глеба. Нягледзячы на пэсімістычны вобраз, аўтар не пакідае надзею і веру ў беларускі народ, які для Віктара Казько – крыніца натхненьня і трываньня ў цяжкія часы дэнацыяналізацыі, дыктатуры і амаральнасьці.

Дзікае паляванне ліхалецця — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікае паляванне ліхалецця», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але ж, пэўна, хопіць. Што пісаць пра напісанае, лепш запрагчыся ў нешта новае, не спазнанае яшчэ. Перад табой, чытач, мае кніжкі, прабач мне. Я не пісаў іх для цябе. Я пісаў для самога сябе. Але, калі яны закрануць цябе, гэта твае кніжкі, а жыццё ў іх  — маё. Прызнаюся табе, каб ты ведаў, што гэта я сам чвэрць стагоддзя ратаваў дуброву на беразе Случы  — аповесць «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел». Я ратую яе і сёння, і калі яна перажыве мяне, гэта будзе мо самае лепшае, што мне ўдалося зрабіць у жыцці. Бо сярод той дубровы схавалася маё дзяцінства, адтуль бярэ пачатак прага гаварыць і пісаць толькі шчыра. У той дуброве стаіць мой дуб. На дубе тым буслянка, у буслянцы бусел. Паверце мне, я ніколі не прэтэндаваў на такое багацце: мець свой уласны дуб, бусла з бусляняткамі. Але мае аднавяскоўцы самі, без мяне нараклі дуб маім.

Прывідная ўласнасць, прывіднае жыццё. Прывідная праўда і хлусня. Праўда і моц, пэўна, за тым, калі робіш, імкнешся рабіць як для сябе, калі імкнешся не схлусіць сабе, то не схлусіш і іншаму. Я пішу для сябе. I таму кожны мой радок  — твой, чытач. Я спадзяюся на гэта і таму ніколі не перачытваю тое, што напісана мной, бо бачу сябе там распранутым. Гэта тваё  — мой боль і мая радасць. I я ўдзячны табе за суперажыванне, калі яно ў цябе з’явіцца, бо дзеля гэтага і заснавана наша жыццё, гэтым і трывалы на зямлі чалавек. У гэтым, за гэтым праўда...

Віктар Казько Казько Віктар нарадзіўся 23041940 г у горадзе Калінкавічы - фото 2

Віктар Казько

Казько Віктар, нарадзіўся 23.04.1940 г. у горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці ў сям'і рабочага.

Выхоўваўся ў вільчанскім і хойніцкім дзіцячых дамах на Палессі. Пасля заканчэння васьмі класаў (1956) паехаў у Кузбас, дзе паступіў вучыцца ў горнапрамысловую навучальню. Скончыў Кемераўскі індустрыяльны горны тэхнікум (1962). Працаваў на шахце, у геолагаразведцы праходчыкам (Кемераўская вобласць). З 1962 г. на журналісцкай рабоце - загадчык аддзела прамысловасці таштагольскай гарадской газеты «Красная Шорня» (Кемераўская вобласць), карэспандэнт абласнога радыё, літсупрацоўнік абласной газеты «Комсомолец Кузбасса». У 1970 г. скончыў завочна Літаратурны інстытут у Маскве. З 1971 г. жыве ў Менску. Быў літсупрацоўнікам газет «Чырвоная змена», «Советская Белоруссия», у 1973-1976 гг. - літсупрацоўнік аддзела прозы часопіса «Неман». У 1986-1988 гг. - сакратар праўлення СП БССР. У 1986 г. у складзе дэлегацыі Беларускай ССР удзельнічаў у рабоце ХL сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1973 г.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». Друкуецца з 1962 г.

Першыя апавяданні ў друку Беларусі апублікаваў у 1971 г. Спачатку пісаў на расейскай, затым на беларускай мове. Выдаў аповесці «Високосный год» (1974), «Здравствуй и прощай» (Масква, 1976), «Две повести» (1977), «Суд у Слабадзе» (аповесць і апавяданні, 1978), раманы «Неруш» (1983), «Хроніка дзетдомаўскага сада» (1987).

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1977) за кнігу «Здравствуй и прощай», Дзяржаўнай прэміі БССР за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей (1982) - за аповесць «Суд у Слабадзе».

1. На выезде из городка ( Турова. — Ред.) есть старое Борисо-Глебское кладбище. Именно здесь из-под земли стал расти каменный крест. Потянулись паломники и просто любопытные. Успели сложиться легенды о том, что именно на этом месте похоронен Кирилла Туровский, что камень чудотворный, что снег на него и зимой не ложится — тает.

— Сначала это был обычный булыжник, на который никто не обращал внимания. Но не меньше 7–10 лет назад люди заметили, что он растет. Точнее, сначала можно было только предположить, что это крест. Теперь из земли уже вышла и перекладина. С каждым годом крест поднимается из земли все выше, — рассказывает Валентина Карась, хранитель фондов местного краеведческого музея. – Когда я обмеряла камень, то заметила, что он вырос за год не только в высоту, но и в ширину — на 1см 9 мм (Андрушевич А. Чудный Туров; АИФ в Белоруссии. 2003. № 39). ↵

Падрыхтаванае на падставе: Казько Віктар, Дзікае паляванне ліхалецця: эсэ, публіцыстыка.  — Мінск: Кнігазбор, 2009. — 360 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 2).

ISBN 978-985-6930-32-7

У кнігу вядомага беларускага празаіка Вікта­ра Казько ўвайшлі эсэістыка і публіцыстыка апош­ніх га­доў. Вастрыня і надзённасць, боль за родную зямлю і кра­і­ну, мову і культуру — адметнасць і гэтага зборніка і ўсёй творчасці Віктара Казько.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x