Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця

Здесь есть возможность читать онлайн «Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікае паляванне ліхалецця: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікае паляванне ліхалецця»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новай кнізе вядомага беларускага празаіка сабраныя эсэ ды публіцыстычныя творы апошніх гадоў. Назвы твораў гавораць самі за сябе: “Дзікае паляваньне каралёў сталіншчыны”, “Абуджэньне памяці”, “Так на Беларусі хаваюць прарокаў”, “Зазірнуць у вочы свайму “Я”, “Я вам ніколі ня хлусіў” і інш. Зборнік твораў адметны, як і ўся творчасьць Віктара Казько вастрынёю і надзённасьцю, болем за родную мову, краіну ды культуру. Чытаючы філязофскія разважаньні Віктара Казько, пераплеценыя фактамі з недалёкага мінулага, пачынаеш разумець, што сёньняшняя Беларусь загубілася ў хлусьні і цемры “савецкай стабільнасьці” і ніяк не хоча зь яе выбірацца, бо і сёньня валадарыць той, для каго цемра, страх і боль іншых – плённая глеба. Нягледзячы на пэсімістычны вобраз, аўтар не пакідае надзею і веру ў беларускі народ, які для Віктара Казько – крыніца натхненьня і трываньня ў цяжкія часы дэнацыяналізацыі, дыктатуры і амаральнасьці.

Дзікае паляванне ліхалецця — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікае паляванне ліхалецця», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я вам ніколі не схлусіў

Уступнае слова да трохтомніка, які па не залежных ад аўтара прычынах не ўбачыў свету: сканаў у абдымках росквіту рыначнай дэмакратыі, незалежнасці і свабоды

Некалькі гадоў назад на адных прадстаўнічых пасядзелках, выступаючы, я сказаў, што ніколі не пісаў для чытача. Пачынаў  — чытача ў мяне не было. Быў я немаўля, якое вучыцца хадзіць. Вучыцца хадзіць не таму, што хочацца бацькам, хочацца некага ўсцешыць і парадаваць. Не, надыходзіць час, і малы чалавечак становіцца на ногі, спрабуе свае ногі таму, што яны ў яго ёсць і наканавана ім хадзіць. Вось так і я, сеў, пачаў пісаць, таму што ведаў літары, зведаў захапленне пісаным, друкаваным словам. Закарцела напісаць нешта і самому. I зусім не ў прадбачанні такога ж, як я, чытача. Мне проста хацелася пісаць і падабалася пісаць.

Помніце Пятрушку Гогаля, здаецца, з «Мёртвых душ», якому падабалася чытаць, чытаць усё, што ні трапіць у рукі? Ён не мог зразумець цуд: як гэта з літарак складаецца слова. Гэта сапраўды цуд. Тым небяспечным цудам быў апалены і я. Апалены на ўсё жыццё. I мне не трэба было чытача. Але на сваю бяду ў выступленні я падвёў пад гэта марксісцкую базу, ці, хутчэй, «антымарксісцкую». Я сказаў, што хлусяць усе, хто кажа, што піша для чытача. Таму што ў гэтым «для чытача» хаваецца ўжо няшчырасць, імкненне некаму «патрапіць», спадабацца.

Божа мой, што тут пачалося!.. Варта помніць, што гэта быў яшчэ час, калі ўсе мы рабілі толькі для народа, дзеля народнага шчасця і на двор нават хадзілі. Знакаміты крытык біў бранябойным словам з высокай трыбуны, маўкліва выказвалі нязгоду са мной і сябры-пісьменнікі. Не скажу, што я быў тады маладзейшы, дурны і зацяты і таму стаяў на сваім. Бясспрэчна, толькі з цягам часу чалавек усё ж набывае крыху розуму. Тым заднім розумам моцны сёння і я, як і ўсе мы сёння куды як моцныя, волаты, нам бы палі забіваць. Мо была і ёсць праўда за тымі, хто піша для чытача, як гаворыцца, калгас справа добраахвотная, не хочаш, але мусіш. Мо нехта піша як Ванька Жукаў і «на деревню дедушке». Я ж, дарагі мой чытач, прабач мне, ніколі не пісаў для цябе. Тут наконт гэтага дазволь мне прывесці два выказванні. Першае, гэта хай будзе Віктар Астаф’еў. Некалі на тэлевізійным літаратурным вечары яго запыталі: дзеля чаго ён піша. Адказаў ён, прыкладна, так: пішу таму, што ў мяне ёсць сям’я, жонка, дзеці і ўнукі і яны хочуць есці. Мне здаецца, праўдзіва, хоць і спрошчана. Трохі хітрыкаваў Віктар Пятровіч. Сям’ю можна пракарміць і інакш, можна і красці пайсці, што ў наш час вельмі ўдала многія і робяць і няблага жывуць.

Вядомы амерыканскі пісьменнік Тэадор Драйзер у час прыезду ў Савецкі Саюз, калі яму дурылі галаву ўсеагульным народным шчасцем, сказаў, што ніколі не паверыць, каб для некага заўсёды рабілі так, як для сябе: не-не, але майстра калі-нікалі ўсё ж і схібіць, на тое яму і дадзена майстэрства. Майстэрства не для сябе, а для іншых, магчымасць і здольнасць затлуміць галаву. Гэтыя словы Драйзера, калі я прачытаў іх, вельмі нагадалі мне бытавалую ў той час прымаўку: дэпутат  — слуга народа. А слуга, як вядома, заўсёды наровіць падмануць пана.

Пісьменнік  — чытач, заўсёдная, пракавечная і паўсюдная гульня. Хто з іх пан, хто служка? Каб я гэта ведаў, я б тады пагуляў. Не ведаю, дарагі мой чытач, і таму я з табою не імкнуся гуляць. А мо, наадварот, таму і гуляю. Толькі ведай адно, чытач: у той гульні я ніколі табе не хлусіў, не хлушу і хлусіць не буду, позна ўжо. Хаця, па шчырасці, ой як бы хацелася табе схлусіць, зачараваць цябе магутнай, агіднай і прыгожаю хлуснёй. Але ж... Майму веку і маёй натуры наканавана нешта зусім іншае.

Што? А вось гэтага я таксама не ведаю. Я імкнуся спазнаць гэта. I з гэтым ужо, спазнаным ці неспазнаным, выходжу да цябе. З тым, што пасылае мне жыццё, чым катуе і песціць. Аб гэтым кожны мой радок, апавяданне, аповесць, раман. Мая справа — як мага больш праўдзіва пераказаць вам, як гэта было ці магло быць.

А было ў маім жыцці шмат чаго, магло ж быць, пэўна, і значна больш. А магло і нічога не быць. I я, як конь, зацугляны гэтымі «магло», «было», «не было». Я бязмежна шчаслівы жыццём і тым, што ёсць, хоць штодзень і наракаю на яго. Але ж самая найвялікшая ўзнагарода чалавеку  — нарадзіцца на свет, нарадзіцца чалавекам, глядзець на сонца і зоркі, на золку прайсціся па роснай траве, зімою замерзнуць, а ўлетку ўгрэцца, бо, як і ўсе, кожны дзень хаджу на мяжы: ёсць  — няма. I нехта вядзе мяне, вымушае збочваць, пераступаць з няма ў ёсць. I нехта плаціць, сплачвае за кожнае наша ёсць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x