Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця

Здесь есть возможность читать онлайн «Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікае паляванне ліхалецця: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікае паляванне ліхалецця»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новай кнізе вядомага беларускага празаіка сабраныя эсэ ды публіцыстычныя творы апошніх гадоў. Назвы твораў гавораць самі за сябе: “Дзікае паляваньне каралёў сталіншчыны”, “Абуджэньне памяці”, “Так на Беларусі хаваюць прарокаў”, “Зазірнуць у вочы свайму “Я”, “Я вам ніколі ня хлусіў” і інш. Зборнік твораў адметны, як і ўся творчасьць Віктара Казько вастрынёю і надзённасьцю, болем за родную мову, краіну ды культуру. Чытаючы філязофскія разважаньні Віктара Казько, пераплеценыя фактамі з недалёкага мінулага, пачынаеш разумець, што сёньняшняя Беларусь загубілася ў хлусьні і цемры “савецкай стабільнасьці” і ніяк не хоча зь яе выбірацца, бо і сёньня валадарыць той, для каго цемра, страх і боль іншых – плённая глеба. Нягледзячы на пэсімістычны вобраз, аўтар не пакідае надзею і веру ў беларускі народ, які для Віктара Казько – крыніца натхненьня і трываньня ў цяжкія часы дэнацыяналізацыі, дыктатуры і амаральнасьці.

Дзікае паляванне ліхалецця — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікае паляванне ліхалецця», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тут я павінен прызнацца, каб вы мяне не абвінавацілі ў плагіяце ці не ў паліткарэктнасці, што мае высновы пра пэтэвушніка крыху запазычаныя. Не я гэта прыдумаў. Так было моўлена пра адну модную, наскрозь бестселерную пісьменніцу маскоўска-рублёўскага разліву — пушнога і брыльянтавага запаведніка расійскіх алігархаў, Аксану Робскі, пра якую з-за невыразнасці і блякласці пісьма, адсутнасці думкі, чаго-небудзь вартага ўвагі ў душы і галаве коратка мовілі: «внезапно разбогатевшая пэтэушница».

Так можна пазначыць з невялікім выняткам і ўсю сучасную літаратуру, пачынаючы ад штодзённых бюджэтных дзяржаўных газет да кніжак дзяцей капітана Гранта, якія выдаюцца толькі па асабістых грантах і скіраваны на абслугу існуючай будзённасці, дачаснікаў. Дзеля нашай краіны мо гэта і не зусім тыпова, бо для пэўнай часткі грамадзян не існуе і самой краіны. Таму што яна здань, прывід (ці не таго камунізму, што ўжо некалькі стагоддзяў блукае па Еўропе, свеце). Ёсць насельніцтва, але няма народу, чуецца крык, але няма слова. Захаваліся незлічоныя скарбы культуры, але няма самой культуры, самога карыстальніка гэтай культуры. Відавочна толькі мара аб інакшым жыцці і долі, адметны, сваеасаблівы, мо і падсвядомы, беларускі пратэст супраць абражанасці сваёй і чужой пагарды беларусам, непрызнання яго права звацца чалавекам і народам. Бо народа не можа быць без культуры. Гэта толькі прывід народа, раслінная яго здань на раяніраванай ім тэрыторыі пражыцця. Культура  — хлеб народа. Хлеб стагоддзяў і на стагоддзі. У нас жа ён не толькі з асцюкамі і мякінай, але і з палыном-чарнабылам  — вельмі горкі. Таму няспынна і судзяцца творцы з дзяржавай. Дзяржава судзіць творцаў.

Ці было яшчэ ў якой-небудзь краіне ў якія-небудзь часы, калі б творчая эліта амаль цалкам ішла ў апазіцыю, як цалкам пайшоў у яе Саюз беларускіх пісьменнікаў. І якія імёны, якія постаці. Сама культура пайшла ў апазіцыю да ўлады. А што ўлада? Калі губляеш тое, пра што не ведаеш, то і не баліць галава аб страчаным, нішто яе не тлуміць: «Пустое сердце бьётся ровно».

Улада жыве сваімі ўяўленнямі культуры. Але ці можна лічыць інтэлектуальным набыткам і культурай тое, што па сутнасці сваёй з’яўляецца абслугай  — службовым ведамствам улады. Яе хісткім ценем і падтанцоўкай, што, не маючы іскры Божай, спажывае імёны вялікіх нашых нябожчыкаў, маніпулюе імі і прыстасоўвае да сваіх патрэб. Па сутнасці  — некрафільствам. Бо жыць усё ж трэба, трэба існаваць і зарабляць на хлеб надзённы. А самым лоўкім  — карыстацца момантам няўчасся  — рабіць кар’еру. І гэта не так бяскрыўдна, як здаецца на першы погляд. Мёртвыя з таго свету ўсё ж агрызаюцца  — помсцяць жывым. І мо менавіта таму так памяркоўна, прасветлена і чыста беларус адыходзіць на той свет  — з-за чысціні сваіх мар і мрояў, выпакутаванасці іх у стагоддзях і стагоддзях, ад Прыпяці, Дняпра, Нёмана і Бярэзіны, Кірылы Тураўскага, Еўфрасінні Полацкай, Францішка Скарыны і да нашых дзён?

Адсюль, ад магілы, прабачце мне, ад услаўлення і слыннасці памірання, ад белых яе адзенняў і пасмяротная наша слава. Дарэчы, слава таго ж Уладзіміра Караткевіча. Апошні сумны ідальга, Дон-Кіхот нашай знявечанай Айчыны стварыў яе зусім не такой, якой яна была на самай справе, а якой ён хацеў, праг яе мець і бачыць. Якой прагне яе бачыць пакрыўджаны, абойдзены Богам, лёсам і жыццём кожны беларус у тых жа бел-чырвона-белых апратках, пад белымі крыламі Боскай птушкі. Такой Караткевіч і ствараў сабе сваю краіну, дзе зайцы нам вараць піва, а донкіхоты змагаюцца з усім светам за гонар сваіх Дульсіней. І таму ўсе разам мы сказалі: гэта і ёсць наша бацькаўшчына, гэта і ёсць мы. І ўяўныя мы больш сапраўдныя, чымсьці на самай справе. Магутны самападман словам і духам вялікага беларуса, не з сыноў капітана Гранта і карытнага холдынга.

І я часам думаю, а мо мы сапраўды такія, мо сапраўды дух нашай краіны, сутнасць яго такая. Такой яе, прарадзіму сваю мілую, праўда, з таго ўжо свету, бачаць нашы бацькі і дзяды. І я таксама, як ужо там, імкнуся глядзець на жыццё іх вачыма. І таму так абураюся, калі на старонках прагрэсіўных выданняў чытаю пра сябе і сваіх суайчыннікаў: рабы, плебеі. Ці ўсведамляюць, ці разумеюць яны, што ў сваёй хаце гадзіць на стол, на галаву сваім жа бацькам непрыстойна. Такое ні на тым, ні на гэтым свеце не даруецца, хаця і выбітным змагарам і мыслярам. Што б там ні гаварылі, няхай і тагасветна, а Беларусь ёсць, існуе. Жыве Беларусь і будзе жыць. Усё мінецца, а праўда застанецца, нягледзячы на здзек, пагарду і абразу. З нічога ж нічога і не бывае, апроч нашай афіцыйнай мілагучнай статыстыкі, зноў жа амаль тагасветнай, ці не з пятлёй ужо на шыі, з-пад шыбеніцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x