Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця

Здесь есть возможность читать онлайн «Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікае паляванне ліхалецця: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікае паляванне ліхалецця»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новай кнізе вядомага беларускага празаіка сабраныя эсэ ды публіцыстычныя творы апошніх гадоў. Назвы твораў гавораць самі за сябе: “Дзікае паляваньне каралёў сталіншчыны”, “Абуджэньне памяці”, “Так на Беларусі хаваюць прарокаў”, “Зазірнуць у вочы свайму “Я”, “Я вам ніколі ня хлусіў” і інш. Зборнік твораў адметны, як і ўся творчасьць Віктара Казько вастрынёю і надзённасьцю, болем за родную мову, краіну ды культуру. Чытаючы філязофскія разважаньні Віктара Казько, пераплеценыя фактамі з недалёкага мінулага, пачынаеш разумець, што сёньняшняя Беларусь загубілася ў хлусьні і цемры “савецкай стабільнасьці” і ніяк не хоча зь яе выбірацца, бо і сёньня валадарыць той, для каго цемра, страх і боль іншых – плённая глеба. Нягледзячы на пэсімістычны вобраз, аўтар не пакідае надзею і веру ў беларускі народ, які для Віктара Казько – крыніца натхненьня і трываньня ў цяжкія часы дэнацыяналізацыі, дыктатуры і амаральнасьці.

Дзікае паляванне ліхалецця — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікае паляванне ліхалецця», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але ўсё гэта толькі вынік і крыху мо нясмелая спроба ўбачыць, адчуць, чаму і што мы маем сёння. І гэта ўжо дзень мінулы. Мяне ж больш цікавіць і непакоіць наша сённяшняе, што крыецца за агульным выразам стандартызаванага твару былога кідалы-качка. Таму што, як ні круціся, гэта і ёсць будучыня, толькі ўжо не наша, нашых нашчадкаў, дзяцей і ўнукаў. Сумны і змрочны адбітак нашага так і няспраўджанага жыцця, а дакладней выскал яго, хто ведае, у якім ужо часе і стагоддзі і ці толькі на адной планеце Зямля. Яскравае сведчанне краху не толькі нашага існавання на гэтым свеце, але двух тысячагоддзяў існавання культуры, інтэлекту і інтэлігенцыі. І больш таго  — увогуле цывілізацыі.

Адсюль і адчуванне горычы і няўтульнасці жыцця, і не толькі ў нас, але ў людзях, чалавеках. А што непасрэдна тычыцца нас, беларусаў, то перш-наперш самі ж і спалохаліся гэтага адчування. Па закарэлай нашай свядомасці не далі гэтаму веры, веры вачам сваім, сабе. Бо гэта якраз з ліку таго, чаго не можа быць і не з нашага балота пра гэта квакаць. Таму мы не можам паверыць, што гэтай культуры на нашай бацькаўшчыне і знаку не засталося. Няма і знаку ад былога прыгожага пісьменства і ўвогуле беларуса і беларушчыны. Апошнім часам стала ўжо агульным месцам сцвярджэнне, што да забойства культуры прыклаў руку сам майстра  — мастак, інтэлігент і інтэлектуал. Вучоны, дыпламаваны дурань, адначасова поўны невук. Просты чалавек не змікіціў ці не дапетрыў бы да такога. А майстра, які непасрэдна сам з культуры, вынайшаў ці адшукаў табакерку і выпусціў з той табакеркі чорта. Бо загадзя ведаў, дзе сядзіць чорт і што яму асабіста ад чорта патрэбна. І хаця той чорт яшчэ падшыванец, недаростак, як і ўсе яны, без роду і племені зачатыя ў савецкіх табакерках, аказаўся надзвычай амбіцыйным і агрэсіўным. Пачаў з вынішчэння тых, хто яго стварыў, хто выпусціў яго на волю.

Для мяне асабіста  — гэта ў нечым я сам. Я сам часоў майго фабзайніцтва і пэтэвушніцтва. Вернемся жа ў той час. Хаця...Чаго вяртацца. Я даўно ўжо там. Адкінуты туды, у маленства, дэмакратыяй і незалежнасцю. Адкінуты фізічна, маральна і матэрыяльна. Напрыканцы дваццатага стагоддзя і на пачатку дваццаць першага. Вось такія выкрутасы часу.

Гавораць, што час мае ўласцівасць сціскацца і разрэджвацца. І ў паўзах паміж тым і гэтым чалавек здольны апынуцца ні то ў сваім мінулым, ні то ў будучым. Не ведаю, сціснуўся ці расціснуўся мой час, толькі я апынуўся ў яго няпэўнай паўзе. Трапіў у адну з паўз і завіс у ёй. Завіс, здаецца, ужо назаўсёды. Вярнуўся да таго, з чаго некалі пачынаў, і не думаю, што паўза, мінулае выпусціць мяне ў наканаванае мне будучае. Ды я ўжо сам не надта імкнуся да яго. Усе сілы патрачаны на выжыванне, тую ж самую готыку, пра якую гаварыў тут вышэй  — пераадоленне прывабнасці страху. Бо жадаю застацца чалавекам і беларусам нават у маім старэчым нечакана абрынутым на мяне пэтэвушніцтве.

І нічога, нічога, не бяды. Жыццё, як у тым анекдоце, які я вам распавёў таксама крыху вышэй, наладжваецца. Пенсію даюць рэгулярна ў час, каровы яшчэ дояцца, зямля родзіць. Так што кефіру, малака і хлеба ўдосталь. І сонца, хоць і зрэдку, яшчэ заглядвае ў маё акенца. Жыццё наладжваецца і працягваецца, як гэта і мае быць.

Але бліжэй, як гаворыцца, да нашага дзявочага, да сярэдзіны другой паловы мінулага стагоддзя. Я, як і сёння, у першы раз яшчэ пэтэвушнік. Малады, здаровы і дужы. Крыху галодны і прыблатнёны, а больш, як гаварылі ў той час, нахабны, наракаючы на ўсё і ўсіх, хто мне чымсьці не дагадзіў, нечага не дадаў і ў нечым абышоў. Пэтэвушнік, які з усёй сусветнай культуры, з усяго прыгожага пісьменства засвоіў толькі ад ранняга Антона Чэхантэ тое, што карась любіць, каб яго смажылі ў смятане. Засвоіў і хіхікае, не трымаючы ў галаве, што той карась і ёсць ён сам  — аматар распаленай патэльні. І такіх карасёў у нас сёння развялося вагоны і маленькія вазкі. У мяне ўражанне, што ўвогуле наша культура, наш інтэлект спыніліся на пэтэвушна-карасінай стадыі. На лоўлі гэтых абяздоленых карасікаў і смажанні іх у смятане дзеля, зразумела ж, шчасця і дабрабыту апошніх. Толькі пры гэтым пэтэвушнік больш ужо не хіхікае, бо, як гавораць на Беларусі, свінні не да парасят, калі яе смаляць.

Страчана, некуды знікла пачуццё гумару, як знікла разам з ім, на маю зноў жа пэтэвушную думку, у эвалюцыі сённяшняга чалавека  — чалавека часоў дэмакратыі, суверэнітэта і стабільнасці  — адно маленькае звяно, парваўся ланцужок. Як некалі парваўся і знік паміж малпай і гома-сапіенсам. Знік, а потым усё ж знайшоўся. Калі загадалі знайсці і пачалі ствараць новую супольнасць: савецкі чалавек  — партыя  — КДБ  — стукач  — зэк. І наадварот: зэк  — стукач  — КДБ  — партыя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x