Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця

Здесь есть возможность читать онлайн «Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікае паляванне ліхалецця: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікае паляванне ліхалецця»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новай кнізе вядомага беларускага празаіка сабраныя эсэ ды публіцыстычныя творы апошніх гадоў. Назвы твораў гавораць самі за сябе: “Дзікае паляваньне каралёў сталіншчыны”, “Абуджэньне памяці”, “Так на Беларусі хаваюць прарокаў”, “Зазірнуць у вочы свайму “Я”, “Я вам ніколі ня хлусіў” і інш. Зборнік твораў адметны, як і ўся творчасьць Віктара Казько вастрынёю і надзённасьцю, болем за родную мову, краіну ды культуру. Чытаючы філязофскія разважаньні Віктара Казько, пераплеценыя фактамі з недалёкага мінулага, пачынаеш разумець, што сёньняшняя Беларусь загубілася ў хлусьні і цемры “савецкай стабільнасьці” і ніяк не хоча зь яе выбірацца, бо і сёньня валадарыць той, для каго цемра, страх і боль іншых – плённая глеба. Нягледзячы на пэсімістычны вобраз, аўтар не пакідае надзею і веру ў беларускі народ, які для Віктара Казько – крыніца натхненьня і трываньня ў цяжкія часы дэнацыяналізацыі, дыктатуры і амаральнасьці.

Дзікае паляванне ліхалецця — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікае паляванне ліхалецця», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А тое, што страшна так жыць, калі ўсе і кожны, і штодзень нагінае цябе  — гэта не бяды. Адной таксама было страшна. Але вытрымала. І нарадзіла яшчэ трох. Упадабала той свой страх, бо, пэўна, у ім сапраўды найвялікшая прывабнасць жыцця  — у прывабнасці страху. І я, чаго крывіць душой, апошнім часам таксама пачынаю адчуваць прывабнасць свайго страху. І адсюль мае горыч і страх перад самім сабой. Так, я баюся сябе, бо часам адчуваю, што магу ўжо і зарохкаць, як таго патрабаваў прапаршчык ад салдата, калі злавіў апошняга на смажанні ўкрадзенага ім парасяці. «Каб к раніцы зарохкаў»,  — гледзячы на забітае парася, загадаў. Не ведаю, зарохкала тое парася ці не, але я ўжо падрыхтаваны рохкаць. А шмат хто ўжо і рохкае.

Але маё прыватнае рохканне ў час усеагульнай стабілізацыі ў краіне і пагалоўнага росту дабрабыту насельніцтва ёсць толькі маё прыватнае парасячае рохканне. Як гаворыцца, пад’еў  — і ў хлеў. Куды большую цікаўнасць выклікае тое, што адбываецца з іншымі, больш значнымі асобамі. Зазірнём жа ў вочы і ім, паслухаем іх галасы. Пагадаем, як спяваецца ў песні, на караля ці каралёў. А сёння кароль нашых дзён, адбітак і сколак з іх, блакітны экран тэлебачання. Пасля, зразумела, аднаго жывога і недатыкальнага чалавека, які таксама больш робіць і жыве ў тэлевізары. Дык прыпадзем жа да ног уладара і гегемона  — чацвёртай улады, якая неўпрыкмет пераўтварылася ва ўладу першую. Прыгледзімся да асобаў і твараў, вылучаных гэтымі ўладамі ў нейкім родзе ва ўзорныя: абранымі ў парламент, на ўсебеларускі сход, прайшоўшымі праверку на вернасць і педыкулёз і праз гэта дапушчанымі да званняў чэсных журналістаў, такіх жа чэсных холдынгавых пісьменнікаў і ў кіраўніцтва правільнай моладзі БРСМ (як гэта нагадвае колішняе БСМ  — брыгада садзеяння міліцыі  — хоць бы крыху памяці. А з другога боку, мо ў гэтым гістарычным бяспамяцтве і хаваецца наша шэрая сярмяжная праўда.)

На гэтым БСМ хочацца спыніцца асобна  — іх яшчэ басмачамі называлі, пэўна, праз час адчувалі нешта агульнае з маджахедамі  — маё пакаленне помніць іх заклятых ворагаў  — стыляг, тое, як наша доблесная БСМ з ухвалення ўлады змагалася з прыхільнікамі такога ж варожага, як сёння НАТА, аматарамі джазу («Сегодня он играет джаз, а завтра родину продаст»), доўгіх валасоў, шырокіх калашын, штаноў, якія не дазволяць адбыцца залпу «Аўроры», яркіх гальштукаў. Згадваючы ўсё гэта, асабліва гальштукі і штонікі, ці не з-за іх, дзякуючы пераможнаму змаганню з імі партыі і камсамола, ляпнулася імперыя Савецкі Саюз. Асабліва з-за штонікаў. Мала іх было ў народа, і ўсе толькі партыйнага ўзору, у якіх не знайшлося месца нават сексу.

Вялікае змаганне партыі, урада і камсамола прывяло краіну да вельмі сумных вынікаў. Стылягі, а разам з імі беспартыйныя і ідэалагічна нявытрыманыя парткі перамаглі. Накаутам. Былыя стылягі, суценёры, альфонсы і фарцоўшчыкі, як сёння гавораць, тэрмінова памянялі арыентацыю, кінуліся ў камсамол, пабраталіся з ім. Паварыўшыся ва ўладным катле, нават блакітныя сталі ярка чырвонымі. І... што тут гаварыць. Вазьміце ў рукі сённяшні даведнік, як сказаў пра яго М.С.Гарбачоў: ху із ху. І вы адразу ўбачыце ўсю ху.

Былыя стылягі ў выніку змагання з імі пераўтварыліся, перакінуліся ў алігархаў. І не проста алігархаў, а ўладароў свету. А ў каго гэта не атрымалася,  — у простых абраннікаў народа: дэпутатаў, прэзідэнтаў і шэрых кардыналаў, паханоў. Такім чынам у нашы дні ўжо на магіле, хаўтурах камунізму яшчэ раз бліскуча спраўдзілася і пацвердзілася ленінскае  — «единство и борьба противоположностей»: няма ў свеце адзінства, няма і супярэчлівасці, а толькі сярэдняе паміж імі, як «А» і «Б» на трубе, пэўна, газавай, ад якой і на якой скача сёння ўвесь свет і, канечне ж, усе наваствораныя алігархі, дарэчы, у ладных штоніках і пры мадняцкіх гальштуках. І пераважна пад той жа колісь непрымальны джаз.

Сочачы за гэтымі скачкамі, прыглядаючыся да экранаў тэлевізараў, не грэх было б вярнуцца і крыху назад, да стэндаў, якія так былі папулярнымі ў часы нашай маладосці: «Их разыскивает милиция». Амаль знаёмыя ўсё твары. Толькі шыльдачкі паменены, факс альбо імідж зусім процілеглы. Факс і імідж, якія вызначылі сённяшні дзень, зрабіліся носьбітамі твараў бягучай эпохі. Якія дзіўныя метамарфозы, якія вытанчаныя глёкі, глюкалы і загагуліны. Яны нават і ў страшным сне не маглі прысніцца аматару і бацьку апошняга слоўца Барысу Ельцыну  — дарэчы, таксама вялікаму загагульшчыку,  — ні Яўгенію Яўтушэнку, пра якога ў свой час «Литературная газета» пісала, што ён вызначыўся чарговым зігзагам на літаратурнай сцэне. Не сніліся ні кукалцы, ні вусеню, ні матыльку і нават самому хамелеону.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x