Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця

Здесь есть возможность читать онлайн «Казько Віктар - Дзікае паляванне ліхалецця» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікае паляванне ліхалецця: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікае паляванне ліхалецця»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новай кнізе вядомага беларускага празаіка сабраныя эсэ ды публіцыстычныя творы апошніх гадоў. Назвы твораў гавораць самі за сябе: “Дзікае паляваньне каралёў сталіншчыны”, “Абуджэньне памяці”, “Так на Беларусі хаваюць прарокаў”, “Зазірнуць у вочы свайму “Я”, “Я вам ніколі ня хлусіў” і інш. Зборнік твораў адметны, як і ўся творчасьць Віктара Казько вастрынёю і надзённасьцю, болем за родную мову, краіну ды культуру. Чытаючы філязофскія разважаньні Віктара Казько, пераплеценыя фактамі з недалёкага мінулага, пачынаеш разумець, што сёньняшняя Беларусь загубілася ў хлусьні і цемры “савецкай стабільнасьці” і ніяк не хоча зь яе выбірацца, бо і сёньня валадарыць той, для каго цемра, страх і боль іншых – плённая глеба. Нягледзячы на пэсімістычны вобраз, аўтар не пакідае надзею і веру ў беларускі народ, які для Віктара Казько – крыніца натхненьня і трываньня ў цяжкія часы дэнацыяналізацыі, дыктатуры і амаральнасьці.

Дзікае паляванне ліхалецця — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікае паляванне ліхалецця», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Даў бы нам Бог пажыць па сваёй волі, на сваім хлебе і на сваёй зямельцы. Гэта колькі ж нас было б сёння. І дзе мы ўжо былі б, каб нам хоць трошачкі пашчасціла, каб не раслі мы, як абсеўкі нейкага няпэўнага братэрства, як гарох пры дарозе. Ды народ жа мы, народ. А з нас прымусова зрабілі нейкае пасмешышча без роду і племені. Барацьбіта і змагара, ідэйна вытрыманага балванчыка пад чужымі зноў жа крывава-чырвонымі сцягамі.

А я хоць і балванчык, але да дзевятага, двойчы і тройчы дзевятага калена, як і ўсе мае родзічы, зусім не барацьбіт. Разумею, пэўна, у гэтым і бяда мая, зусім не барацьбіт. Больш той, каго не без пагарды нараклі пры Саветах  — «обыватель». Чалавек, які бытуе тут, як бытуе верабей, бусел і чапля. Тубылец я, ці як геніяльна вызначыў мяне і не толькі мяне, усіх нас наш геній Янка Купала,  — тутэйшы. Дазвольце ж і застацца тутэйшым. Дайце ж нарэшце адпачыць ад крыві і вайны тутэйшым. Дайце ж тутэйшым спакою і права на сваёй бацькаўшчыне быць тутэйшымі. Не рабуйце больш мяне, не гвалтуйце. Дайце ж хоць маім дзецям пажыць без боек і войнаў, адпусціце мяне на волю!

Я нема гэта крычу, бо добра разумею: ніхто, свет, ні мяне, ні маіх дзяцей не адпусціць і не пусціць. Без вайны і крыві. А крыві ў нас ужо і няма. Што не пралілі проста так на зямлю, тое высмакталі. Вочы нашых матуль даўно ўжо выцвілі ад слёз. Вочы дзяцей Чарнобыля чорныя не ад чарнабылу і радыяцыі  — ад суму і падману іх бацькоў. Вочы маёй Прыпяці рудыя зусім не ад торфу, то торфам запяклася кроў пакаленняў і пакаленняў беларусаў. Мо таму такое невыразнае і блёклае вясенняе неба сёння над нашымі галавамі. Халоднае і сумнае неба Бацькаўшчыны. Гэта сама перакуленая, раствораная ў нябёсах наша душа. Перакуленая наша грамадская свядомасць. А мы на гэтай зямлі, пад гэтымі нябёсамі толькі следства гэтай перакуленасці, якой мы абавязаны тым, хто мы ёсць. Мы стаміліся без жыцця. Ад ваяўнічай прымусовай нежыці. Ад вечнага прымусовага змагання.

Аднаму толькі ў нас чалавеку няймецца, хочацца ўсім, у тым ліку і нам, і больш нам, даць па мордах і соплях. Дык ці не выправіць яго на вайну з усім светам.Талакой справіць коніка, шабельку і ... Тым больш што мы яшчэ не апрытомнелі ад апошняй, на памяці ўжо кожнага, вайны з самімі сабой, з сваім жабрацтвам і разгубленасцю, калі нас развялі, абабралі і падзялілі на качкоў, кідалаў, лохаў і лахатроншчыкаў. А ўвогуле ўсіх зрабілі лохамі і прымусілі біцца паміж сабой.

Сыход бойкі быў прадказальны і відавочны  — адсутнасць пераможцаў. Але гэта дазволіла дзякуючы страце саміх сябе, страце назаўсёды ўжо цэлага маладога пакалення неяк адвесці душу, супакоіць падманутыя душы. Кідалы, што нарадзілі пачвар-качкоў падчас усеагульнага здранцвення і прыгаломшанасці, тых жа качкоў і знішчылі, узяліся за лохаў.

Але лох вечны, як вечны жыд  — хто ж будзе карміць і паіць усіх, калі не стане лохаў. Толькі кідалы гэтага не зразумелі. Прыйшлося ўмяшацца нябачным да гэтага лялькаводам. І паўсюдна пачалі нішчыць кідалаў, тым больш што яны сваю справу ўжо зрабілі. А лохаў трэба было аберагчы і захаваць  — для сябе. На кідалаў, іх чырвоныя і чорныя скураныя пінжакі, стрыжаныя (цяпер ужо стрыжаныя, а не патлатыя) галовы, людажэрскія афрыканскія гальштукі, залатыя зубы і пальцы ў цяжкіх пярсцёнках нацкавалі невядома адкуль узніклае грамадства. Да грамадства далучылася і міліцыя. Хаця міліцыя на той час была аднаго разліву з кідаламі  — браты-блізняты.

Грамадства, міліцыя, скіраваныя лялькаводамі, шалелі і енчылі ад праведнага гневу і абурэння: бічавалі, зводзілі і лупцавалі  — выкаранялі.

Кідалы-качкі, лахатроншчыкі, напарстачнікі зніклі адначасова і разам, зніклі з нашых вуліц, нібыта іх карова языком злізала, як у свой час маманты, яцвягі і піянеры. Мы ўсе былі так абураны імі, лохі ж, лохі, што і не прыкмецілі, як і калі гэта адбылося.

Але неяк, праз гады і гады ўжо, я ўключыў тэлевізар і ўбачыў іх зноў перад сабой. Не. Яны, канечне, перамяніліся, пасталелі, знялі з шыі ярмо  — «златую цепь»  — клятую спадчыну былой іх цяжкай долі, абвесіліся залатымі крыжыкамі, прыкрылі радзімыя плямы свайго сапраўднага паходжання тэатральнымі бабачкамі. Толькі, толькі ж недарэмна кажуць: як ты не пніся, «а умище все равно не спрячешь». Былы качок, якім мы так грэбавалі і з якім так змагаліся, ацалеў і памножыўся. Ён стаў тэлетварам нашага стабільнага і стваральнага жыцця дый усяго існага. Узорным тварам эпохі.

І дзеля справядлівасці, імкнучыся быць аб’ектыўным, трэба адзначыць, што твар гэты ў нечым і прывабны. Пакуль не адкрые рот. Пры ўсёй стандартызаванасці аблічча, а прываблівасць іх на адзін капыл, як і ўся сённяшняя прыгажосць, і тут ужо нічога не зробіш  — глабалізацыя  — яны яшчэ стандартызаваны і ў мысленні, у слове, у тым, як мыслярны працэс вырываецца з іх вонку з некантралюемай хуткасцю гаворкі хворага псіхічна чалавека. Столькі там намешана пыхаў і фанабэрыі, непрыхаванай пагрозы, агрэсіі і ... падспуднага, патаемнага страху, што мімаволі робіцца агідна і брыдка на душы. Агідна і брыдка, што ты сярод іх. І простае сведчанне, што цябе гэта прыніжае і абражае, ні ў якім разе не можа быць апраўданнем, бо ці не сам ты пракаветным сваім змаганнем і адвяржэннем, упаданнем у блюзнерства, узвышэннем і маленнем зрэбнасці нарадзіў усё гэта. І хочацца загадаць самому сабе: глядзі ж, глядзі, не адводзь вачэй ад праўды, бо гэта ж твае вочы, твой твар у люстэрку тваёй жа ўласнай душы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x