Уладзімір Караткевіч - Крытыка

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Крытыка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крытыка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крытыка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Крытыка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крытыка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ёсць гонар у залатаным сцягу. Але латкі не павінны быць са сметніка.

Не павінны? Ну, а калі сметнік — параджэнне і неад'емная частка грамадства? Так званага грамадства?

І калі гэты сметнік усё ж — людзі? Не па сваёй віне не здатныя на подзвіг, доблесць, веды, але ўсё ж людзі. Мімаходам і без дакораў сумлення знішчаны неацэнны чалавечы матэрыял. Орган, які прырода стварыла, каб пазнаць самую сябе і які такія ж людзі зрабілі адходам, непрыдатным нават для ацэнкі сваёй сутнасці.

Каюся, мала светлага ўбачыць у аповесці чытач. Але кожны ўдар бізуна на яе старонках я магу падмацаваць дакументам. І менавіта таму раздзел выліўся ў аповесць, якой нельга было заставацца ненапісанай.

Таму што менавіта ў гэтай клаацы героі мае (як сотні іншых у рэальным жыцці) прыдбалі сапраўдны гарт, сапраўдную зброю.

Усведамленне таго, што нельга, каб мучылася Рагожская слабада, каб "кнутобойничали" на Балотнай плошчы, каб ішоў у бандзюкі Сашка Шчалканаў.

Усведамленне таго, што кожны на зямлі, нават самы патаптаны і зняважаны, табе сябра і брат. Можа быць такім. Будзе, калі ад полюса да полюса кожная жывая душа задумаецца над гэтым, над тым, што не паўсюль яшчэ на зямлі такое адышло ў нябыт.

Над тым, што чалавецтва не павінна быць дэбільным дзіцем, якое ламае свае цацкі, а то й нявечыць сябе самога.

Калі мне ўдасца няхай на кароткую хвіліну пераканаць Вас, што разуменне, спачуванне і шкадаванне — таксама зброя, я буду лічыць, што я недарэмна адабраў час у Вас і ў сябе.

Справядлiвасць

Роздум над "Вечам славянскіх балад"

Што такое ўплыў кнігі на чалавека і ў чым ён? Чаму адна, здавалася б, разумная з разумных, высакародная з высакародных, так і пакідае цябе халодным?

І чаму іншая, зусім непачцівая да чалавека, прымушае гэтага чалавека ледзь не маліцца на аўтара?

Чаму адна, вытанчаная, выклівае мароз агіды, што прабягае па спіне, або, у лепшым выпадку, нястрымныя пазяханні?

А другую, напісаную часам нават крыху карава, не выпусціш з рук і, скончыўшы, адразу захочаш перачытаць.

Мне здаецца, што адзін з сакрэтаў уплыву кнігі — у яе закончанасці. Кніга, як жывая істота. Прыўкрасны алень, прыўкрасная птушка ў палёце, прыўкрасная, як ні дзіўна, і змяя са стракатым візэрункам яе скуры. Хаця першыя выклікаюць жаданне паляцець, а другія — дрыжыкі агіды.

Калі ў цалкам завершанай, у сабе самой цэльнай кнізе заключаны яшчэ высакародныя мэты, якіх хоча дасягнуць аўтар, высокая ідэя (і мужнасць і дасягненні яе), розум, сэрца, захапленне перад чалавекам і супакутаванне яму, нястомная, бяссонная нянавісць да яго ворагаў — кнізе забяспечаны поспех, прынамсі, у людзей добразычлівых і разумных, людзей, якія ведаюць, што да чаго.

Калі да ўсяго гэтага дадаць яшчэ і такую "драбніцу", як талент. Вядома, гэта толькі мая асабістая думка, і я не збіраюся навязваць яе нікому.

У сучаснага чалавека вечна не хапае часу, мы ўсе заўсёды некуды спяшаемся. І, як ні дзіўна, менавіта гэта дапамагло мне напісаць пра кнігу Янкі Сіпакова "Веча славянскіх балад". Выпраўляючыся на адну пачцівую творчую нараду ў Крым, я ўзяў гэтую кнігу з сабой. І там мне прыйшла ў галаву думка выпрабаваць кнігу на аўдыторыі, вельмі далёкай вершам і Беларусі.

Прачытаў ёй некалькі балад. І тут пачалося тое, чаго я, прызнацца, аніяк не чакаў. Людзі, якія не ведалі анічога па-беларуску, людзі, якія мала ведалі нашу літаратуру, раптам нібы страпянуліся, узрушаныя да глыбіні (не пабаюся ўжыць гэта слова) чымсьці, што мне спачатку здалося, магчыма, і не зусім важлівым, хаця кніга і вельмі падабалася мне.

Сібірак перадрукаваў "выбранае" на машынцы, ставячы адзінку замест "і". Ленінградзец завучвае "Лазню" і "Еш!" на памяць, просіць выправіць вымаўленне, перапісвае. І ўсе, чалавек дзевяць, просяць самую кнігу.

Гэта было досыць даўно. За гэты час думкi аб "Вечы" адкрышталiзавалiся, а сама кнiга надыбала процьму верных прыхiльнiкаў, трывала заняла сваё пачэснае месца на беларускай лiтаратурнай палiцы.

А тады я моцна задумаўся: у чым справа? Што такое кніга і ў чым, у прыватнасці, уплыў гэтай кнігі?

Так, перш за ўсё, у цэласнасці, у завершанасці, хаця і ў ёй ёсць "лішнія прывескі".

Усяго крыху болей за паўтары сотні старонак. І на гэтых старонках — каласальны віток. Першы віток у гісторыі славянства (пра папярэднія мы не ведаем, ад тых часоў дайшлі да нас курганы ды косці і, на жаль, больш амаль нічога; і хаця "курганы вельмі шмат нам гавораць", а ўсё ж гавораць яны менш, чым нам бы хацелася), пачатак бясконцай, накіраванай у будучыню спіралі, аб бясконцых наступных вітках якой мы пакуль можам толькі здагадвацца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крытыка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крытыка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Крытыка»

Обсуждение, отзывы о книге «Крытыка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x