Уладзімір Караткевіч - Крытыка

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Крытыка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крытыка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крытыка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Крытыка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крытыка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Свабодны люд і радасная праца
Шчаслівым зробяць гэты ўбогі край.
.
Дык вось канечны вынік мудрасці людской:
Што толькі той жыцця і волі варт,
Хто кожны дзень за іх ідзе на бой.
.
Калі б у працы ўбачыў я заўсёднай
Народ свабодны на зямлі свабоднай,
Імгненню б я сказаў тады:
"Цудоўнае, спыніся!.."

У заключэнне хачу заўважыць, што кожны новы пераклад — гэта новае даследаванне "Фаўста". У дадзеным выпадку — удалае даследаванне, якое зрабіў Васіль Сёмуха. Таму гэтае эсэ не разважанне пра тое, чаго вартая гэтая рэч, а проста некалькі думак аб перакладзе "Фаўста", аб нашым беларускім "Фаўсце".

Крэсіва. Іскры. Агонь

Памятаеце, прыдбаў андэрсенаўскі салдат цудоўнае крэсіва? Ударыш ім — і спраўдзіцца нават немагчымае. Вось прыблізна ў гэткім стане і я. У руцэ ў мяне "Крэсіва", кніга вершаў паэта Васіля Зуёнка. Але спачатку нкалькі заўваг. Занадта, бадай, дэкларатыўны першы верш зборніка — "Мільёны год". Нягледзячы нават на пругкі рытм і някепскую канцоўку (што, увогуле, для невялікага верша зусім няблага). Але такі ўжо ў нас звычай: напхаць у пачатак кнігі самых сярэдніх вершаў. Нібы адчэпнага даць: за сярэднасць не лаюць, то вось вам пад удар пешку, абы зберагаліся фігуры другой лініі.

Некаторая спрошчанасць верша "З вайны сустрэлі мацяркі сыноў" — таксама не радуе. Боль ва ўсіх аднолькавы, калі сын не вярнуўся з вайны. Ды толькі гаварыць пра яго трэба кожны раз іначай. Калі гэтага няма — тады ўвогуле не трэба. Васіль Зуёнак гэта ведае. Ведае хаця б таму, што побач стаіць верш "Помнік", дзе гэтая адметнасць зроку выяўлена высакародна, па-свойму, сапраўды па-народнаму.

Перад намі паэт. Паэт адметны, свежы, паэт са сваім зрокам, са сваім адкрытым гукам жыцця, слыхам і адкрытым болю і любві сэрцам.

Няма патрэбы тлумачыць розніцу паміж паэтам і нейкім іншым чалавекам. Усе ведаюць, напрыклад, са школьнага курсу фізікі, што чалавек, падскочыўшы, штурхае нагамі шар зямны, і той не адкочваецца толькі таму, што неверагодная розніца ў масе, але ўзаемадзеянне між чалавечым целам і зямлёй — роўнае. Усе ведаюць, і ўсе, каму гэта не спатрэбілася ў пасляшкольным жыцці, - забываюць. Але ніхто з тых, хто прачытае верш паэта, — не здолее забыць. Паэзія запамінальная да смерці.

Ніхто не пачуў:
Яблык упаў дасвеццем —
Ля Халопенiч,
на Беларусі.
Нiхто не пачуў —
Ні людзі,
нi травы,
ні вецер…
Ніхто.
А шар зямны
Здрыгануўся.

Гэта не ілюстрацыя да закону фізікі. Дзеля гэтага трэба было самому ляжаць пад той яблыняй і адчуць, як яблык упаў у траву, як азвалася — гулка на дасвецці — зямля. Трэба было, каб, як ад кожнай сапраўднай паэзіі, здрыгануўся не толькі шар зямны, але і сэрца таго, хто чытае. А калі чытаеш і мурашкі бягуць па спіне, гэта і ёсць — яе вялікасць Паэзія.

Хочацца сказаць аб галоўнай якасці паэзіі В. Зуёнка. Якасць гэтая — сапраўдная чалавечая дабрата, той гуманізм, якому павінна вучыць паэзія і дзеля якога яна толькі і існуе на зямлі.

Ён у паэта ва ўсiм. Птушкi недаверлiва злятаюць з гнёздаў, i чалавек, каб не астылi гнёзды, iдзе прэч. Ён ведае, што iх занадта многа крыўдзiлi. Адкуль iм ведаць, што паэт здатны "пiць з жураўлямi пiва", што ён "свой"? У недаверы птушак — той недавер, якi занадта часта iснаваў мiж людзьмi ў гiсторыi i якога не павiнна iснаваць. Таму што чалавецтва стала дарослае i недавер пахне смерцю. I гэтая дабрата i ўсёразуменне ў аўтара "Крэсiва" паўсюль. У вершы "Добры прыезд". У ненадакучлiвай фiласафiчнасцi "Часа абнаўлення, часа вяртання". Словам, Васiль Зуёнак з тых, хто стаў бы нарогам, рунню, дажджом, хлебам i,урэшце, зноў чалавекам.

Духмяных бы лустаў накроіў:
Прыходзьце —
Усе,
хто не снедаў,
Хто полудзень меў упрыглядку,
Хто ноч сустракае нiшчымна, —
Прыходзьце.

У маленькай кніжцы шмат вершаў з сапраўды глыбокай філасафічнасцю. Так, ёю: бо сказанае аб простасці, чысціні, празрыстасці зусім не выключае складанасці. І не выключае глыбокага майстэрства. Напрыклад, у найтанчэйшым па інструментоўцы вершы "Успамін".

Завіхалася,
шчыравала,
Абдымала ды мілавала…
О, рукі,
Рукі ў ільняной старонцы…
Духмянасць поля i гарачнасць
сонца…
Мачулiшча —
блакіт палёў,
Нябёс,
Блакiт вачэй —
блакіт туманны
Слёз.

Падобнае за апошні час нячаста даводзілася бачыць. А тут тое сустракаем у вельмі асацыятыўным, часам нават занадта ўскладнённым вершы "Ралля — аснова". Шукаць, урэшце, трэба і тут. На кожнай сцежцы нашай паэзіі. І паэт шукае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крытыка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крытыка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Крытыка»

Обсуждение, отзывы о книге «Крытыка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x