Уладзімір Караткевіч - Крытыка

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Крытыка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крытыка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крытыка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Крытыка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крытыка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зямны бажок нязменны, тая ж плоць,
Якою ты стварыў яе, гасподзь.
Адна бяда — не задзіраў бы нос,
Калі б не ведаў ён святла нябёс.
Святло тваё ён розумам заве
І з ім усё-такі жывёлінай жыве.
Ён, як цыбаты конік той,
З дазволу кажучы, — цвiркоча
І скача ўверх з травы густой
І ў шыр нябесную падняцца хоча.

Тут прасочана, выяўлена і высветлена ўся гісторыя трагічных пошукаў Фаўста.

Высокая яснасць перакладу прымушае нас думаць не проста аб працы перакладчыка, але аб спалучэнні яе са скрупулёзнай працай даследчыка і тлумачальніка. Гэта прыкметна ў першых ужо сцэнах і асабліва ў "Кабінеце Фаўста". Складаныя пераходы чалавека — ад задыханага рытму адчаю перад непазнавальнасцю прыроды да гордага ўздыму чалавечага гонару перад духамі, сярэдневяковая цьмяная навука з яе лабірынтамі і горкае, гордае расчараванне ў ёй, высоты абстагаванага мыслення і простыя чалавечыя словы.

Хіба павінен я, да ведаў прагны,
Карпець над процьмай нудных кніг,
Каб ісціну старую вычытаць у іх,
Што чалавеку доўга трэба лезці з багны…
.
Што з'едліва так, чэрап, шчэрыш зубы?
Блукаў у поцемках, як здань, як цень,
Як я, шукаючы свой светлы дзень,
Твой мудры валадар да дня загубы.
.
Калі ўначы пад непраглядным змрокам
Схаваных таямніц не выкрыў ты
Ні розумам сваім, ні сэрцам і ні зрокам, —
Навошта тыя рычагі, вінты…

Між тым, нялёгка было перакладчыку. Сучасная беларуская мова і сёння запінаецца на паняццях старадаўняй метафізікі і таго, што складала тады навуку: магіі, астралогіі, дэманалогіі і іншага. В. Сёмуха робіць спробу ўспомніць сёе-тое са старых юрыдычных, філасофскіх, кніжных слоў, хаця, магчыма, часам і недастатковую. Бываюць пры гэтым і выдаткі. Так, напрыклад, у спрэчцы Фаўста з богам, калі першы разбірае пачатак кнігі быція і прыходзіць да думкі, што "слова" аніяк не магло быць пачаткам усяго існага, няварта было б ужываць слова "Чын" (справа). Не падыходзіць і дробязнае па значэнню слова "ўчынак". Нельга сказаць

"Спачатку быў — Учынак".

Сам не ведаю, што тут трэба ўжыць. "Дзея"? Яшчэ нешта? Але "Чын" — гэта ўсё ж значна лепей за "справу" або яшчэ, крый нас божа, "справунак".

І ўсё ж усё, што зроблена для перадачы глыбока філасофскіх месцаў, здзіўляе натуральнасцю гучання, калі нават чалавеку непадрыхтаванаму цалкам ясная сутнасць усіх філасофскіх спрэчак і сама філасофія твора…

Прызнаюся, я заўсёды з вялікай цікавасцю чытаю новы пераклад. Па розных прычынах. У прыватнасці ж яшчэ і таму, што недзе ў глыбіні маёй душы жыве цікаўнасць тых рымлян, якія хадзілі глядзець на гладыятараў: пачуццё смяротнай небяспекі таго, што адбываецца на арэне, у той час, як табе самому нічога не пагражае за ровам і бар'ерамі.

Сапраўды, перакладчыку цяжкавата па-новаму перакласці, скажам, "быць або не быць" ці "оставь надежду всяк сюда входящий".

Ці, напрыклад, такую вядомую па рускіх, польскіх, украінскіх перакладах "Блыху", праспяваную мільён разоў усімі basso cantante, пачынаючы ад Шаляпіна.

І вось як яна гучыць па-беларуску:

Жыў раз кароль на свеце,
Была блыха ў яго.
Любіў яе і песціў
Больш як сынка свайго.
Краўцоў сазваў. Спяшылі
З усіх канцоў краўцы —
Памералі, пашылі
Каптанік і штанцы.
Убраў яе ў каралі —
Зіхціць, як брыліянт.
Манарх любімай кралі
Павесіў крыж на бант.
Блыха міністрам стала —
На ўсё глядзіць згары,
Сваіх сясцёр ці мала
Прыстроіла ў двары.

І такая песня, як "Кароль з Фуле", зацяганая мяшчанскімі спевакамі, катрыншчыкамі, далікатнымі мяшчаначкамі, абсмяяная Генрыхам Гейнэ, — яна таксама загучала па-новаму.

І прывітаў гасціну
Сардэчны валадар,
І выпіў і ў пучыну
Ён кінуў мілай дар.
Прыбой у золкім змроччы
Той кубак падхапіў.
Кароль заплюшчыў вочы
І больш ужо не піў.

І яшчэ адна дадатная рыса перакладу. В. Сёмуха не саромеецца грубасці жыцця, грубасці вялікай трагедыі. А гэтым грашылі амаль усе перакладчыкі — нібы Гётэ адчувае пільную патрэбу ў тым, каб яго выпраўлялі, прыгладжвалі, прычосвалі, забываючы, што бліскучы залізаны радок — прывілей бездараў, за гэта іх і любяць. І ніколі ў свеце не пераможа той, хто не глядзіць жыццю ў вочы і баіцца называць рэчы іх найменнямі.

Перакладчык не цураецца і грубаватасці так званай простанароднасці. І вось глядзіце.

На фэст прыбраўся раз пастух:
Надзеў каптан і капялюш —
Апошні шык, дый годзе!
Пад ліпаю людзей-людзей!..
Музыкі, смех — аж дол гудзе!
А смык — той чортам ходзе!
.
Хлапчына ў гурт бачком-бачком —
І дзеўку злёгку плечуком
Штурхель! — а сам не лысы.
Яна зірнула строга: "Ах!
А каб ты скіс, а каб ты спрах!
Не адварочвай пысы!"

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крытыка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крытыка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Крытыка»

Обсуждение, отзывы о книге «Крытыка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x