Уладзімір Караткевіч - Крытыка

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Крытыка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крытыка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крытыка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Крытыка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крытыка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І вось пераклад прачытаны да апошняй старонкі. З грудзей вырываецца ўздых палёгкі… Вытрымалі… І ўсе мары юнацтва калі-небудзь узяцца за яго самому адпадаюць. Цяжкая праца выканана дасканала, і пасля яе ўсе твае спробы будуць проста непатрэбнымі…

Мы чамусьці саромеемся хваліць. Але чаму не сказаць шчырага цёплага слова аб гэтай працы, чаму не аддаць ёй належнага?

В. Сёмуха зрабіў, па-першае, выключную па сур'ёзнасці работу. Дасканала ведаючы нямецкую мову і з'яўляючыся тонкім знаўцам мовы роднай, ён не абмяжоўваецца гэтым. Тонкасці — тонкасцямі, але дух пераклада, тое, як разумелі ідэю Гётэ розныя людзі зямлі, - гэта таксама важна. І Сёмуха чытае ўсё, што напісана аб "Фаўсце" вучонымі і літаратуразнаўцамі (для сучаснікаў паэту дастаткова было даць намёк, але перакладчыку часам трэба гэты намёк удакладніць і раскрыць, зрабіць зразумелым). Ён чытае пераклады трагедыі на тыя мовы, якія ведае, і, у прыватнасці, вывучае адзін з найлепшых перакладаў — пераклад Я. Райніса. Ён перачытвае дагётэўскія творы, бо ў творчасці вялікага паэта натуральна зліліся філасафічнасць старых аўтараў, брутальная, гратэскавая застрашлівасць сярэдневяковай "літаратуры аб ведзьмах", адчай паэтаў трыццацігадовай вайны і празрыстая яснасць старадаўняй нямецкай народнай балады (нямецкага барока), яе нявіннасць і чысціня, яе кранальная паэтычнасць і грубаваты гумар. Я не памылюся, калі скажу, што ўсё гэта адбілася ў перакладзе.

Перакладзена ўсё: і класічная яснасць гётэўскага "Прысвячэння", і яго лёгкі наіў, што ідзе яшчэ ад XVІІІ стагоддзя, і гэты ключ да паэмы:

Што маю — мроіцца нібы здалёку,
Што страціў — тое зноў на відавоку.

Кожны падыходзіць да з'яў навакольнага свету, на жаль, са сваім капылом. І аб творы мастацтва мы мяркуем, часцей за ўсё, па тым, наколькі ён адпавядае нашаму веданню аб гэтым свеце. Чытаючы "Пралог у тэатры", я не мог адкаснуцца ад думкі, што гэты, удала перакладзены перакладчыкам, урывак мае глыбока сучаснае гучанне.

Крышыце п'есы! Рэжце без разліку!
Навошта цэласць тая гледачу!
Я збыць тавар, пардон, ваш твор хачу —
З разумным лёгка збіцца з панталыку.

Часам, назіраючы, як тэатр губляе сваё аблічча, мне хочацца прачытаць урыўкі з гэтага пралога. Можна, вядома, "не шкадаваць для прадстаўлення ні дэкарацый, ні машын", але думаючы аб публіцы, як дырэктар з "Пралогу", вы страціце яе.

Адзін да нас прыходзіць ад нуды,
А той, укормлены, паважны пан,
Ідзе шукаць духоўнага наедку,
А трэці — крытык-шарлатан —
З гатовай думкай прыхапіў газету.
.
Навошта ў эмпірэях вам лунаць? —
Вам ложы перапоўненыя любы?
Хто будзе думкі вашы спажываць?
Той абыякавы, а гэты — грубы.
Адзін пасля ідзе на прэферанс,
Другі шукае пажыўной спакусы.
Нашто ж для гэтай мэты ў транс
Уводзіць светлыя, святыя музы?

Нават нагаданае паказвае, як добра выканаў перакладчык сваю задачу. І не толькі тут. Ён бывае розны: смяшыць, кранае або прымушае гневацца, робіцца лірычным або грубым, але ніколі не нудным. І ў "Пралогу на небе" з яго рэдкаснай па глыбіні, трохі неўразумелай філасафічнасцю, і ў "Піўніцы Аўэрбаха ў Лейпцыгу", і ў апошніх сцэнах. Абыякавым не застаецца ніхто — і гэта першая дадатная якасць перакладу, якая ідзе ў спалучэнні з вялікай дакладнасцю, калі не страчана амаль нічога з таго, што хацеў сказаць паэт, — гэтага, згадзіцеся, зусім нямала.

Другое дасягненне В. Сёмухі — глыбокая нацыянальнасць перакладу. У лепшым сэнсе гэтага слова. На кожным кроку бачыш немца, які склаўся, як чалавек, у канцы XVІІІ ст., з яго трохі яшчэ сярэдневяковай нямецкасцю, у якой самое слова "мастацтва" чытаецца не "кунст", а трохі манерна — "куншт". І тут здарылася дзіва: перакладчык добра зразумеў галоўны закон перакладу, які кажа, што каб быць бліжэй — трэба трохі адысціся, што пераклад слова ў слова (які так шкодзіць перакладам з блізкіх моў і збядняе, напрыклад, вялікую беларускую паэзію ў вачах рускага ці ўкраінскага чытача), не самы лепшы, бо, здаецца, усё тое самае, а шарму няма, і трэба шукаць не словы-блізнюкі, а эквівалент.

І вось, шукаючы гэты эквівалент, перакладчык дасягнуў дзіўнага: з намі гаворыць вялікі Германец, але, адначасова, гэта гаворыць Беларус, што выказвае думкі Гётэ, як выказваў бы іх ён, але па-беларуску. Гэта ёсць і ў самой моўнай тканіне, і ў майстэрскім перакладзе народных сцэн. Перакладчык не баіцца адысці нават ад агульнапрынятых слоўных формул. Іх, звычайна, цяжка нават перакласці, бо перад вачыма стаіць прыклад і аўтарытэт першага перакладчыка, які надаў радкам афарыстычны характар.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крытыка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крытыка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Крытыка»

Обсуждение, отзывы о книге «Крытыка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x