Уладзімір Караткевіч - Крытыка

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Крытыка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крытыка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крытыка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Крытыка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крытыка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маю я рацыю альбо не, але паэт задумаўся над гэтым і паспрабаваў першым — у строгай, амаль сістэматычнай цэласнасці паказаць: а што гэта такое было. Удалося гэта да канца або не — вырашаць не нам. Але я думаю, што ў вельмі значнай ступені ўдалося. Удалося для першага накіду агульнай паэтычнай гісторыі славянства, займацца якой давядзецца яшчэ і яму, і многім іншым, калі мы хочам ведаць, які ён, наш характар, якія адрозненні розных людзей у гэтай вялікай "сям'і".

Хто мы, адкуль мы прыйшлі, куды мы ідзём?

І паэт думае. І цвёрда ведае, што кніга славянства не канчаецца "Дасвеццем". І праводзіць, цярэбіць сякія-такія сцежкі ў будучыню. Накшталт той жанчыны з балады "Сяўба", якая перш за ўсё сеяла на папялішчы кветкі.

Што з іх вырасце? Толькі б не порах. Што нясе наступны віток? Гэта залежыць толькі ад нас. Толькі да нас саміх, і ад усіх, колькі іх ёсць, людзей на зямлі.

І вось гэтая філасофская сістэма кнігі, так рэдкая ў нас, дый не толькі ў нас, здзіўляе перш за ўсё. Не майстэрства і не мастацкасць (такіх кніг многа), нават не напал гуманізму (і гэта ў беларускай кнізе не рэдкасць, хутчэй правіла), а тое, што… кніга — адзін выдых.

Гэты хлопец, сам таго не жадаючы, даў ладнага выспятка паэтам майго пакалення, i ў тым лiку, мне.

І дзякуй богу. Свет, дзе няма месца нечаканасцям — гэта не свет.

І кніга гэта добра паслужыць людзям і Беларусі.

…Менш за ўсё я збіраюся тут цытаваць. Гэта не пахвала кнізе, хаця яна і дабрэнная, не пахвала і майстэрству, хаця яно і адточанае. Гэта пахвала роздуму, задуме і выкананню яе, цэльнасці.

Кніга ў сутнасці — поўная жудасці, страшная кніга, нягледзячы на некаторыя рэверансы ў бок жарту, пераможнай песні і г.д. (дарэчы, у значнай ступені лішніх тут, хаця іхняя прысутнасць і зразумелая, іначай у многіх валасы б усталі дыбаром).

Гэтая кніга ўся — адзін аголены нерв. Гісторыя пакуты. Прычым не толькі гісторыя пакуты македонца, беларуса, рускага, славена, а і ўвогуле гісторыя пакуты Чалавека, імя якому Славянін.

І, нібы ў казцы, чым далей, тым страшней гэтая пераклічка мучэнняў паляка, балгарына, рускага, серба…

Дзеці, чакаючы ўколаў добрага доктара (доктара ў канцлагеры), гуляюць у мячык, не ведаючы, што пасля ўкола будзе не бульба, а смерць [1] Нягожа гаварыць пра недахопы ў прымяненнi да такога цудоўнага верша. Але гэта недахоп не толькi яго. Iншы раз аўтару не хапае пачуцця меры. Доказы грувасцяцца гара на гару, калi хапiла б i пясчынкi. Маленькi чалавек гаворыць: "Мяне не заб'еце. I толькi за тое, што я поляк". I тут жа крычыць: "Хто ты естэсь? Поляк малы". Ён гэта ўжо давёў. Больш стрымана i высакародна. Але гэтая нястрыманасць ва ўзвышаным — гэта i ўвогуле наша агульная беларуская рыса. ("Мячык").

Настаўнік вядзе апошні ўрок, стоячы разам з дзецьмі пад рулямі аўтаматаў, урок нянавісці і чалавечнасці, які дзецям праз пяць мінут ужо не прыдасца, але, быць можа, прыдасца жывым, калі нехта аб ім пачуе ("Урок").

Ды што я кажу? Прыдасца, перш за ўсё, самому сабе. Дзеля ўцвярджэння сябе як чалавека, нават на краю магілы.

Вязні адкормліваюць, каб быў моцны дзеля расправы з наглядчыкам, вязня, не ведаючы, што ён правакатар ("Еш!")

Жанчыны труць перац (сыпаць у вочы гвалтаўнікам, таму што мужчыны пабітыя і бараніць няма каму). Адпраўляюць у выгнанне чалавека за тое, што ён хоча лётаць. Сляпы аркестр рабоў грае перад эмірам, ведаючы, што на эмірскі ложак усходзяць тыя, каго яны, рабы, любяць. І гэтак далей, далей.

Ды што ж гэта за народ (народ аўтара кнігі, перш за ўсё), што ж гэта за народы, што гэта за этнічная група, што на яе валіцца столькі бедаў?! І за што?!

А вось за што. За вечныя пошукі святасці не там, дзе трэба яе шукаць ("Пустэльнік"). Іншы раз за залішнюю прывязанасць да свайго і абыякавасць да агульнай справы ("Валы"). За тое, што іншы раз адольвае коснасць ("Крылы", "Кукіш"). За тое, што не стаяць адзін за аднаго, не падтрымліваюць брата ("Рэха"). За неразумную ўладу адных ("Булава"). І за не менш неразумную пакорлівасць другіх ("Конь").

Праўда, у кожнай з гэтых балад ёсць і адваротны бок (я ўжо не кажу аб пазіцыі самога аўтара, які галоўны станоўчы герой усёй кнігі, нават самых змрочных і безнадзейных яе твораў). "Пустэльнік" — гэта яшчэ і сумленне, што абудзілася ў "богу" (ды вось толькі калі яно абуджаецца?). "Валы" — гэта яшчэ і людзі, што йдуць на смерць. "Крылы" — гэта ўсё ж апафеоз чалавеку, які ўзляцеў. "Конь" — гэта яшчэ і разіншчына. "Рэха" — гэта яшчэ і гераізм адзіночнай барацьбы.

Так вось, менавіта адзіночнай. І ўся сутнасць, напэўна, у тым, што гістарычныя ўмовы стагоддзямі сеялі між славян раз'еднанасць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крытыка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крытыка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Крытыка»

Обсуждение, отзывы о книге «Крытыка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x