Уладзімір Караткевіч - Крытыка

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Крытыка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крытыка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крытыка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Крытыка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крытыка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не дзяржаўную — гэта б яшчэ палова бяды, — а разагульненасць неардынарных асоб, з якіх кожная, амаль кожная прыдатная ў баладу, а на справе — на справе цягне ў свой бок, і таму часта атрымоўваецца адзін канфуз. І таму гінуць, выходзяць на эшафот да плахі, стаюць пад кулі. Таму, што нехта не даў валоў падвезці зброю — "зрабі, божачка, каб у майго суседа карова здохла".

Паміраюць пад чужымі сцягамі, змагаючыся супраць братоў па духу і крыві, абы "Сцяг — уперад, славу — уперад" ("Руяне").

Мы — руяне, мы — славяне…
Ну, каму падаць руку?
Супраць брата нават станем,
Калі ён на тым баку.
.
Нас жа вораг не дастане
За гарою хваль і льдзін:
Мы славяне, мы — руяне,
Мы на востраве сядзім.

Дык чаму ўсё ж пры такой колькасці ворагаў, пры ўласнай неўладкаванасці, не згінуў самы след гэтага люду яшчэ ў XII, яшчэ ў XV, яшчэ ў…?

Дзе корань сілы і жывучасці?

Па-першае, у высокім пачуцці справядлівасці і несправядлівасці, спрадвечна, прыродна ўласцівым гэтым людзям. Пра гэта гаворыць "Веча" балады-прамовы XI–XIII стагоддзяў, узятых са старажытных летапісаў і хронік, своеасаблівы "запеў у канцы", пасля якога "Развітанне" здаецца нават і не вельмі патрэбным. Нешта накшталт росчырка ў канцы подпісу.

Дык вось, гаворыць веча:
— Мы дапаможам табе, княжа…
"Але не таму, Яраславе,
Што мы цябе дужа любім,
А таму, што мы ненавідзім
Святаполка, брата твайго…"

("Слёзы")

І гэта нагаварыўшы Яраславу столькі рэзкіх слоў, колькі ён ні дагэтуль, ні пасля не чуў у жыцці, прымусіўшы яго са слязамі прасіць дапамогі.

— Нашто ты асляпіў брата?
"Глядзіш нам у вочы,
і мы ў твае, бачыш, глядзім.
А ён ужо глянуць вось гэтак,
наш браце, не можа…"

("Чорны брат")

Твары мір з братам сваім,
Мірыся, княжа, бо мы не ідзём.
Мірыся або дбай сам пра сябе…

("Апошняя просьба князя")

Гэтае вось абвостранае пачуццё справядлівасці не пакідала лепшых людзей славянства і ў самыя чорныя часы. Дый лепшыя гэтыя людзі былі не таму, што былі асабліва разумныя, надзеленыя талентам, уладай і ўсім такім іншым, а таму, што яны былі справядлівыя.

Можа, таму і ўпаў першы ўдар. Можа, таму на месца хмельнага, маладога "Піра", калі продкам здавалася, што абхапілі рукамі Зямлю — і яна трэсне, скора і прыйшла бяда.

Хмель віруючай, юнай варварскай крыві скора абернецца цяжкім пахмеллем "Руян".

Як быццам можна было, нават тады, камусьці адседзецца на востраве? Як быццам спяваннем славы Батыю ("Пыл") можна ўратаваць сваю паганую душонку, калі браты твае пабітыя? Пыл — ён і ёсць пыл.

Цягнецца і цягнецца — ад верша да верша — журботная і мужная ніць беларускай і ўкраінскай, чэшскай і македонскай, славянскай гісторыі.

Бяда і рабства, і няма выйсця. Але ёсць справядлівасць і, у дадатак да яе, у самым пачатку, ледзь ці не толькі ўпартасць.

Упарта стаяць, упарта ўгрызацца каранямі ў зямлю. Прымушаюць — кланяцца ворагу, кланяцца "гаспадару", але ведаць, што гэта несправядліва, і таму ўпарта ненавідзець.

Урэшце, папросту збегчы. Зловяць — уцячы зноў.

Але хаця дзень пабыць свабодным.

А на цябе куюць кайданы. І, нібыта словамі безыменнага серба ХІV стагоддзя напісаная, з'яўляецца ў зборніку "Анафема", антыпод "Законніку Стэфана Душана".

Калі раб, пасаджаны некалі на зямлю,
Стоячы ўвосень ля парожняй яшчэ ямы-рупы,
Куды пасля абмалоту ссыпаецца
гаспадарова збожжа,
Убачыць,
Як уласцелічыч
Гвалціць яго каханую,
Убачыць i не спiхне зненавiднага
юрліўца
Сваiмi рукамi ў гулкую яму —
Такога паганца (вядома, з яго рукамi) —
анафеме!
.
Чакайце, чакайце…
У законніку Стэфана Душана
Такога не было…
Ды і наогул
У яго законніку
Усё было наадварот.

Гэта ўжо новая ступень на шляху да свабоды і абурэння. Не толькі справядлівасць, не толькі ўпартая вера ва ўцёкі, але яшчэ і разуменне, што несправядлівы закон. А адсюль і нянавісць, падфарбаваная злым сарказмам.

Пратэст "Званоў", пакуль яшчэ праз плач.

І, урэшце, пратэст зброі ("Грунвальд"). Пакуль яшчэ толькі за права славянства жыць і дыхаць. Пакуль яшчэ не супраць "сваіх", "унутраных крыжаносцаў".

Ох, які доўгі, які яшчэ доўгі-доўгі-доўгі шлях да гэтай свабоды ад "сваіх" і "чужых" уладароў (як быццам паскудства ведае розніцу рас і нацый?!), шлях да мары аб зямлі, што сплывае малаком і мёдам. І ёсць жа, ёсць яна, вось тут у нас пад нагамі ("Казакі"). Але на шляху да яе, на кожным кроку рабства і палон. Зрэдку ўжо ўдаецца вырвацца, але не часта.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крытыка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крытыка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Крытыка»

Обсуждение, отзывы о книге «Крытыка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x