Нил Гилевич - Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка

Здесь есть возможность читать онлайн «Нил Гилевич - Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

20-га чэрвеня. Генрыху Далідовічу — 50. Ужо! А паглядзець — і 40 не дасі. Быў на ўрачыстасці і на вячэры ў Музеі Коласа. Быў там і Ш. На шчасце, размінуліся, бо рукі яму не падаў бы — пасля ўчарашняга. Зуёнак даў слова і мне. Апрача іншага, пахваліў Далідовіча за яго патрыятычную публіцыстыку.

22-га чэрвеня. Хадзіў — у беларускай калоне — да помніка Перамогі, усклаў ружы. Усё прайшло спакойна, без эксцэсаў. Так прайшло б і 26 красавіка, і 9 траўня, калі б не дурнота адных і подласць другіх, калі б не нянавісць да ідэі незалежнай Белпрусі іх усіх разам.

Бачыўся і гутарыў з Г. Карпенкам — падтрымаў яго жаданне выступіць на мітынгу. Пагутарыў і з М. Крукоўскім (шкадую, што рэдка бачымся).

У калоне бачыў некалькіх мастакоў, але — ніводнага пісьменніка, апрача Артура Вольскага, які прадстаўляў ветэранаў Вялікай Айчыннай, а не Саюз пісьменнікаў. Вось такая наша рэальнасць. Такая наша творчая інтэлігенцыя. Мне, старому і нездаровячаму, ёсць патрэба ісці ў калоне Адраджэння, у іх, маладых і здаровых, такой патрэбы няма.

26-га чэрвеня. У 11 гадзін у Доме Радыё, удзельнічаў у радые-мосце, прысвечаным сучаснай школе. Ад Расіі — У. Крупін, ад Грузіі — Г. Аміраджыбі, ад Малдовы — Н. Савосцінаў, ад Беларусі — я. Спроба збліжэння да супрацоўніцтва. Размова — несабраная, хаатычная. Інфармацыя з усплёскамі эмоцый. Агульны тон — трэба разам змагацца за школу, бо — загіне. Ішоў з Дома Радыё і думаў: а за якую школу змагацца? Рэч у тым, што ў кожнага свае праблемы. Мае беларускія праблемы тром астатнім — невядомы, там — усё іначай, нават у Малдове.

У 12 быў у Акадэміі навук, на Камітэце славістаў. Запісаўся дакладчыкам на чарговы з’езд (1998, Кракаў). Пасля трохі пасядзелі ў Каваленкі (Цыхун, Фядосік, Мальдзіс). Усыпалі (завочы, гэта мы ўмеем) Шамякіну за яго подпіс гнюснага пісьма супраць праўдзівай гісторыі Беларусі.

3-га ліпеня. “ЛГ” надрукавала (у нумары за 26.06) мой ліст В. Распуціну. Той, што не захацеў друкаваць Сярэдзіч. Газета ў Менск прыйшла толькі сёння. Пазванілі: Бураўкін. Пасля — Быкаў: вельмі задаволены, шчыра дзякаваў за абарону яго імя, яго пазіцыі. Пагаварылі — як у добрыя старыя часы. І ёсць жа пра што! Як і заўсёды — мне з ім — было пра што. Ах, Быкаў, Быкаў, Васіль, Васіль! І на што ж было табе!..

5-га ліпеня. Памёр Васіль Вітка, ад інсульту, у гадзін шэсць вечара. А раніцой, яшчэ да дзевяці, Я.П. Навуменка паклікала мяне, каб я памог урачу хуткай дапамогі падняць Цімоха Васільевіча з падлогі і пакласці на тахту. Быў без памяці. Памёр, так і не апрытомнеўшы. Яшчэ заўчора спытаў, пры сустрэчы, дачку, як, здароўе бацькі, маўляў, хачу зайсці пагутарыць. “Нічога, заходзьце, ён будзе рады”. На жаль, не зайшоў. Нешта перашкодзіла.

9-га ліпеня. На пахаванні Віткі. Пісьменнікаў было шмат. Ад Урада — ніхто не выступіў. А прысутнічалі невысокага рангу клеркі. Вось вам і старэйшына нацыянальнай дзіцячай літаратуры! Усе сённяшнія чыны вучылі ў школе яго вершы і казкі. А тав. З-ін — не вучыў. Затое прачытаў летась у “Звяздзе”, што напісаў Васіль Вітка пра рэферэндум (“У мяне гэта быў чорны дзень…”).

10-га ліпеня. У Сяргея нарадзіўся сын. Ніна падала мне тэлеграму — і заплакала. Сперажывалася. Вось і ўсё! Плакаць цяпер ужо — чаго? Будзем радавацца.

25-га ліпеня. Званіў Ю. В. Хадыка, прасіў выступіць 27-га на мітынгу каля Опернага. Сказаў, што павінен быць вельмі мнагалюдны мітынг. А я і сам збіраўся ўзяць слова. Тым лепш! Не забываюць, дзякаваць Богу. Патрэбен, яшчэ патрэбен стары паэт народу!.. Пайду і скажу. Галоўнае — каб не падалі духам.

Раніцай даў юбілейную тэлеграму Л. Левіну, а ў 15 гадзін быў на адкрыцці яго выставы ў Музеі гісторыі культуры. Але ж і напрацаваў чалавек! Пра гэта я і сказаў там, перад мікрафонам. І пра тое, што ведаю Левіна з 1952 года, мабыць, больш, чым любы з прысутных. І што яшчэ тады прадказаў яму вялікую славу. Тым летам мы працавалі з ім у піянерлагеры, яму было 16, мне — 21. Ён і дасюль цытуе мае тагачасныя, трохі хуліганскія куплеты.

27-га ліпеня. Быў на мітынгу. Ішоў да Опернага ў першым радзе бясконцай калоны — побач з Карпенкам, Багданкевічам, Захаранкам, Таразевічам, Хадыкам і іншымі. І сказаў слова. І многія сказалі. І настрой ва ўсіх адзін: выстаім! Пераможам! Незалежная Беларусь будзе жыць, а здраднікам — праклён і ганьба!

31-га ліпеня. Хадзіў у Дом Радыё — запісаўся для радыёперадачы пра Быкава. Невялікае, на тры старонкі, слова і два, яму прысвечаныя, вершы. І што ж гэта за ініцыятыва з боку Радыё? Каб сказаць грамадскасці: вось, маўляў, не думайце кепска, — вядомых дзеячаў беларускай культуры мы шануем. Ах ці мой Божа! Каб вам у грудзі тое, як вы нас шануеце! Здзівіў В. Макарэвіч, сказаў: “Н. С., вось гэты пасаж, напэўна, не пройдзе”. Ён ужо загадзя ведае, што не пройдзе! “А вы, кажу, пастарайцеся, дабіцеся, каб прайшоў. Можа, дзеля гэтага пасажа я і даў згоду ўдзельнічаць у перадачы.” Хоць, вядома, не толькі дзеля гэтага. Хацелася — і я рад выпадку — сказаць пра Васіля добрае слова. На ўсю Беларусь. Каб ведалі. І не паддаваліся на спекуляцыі зламыснікаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка»

Обсуждение, отзывы о книге «Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x