Нил Гилевич - Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка

Здесь есть возможность читать онлайн «Нил Гилевич - Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Смалявічах беларускіх школ няма і беларусізацыя згортваецца. Як і амаль усюды.

24-га верасня. Вечарына Бураўкіна ў Музеі Купалы. Усё яшчэ грыміць юбілей. Цэлы месяц. Некалькі перадач па тэле, па радыё. Вечары і сустрэчы. Паглядзець — дык беларускую паэзію і цэняць, і шануюць. Куды ўжо лепш!.. У Музеі сказаў некалькі слоў і я. Перш за ўсё — аб яго песенным наробку.

26-га верасня. І ўчора, і сёння — у Музеі гісторыі літаратуры. Заўтра — адкрыццё выставы. Здаецца, дзяўчаты, як я іх заву, разам з мастаком Г. Чыстым, зрабілі ўсё магчымае і нават больш. І аднак жа — хвалююся. Яшчэ больш хвалюецца Л. В. Макарэвіч — галоўная аўтарка канцэпцыі выставы і наогул — галоўная ў ажыццяўленні гэтай “Тэрэзінай задумы”. А задума — так, намесніцы дырэктара Музея Тэрэзы Голуб.

27-га верасня. Адкрылася выстава. Людзей было багата. Паэтаў — зусім мала. Законнікаў, Пісьмянкоў, Дранько-Майсюк… Дудараў. Кампазітар Ханок. Пасол Балгарыі М. Ганчаў. Найдан — з бальніцы ўцёкшы. Дарадчык пасольства Украіны. І ні адной душы — з маіх равеснікаў, са старэйшых. На юбілейнай выставе народнага паэта Беларусі — тры паэты! Вось і ўся павага, і ўся ацэнка, і ўся любоў!.. Ад “ЛіМа” была Каржанеўская. Ад Міністэрства культуры — намеснік міністра Гедройц, — адзіная афіцыйная асоба. Быў Шушкевіч, выступіў. Быў акадэмік Гарэцкі. Было колькі старых калялітаратурных п’яніц (прыйшлі дзеля фуршэту). Упрыгожыла ўрачыстую частку дэлегацыя з Докшыцкага раёна — з хлебам-соллю, з журавінамі, з гусіным яйкам. Гэта сапраўды глядзелася і ўсіх узрушыла. Лепш за ўсіх з гасцей сказаў А. Пісьмянкоў (уражанне, што некаторыя проста не ведаюць, што пра Н. Гілевіча сказаць). Добра гаварылі “дзяўчаты” — Л. В. Макарэвіч і Т.С. Голуб. Таксама і Гедройц.

Фуршэт… пітва і закускі было ўдосталь. Уклад Ніны Іванаўны істотна падтрымаў Музей, дакладней — Л. Т. Хадкевіч.

30-га верасня. Прыйшлі павіншаваць: Матукоўскія, Бураўкіны (аднекуль заходам), Дударавы, Някляеў. Астатнія — свае, родзічы і сваякі. Пілі-елі, шмат рагаталі (інспірыравала смех, вядома ж, Ніна Іванаўна). Як і заўсёды: з палёгкай уздыхнуў, калі кончылася.

4-га кастрычніка. Вечарам быў на інаўгурацыі Універсітэта Культуры — па запрашэнню рэктара Я.Д. Грыгаровіч. Усё, што магу сказаць — прыгожая і здольная моладзь!..

8-га кастрычніка. Быў у выдавецтве, у Брылёўны (Н. І. Брыль-Семашкевіч). Знялі пытанні па карэктуры Першага тома Збору. Трачу апошнія надзеі, што патрымаю ў руках хоць Першы. Бо ўсё хіліцца да таго, што нацыяналістам ходу не дадуць. Пачнуць душыць. Бліжэйшы час пакажа.

12-га кастрычніка. У 12–30 — сустрэча ў Гуманітарным Ліцэі, па просьбе Л.Баршчэўскага. Вярнуўся з вельмі добрымі думкамі, у настроі. Моладзь не толькі прыгожая і здольная, але і Беларуская. Гонар і хвала выкладчыкам. Будзем жыць!

Паглядзеў выдадзеныя Ліцэем беларускія падручнікі. Яшчэ раз — гонар і хвала! Як прафесійна, як хораша, засведчылі, можна ўсё рабіць! Калі б не душылі невукі і манкурты.

16-га кастрычніка. 13 гадзін. Сустрэча ў Мінскім педвучылішчы, па запрашэнні Ж.Н. Прыйман (у БДУ — у студэнцтве — Ляпешка). Пытанняў было мала. Увогуле чакаў большага. Большай аддачы, ці што? Ці яны чакалі не такой паэзіі? А якой? Бардаўскай? Прымітыўнай?

Паспеў у СП на канец агульнага сходу, які заявіў НЕ лукашызму. Сарваў — чуць не прынялі — прапанову В. Бл. “паслаць рэзалюцыю і Усенароднаму сходу”. Яшчэ чаго не хапала!

18-га кастрычніка. Нацыянальны Кангрэс у абарону дэмакратыі — супроць дыктатуры. Выступіў у першай палавіне дня. Па напісанаму тэксту, які буду друкаваць (у “ЛіМе”? У “Народнай Волі”?). Лічу адным з лепшых сваіх публічных удараў па лукашызму і ўсіх іншых ворагах незалежнай Беларусі. Дзясяткі людзей падыходзілі павіншаваць і падзякаваць — “за ўсё, што вы робіце для выратавання Беларусі, за тое, што вы ёсць”. Нават з цалаваннем рукі, чаго я ўвогуле не цярплю.

Кангрэс прайшоў на ўзроўні.

19-га кастрычніка. Быў на мітынгу, каля Опернага. Не да самага канца. Відовішча — вельмі ўражлівае. А рыхтаваць мітынгі трэба лепш (каму даць слова, у якім парадку і г.д.).

22-га кастрычніка. Быў экскурсаводам на сваёй выставе — для тэлеперадачы “Беларускі дом”. Пасля — размова з наведнікамі і чытанне вершаў. Слухалі з сардэчнай увагай.

Вечарам з Вярцінскім былі ў Найдана ў гонар прыезду яго Мінкі. Размова цякла разнабойная і разнамоўная, таму былі нядоўга. Адвёз дадому Найдан, дзякаваць Богу, ён добра аздаравеў пасля аперацыі язвы.

31-га кастрычніка. Юбілей БДУ, у сценах якога — студэнтам і выкладчыкам — прадыхаў 35 гадоў (з 65 пражытых). На вечар не пайшоў. Глядзеў па тэлевізары. І добра, што не пайшоў. Не вытрымаў бы там ад сораму і ганьбы. Усякія былі дзівосы, але такога!.. У прэзідыуме — Гэны і Філарэт (а ўсяго — пяцёра). Філарэт — гонар беларускага нацыянальнага ўніверсітэта! Да чаго дакаціліся!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка»

Обсуждение, отзывы о книге «Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x