Нил Гилевич - Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка

Здесь есть возможность читать онлайн «Нил Гилевич - Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А днём у мяне была сустрэча ў Педагагічным універсітэце, арганізаваная А.Рагулем і Я. Лецкам (апошні — каб прадаваць выдадзены ім “Талісман”). Тры гадзіны публіка не адпускала са сцэны. А тады яшчэ больш гадзіны падпісваў свае кнігі. Настрой у зале — вельмі і вельмі патрыятычны. Проста радасна было бачыць, як успрымалі вершы ў абарону Беларусі, беларускай мовы і — крытыку ў адрас адшчапенцаў.

18-га снежня. Сустрэча ў СШ № 213. Зусім не тое, што ў БДЭУ і Педагагічным універсітэце. Уражанне, што дзеля “птушачкі”. Прытым — ашукалі. Сказалі: будуць настаўнікі ўсяго раёна і трохі вучняў-старшакласнікаў. А былі ў асноўным дзеці, а настаўнікаў чалавек дзесяць — не болей. Падрыхтаваўся гаварыць з настаўнікамі і вершы чытаць для іх; давялося з ходу перакантаваць праграму; напачатку нават разгубіўся. Агульнае ўражанне аб школе невясёлае. А яшчэ статыстыка: летась было пяць першых беларускіх класаў, сёлета — 1. Усе другія — трэція — чацвёртыя вярнуліся на рускую мову. Іначай сказаць — вярнуліся на шлях нацыянальнай пагібелі.

21-га снежня. Пасяджэнне рады ТБМ. У памяшканні БНФ (упершыню быў там). Прыйшло чалавек 15 (адна чацвёртая ад усіх). Прынялі пастанову наконт “Нашага слова” — пашырыць круг заснавальнікаў, каб ацалець, бо датацыі ўжо не будзе. Рашылі ў канцы студзеня сабрацца зноў, каб абвясціць падрыхтоўку да з’езду.

На душы вельмі цяжка. Фактычна ТБМ як масавай арганізацыі няма. Адно фармальна значыцца. Яно было растворана ў БНФ — як я ні супраціўляўся гэтаму. Адносіны грамадства да БНФ перанесліся на ТБМ і паралізавалі яго дзейнасць. Да таго ж не пашанцавала з кадрамі ў штабах ТБМ, перш за ўсё — у Рэспубліканскім.

27-га снежня. Выйшаў апошні нумар “ЛіМа”, падпісаны Гілём. У нумары — яго развітальнае слова. Горкае — да слёз. Напісана бліскуча. Завяршылася гераічная эпоха ў гісторыі пісьменніцкай газеты. Пачнуцца шэранькія будні пад апекай хітраванцаў.

На развітанне М. Г. стукнуў дзвярыма: апублікаваў востра сатырычную паэму “Сказ аб незвычайнай эпідэміі ў старажытнай Тутэміі”. Няўжо праглынуць моўчкі — зробяць выгляд, што казачка іх не датычыць? Наўрад! Не тыя гіцалі, каб не сталі помсціць.

30-га снежня. Трэба ж! Такі падарунак мне да Новага года — першы даўгачаканы том Збору твораў! Цэлы дзень гартаю і радуюся як дзіця. Афармленнем і ў цэлым паліграфіяй — як на сённяшні дзень — магу быць задаволены.

Яшчэ раз перачытаў прадмову У. М. Конана — і яшчэ раз пераканаўся, што ніхто і ніколі так глыбока не прачытаў Н. Гілевіча, як ён. А як густа і лапідарна напісана! Усё — толькі па самым вялікім рахунку.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка»

Обсуждение, отзывы о книге «Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x