Нил Гилевич - Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка

Здесь есть возможность читать онлайн «Нил Гилевич - Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У прэзідыуме сядзелі: Шарэцкі (вёў сход), Карпенка, Хадыка, Статкевіч, Р.Гарэцкі і Я. Брыль. Усе выступілі выдатна: Грыб, Шлындзікаў, Нікітчанка, Анцулевіч і іншыя. А лепш за ўсіх — сястра А. Майсені Л. І. Шлома. Напомніла пра галоўнае — пра тое, што фактычна пачаўся аншлюс Беларусі, і запатрабавала ўнесці гэта ў выніковы дакумент.

6-га снежня. У аўторак перадаў выдавецтву рукапіс 2-га тома, а сёння завёз і фотаздымкі для яго. Надзей, што дачакаюся, малавата. Званіў на паліграфкамбінат. Германаў у адпачынку, гаварыў з яго намеснікам Жардзецкай. Друкары чакаюць грошай ад выдавецтва. Атрымаюць грошы (доўг — 700 млн) — адразу ж будуць рабіць тыраж. А ці атрымаюць — ніхто не ведае.

Вечарам заходзіў У. М. Конан, забраў мае адказы на пытанні яго Лолы Утміраўны — для “ЛГ”. Сядзеў над гэтымі адказамі ў такім настроі, што, відаць, не надта ўзрадую “литературку”, і будзе шкада страчанага часу і сіл.

Ну а асэсар тым часам дзейнічае. КС ліквідаваны, часова яго ўзначаліў рэнегат В. (хто б падумаў! Як я сімпатызаваў яму ў ВС!..).

Прэса асэнсоўвае памылкі і пралікі дэмакратычнай апазіцыі. Ну так, усё называецца правільна. Але — без самага галоўнага. Пра што крычу і крычу, не змаўкаючы: станьма спачатку на грунт беларускай ідэі, панове, станьма беларусамі, зробім беларусамі бальшыню народа — і тады асэсар са сваёй хунтай будзе пераможаны! Гэта — прычына прычын паразы! Зразумейце ж, нарэшце!

7-га снежня. Учора хадзіў — праз не магу — у к/т “Масква”, каб паглядзець “На чорных лядах” (па настойлівай просьбе аўтара Панамарова, сам запрашэнне прынёс дадому). Схадзіў — і ні з чым вярнуўся: у дзвярах усмешлівая мадама сказала: “Фільм адмянілі. Не знайшлі кінастужку, паглядзіце Турава, раз ужо прыйшлі!..” А сёння ў “СН” вычытаў: адзіная копія “На чорных лядах” знікла. Знікла — і ўсё! Чаму і як — думай што хочаш.

8-га снежня. Званіў С. Запрудскі з “Нёмана”, угаварыў напісаць прадмову да публікацыі І. І. Насовіча “Воспоминания моей жизни”. Даў згоду, а цяпер шкадую: ці тое гэта, што я павінен рабіць? Колькі часу забярэ! Адно суцяшае, што матэрыял дае магчымасць пагаварыць аб русіфікацыі Беларусі ў 19-м стагоддзі, аб трагедыі беларускай інтэлігенцыі і ўсяго нашага народа.

9-га снежня. Быў на вечары М. Багдановіча ў Доме Літаратара. Сказаў слова. Не забыўшы і пра яго магілу ў Ялце. Акцэнт жа зрабіў на адукаванасці і культуры Багдановіча — на тым, чаго так нестае ўсім нам. Добра сказалі пра Паэта Разанаў і Дранько-Майсюк, асабліва першы. Настрой сапсаваў С. Панізнік. Паказаў аб’ёмісты том вершаў і артыкулаў, прысвечаных Багдановічу, — толькі-толькі выйшаў з друку. І ў томе няма “Апошняй сустрэчы з Веранікай”, — верша, якім я па справядлівасці ганаруся. Вось так можна абыходзіцца з народным паэтам Беларусі. Не вытрымаў канкурэнцыі з дзясяткамі вершатворцаў, якія ў зборнік трапілі, — нават з пачаткоўцамі. Ну, што ж, праглыну і гэту жабу. Вось так — праз усё жыццё. Стаміўся…

10-га снежня. Засядаў прэзідыум Рады СПБ, на які па зразумелых прычынах не пайшоў. Вызвалілі ад пасады галоўнага рэдактара “ЛіМа” Міколу Гіля, рэкамендавалі Някляева. Зуёнак сказаў: іначай Камітэт не дасць грошай і “ЛіМ” перастане выходзіць. І ўсе пагадзіліся: а што зробіш! І прагаласавалі. Адзін падвыпіты В. Супрунчук — супраць. Сказаў: “Аслы!” і пайшоў з залы.

Так падымаем лапкі ўгору. Уявіў, як бы было ў Літве, у Арменіі, нават на Украіне… Во дзе няшчасце-пракляцце наша! Ну няхай бы Камітэт гвалтоўна мяняў рэдактара, няхай бы закрываў “ЛіМ” (хоць на гэта ён не пайшоў бы). А вы пастойце за сябе! За выдатную газету — адзіную сярод непрыватных мужную абаронцу Беларушчыны!

Беларускія га…нюкі і за…ранцы! — усё, што застаецца сказаць, сплюнуўшы.

11-га снежня. Быў на сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі БДЭУ. Арганізаваў праф. М. І. Савіцкі. Больш дзвюх гадзін чытаў вершы і адказваў на запіскі. Многія рэчы прымалі вельмі горача, перабівалі воплескамі. Пасля амаль гадзіну ставіў аўтографы на кнігах “Любоў-прасветлая”, “На высокім алтары” і “Талісман”. Вельмі хораша рэагавалі на вострыя публіцыстычныя вершы самыя маладыя ў зале — школьнікі з бліжэйшай СШ.

17-га снежня. Вечар Цёткі ў Доме Літаратара. Падрыхтаваны слабавата. Спалучылі з юбілеем В. Коўтун (яна ж была і гаспадыняй вечарыны), — і дарэмна: не дадалося ні той ні другой. Вечар В. К. трэба было зрабіць раней і асобна.

Калі нашы артысты пачнуць чытаць вершы на памяць — як у Маскве? Якая нелюбоў да паэзіі!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка»

Обсуждение, отзывы о книге «Трагічны дзевяноста шосты. Выбраныя старонкі дзённіка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x