Сергей Шапран - «На падман вы мяне не штурхняце». Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Шапран - «На падман вы мяне не штурхняце». Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2020, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

«На падман вы мяне не штурхняце». Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги ««На падман вы мяне не штурхняце». Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«На падман вы мяне не штурхняце». Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу ««На падман вы мяне не штурхняце». Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дазвольце думаць мне. Я думаў больш, чым два месяцы і больш чым два гады, і я разбіраюся ў гэтым гістарычным перыядзе. Прыміце мяне такім, які я ёсць”.

Увогуле, па словах Мальдзіса, Караткевіч застаўся задаволены вынікамі абмеркавання. Між тым гісторык і археолаг Міхась Чарняўскі прыгадваў: «1967 год. Вясна. Час натужлівага прасоўвання ў друк праз цэнзурныя сіты рамана “Каласы пад сярпом тваім”. Вечарам на плошчы Якуба Коласа наша група маладых акадэмічных навукоўцаў сустракае Уладзіміра Караткевча. Пісьменнік да слёз абураны нядаўнай размовай са сваімі “рэцэнзентамі”: “Чаму яны мяне так душаць? Я мог бы свабодна пісаць па-руску або па-ўкраінску. А я ж стаў беларускім пісьменнікам. Чаму ж у Беларусі так мяне не цэняць?”».

Праблема палягала яшчэ ў тым, што на тых, ад каго й залежаў далейшы лёс рамана — на выдавецкіх работнікаў, — пісьменніцкі сход не зрабіў асаблівага ўражання (стэнаграма абмеркавання была дасланая Захару Матузаву). Мальдзіс прыгадваў:

«На рукапісе “Каласоў...” было пастаўлена столькі пытальнікаў і клічнікаў, панапісана столькі здзеклівых заўваг, што Караткевіч схапіўся за галаву:

— Гары яно ўсё гарам! Не буду я правіць ні слова! Няхай ляжыць да сканчэння свету!

Але тут умяшаўся Барадулін:

— Не рабі глупства, Хама [Хама ці Фама — такую жартаўлівую мянушку далі сябры У. Караткевічу. — С. Ш.]. Твой раман патрэбны людзям цяпер! Зрабі выгляд, што сур’ёзна правіш, іначай увогуле выкінуць цябе з плана.

— Не магу, стары, — ледзь не рыдаў Валодзя. — Не магу пагадзіцца з чалавечай дурасцю.

— Дурны і ты, Валодзечка. Не лезь на дыбы з-за дробязей. Папраў нешта другараднае, замяні адзін эпітэт іншым. Так, каб можна было сказаць, што ўлічана працэнтаў семдзесят заўваг. А на істотнае махні ім ручкай: маўляў, тут другараднае глупства, ды і не стану я тут прыхарошваць розных прыгоннікаў… З імі, Хама, трэба ваяваць іх жа зброяй.

— Рука не ўзнімаецца!

— Тады папрасі Адася, — Рыгор кіўнуў у мой бок. — Чалавек тры гады ў рэдакцыі працаваў, розную дыпламатычную праўку рабіў».

Так у маі 1967 года сябры селі разам правіць раман. Скарачалі дру­га­рад­ныя фразы, падкрэсленае рэдактарам слова замяня­лі дру­гім. Караткевіч спачатку быў змрочны і спрабаваў ваяваць, але потым увайшоў у смак і ахвотна прыдумваў адэкват­ны ці нават больш трапны, але не такі «лабавы» варыянт.

— Ты глядзі, Адасевіч, — цешыўся ён. — Можа, усё абыдзецца малой крывёю.

А каб у выдавецтве і ў грамадскасці склалася ўражанне, што раман сур’ёзна перарабляецца, Барадулін прапанаваў “падкінуць” адпаведную думку ў друк. Так у ліпені ў штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” з’явілася вялікае інтэрв’ю Караткевіча пад назвай “Каласы з цаліны”, аўтар якога — Адам Мальдзіс — яшчэ ад пачатку зрабіў патрэбны акцэнт: «Рыхтуючы рукапіс да друку ў выдавецтве “Беларусь”, аўтар улічыў заўвагі рэдактара, рэцэнзентаў, чытачоў, выкрасліў многія мясціны і дапісаў новыя». Сам жа Караткевіч гаварыў: «У параўнанні з тым варыянтам, які друкаваўся ў “Полымі”, у рукапіс унесены вялікія змены. Прыйшлося пагадзіцца з некаторымі заўвагамі. Вядома, не з усімі. Сёй-той з рэцэнзентаў хацеў, каб у цэнтры рамана ад паўстанні 1863 года я паставіў не князя Алеся Загорскага і яго сяброў, а селяніна накшталт Корчака. Але ж гэта супярэчыла б гістарычнай праўдзе. З новых прац рускіх, беларускіх, літоўскіх і польскіх гісторыкаў — для прыкладу назаву прозвішчы Смірнова, Кісялёва, Кяневіча — бачна, што рухаючай сілай у паўстанні ў Беларусі была якраз шляхта. Не мог я згадзіцца і з тымі заўвагамі, дзе мне прапанавалася “абяліць” некаторых прыгоннікаў накшталт Кроера, зрабіць іх менш жорсткімі».

Канец рамана

“Каласы…” выйшлі асобным выданнем — у двух тамах і аздобленыя Арленам Кашкурэвічам — ужо на наступны год. Гэткім чынам збыўся прагноз Янкі Брыля, а не Алеся Адамовіча. Праўда, раман з’явіўся зноў у знявечаным выглядзе і друкаваўся-перадрукоўваўся такім амаль паўстагоддзя — толькі ў 2014 годзе быў апублікаваны той варыянт, які, па словах яго каментатара Валянціны Андрэевай, найбольш адпавядае аўтарскай задуме. Зрэшты, першая аўтарская рэдакцыя (яна большая за ўсе ранейшыя кніжныя выданні амаль на палову і прыкладна на пятую частку за той варыянт, што выйшаў у 2014 годзе) і па сёння застаецца ненадрукаванай і таму абсалютна невядомай.

Між іншым, пасля выхаду рамана Якаў Герцовіч, пасля крытычнага выступу якога і ўсчалася гэтая двухгадовая антыраманная кампанія, на гэты раз змаўчаў і толькі паскардзіўся на нейкай высокай нарадзе, што з-за яго артыкула проціў Караткевіча газета “Звязда” цяпер патрабуе, каб ён падпісваўся не сваім сапраўдным імем, а псеўданімам. На Герцовічаву скаргу Алесь Адамовіч заўважыў: «Гэта робіць гонар “Звяздзе”!».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на ««На падман вы мяне не штурхняце». Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на ««На падман вы мяне не штурхняце». Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге ««На падман вы мяне не штурхняце». Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча»

Обсуждение, отзывы о книге ««На падман вы мяне не штурхняце». Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x