Леанід Дайнека - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцка-фантастычны раман пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) – без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Так, мы здорава насалілі Старой Цывілізацыі, – кінуўся затыкаць прабоіну ў разгайданым караблі размовы Масейкін. – Складзіравалі радыеактыўныя адыходы на акіянскім дне. Мне ў СБС, у Саюзе Балтыйскіх Славян, шмат што на гэты конт расказвалі. Запампоўвалі ў кожную дзірку зямной паверхні розны бруд. Палівалі зямлю бензінам і керасінам. А там жа, далей ад нашых вачэй і рук, жыла Старая Цывілізацыя, там было яе карэнне. Хто, як не прадстаўнікі Старой Цывілізацыі, усе гэтыя німфы, эльфы, дрыяды, гномы, кентаўры? Вясёлы бесклапотны народ, што яшчэ ў часы старадаўніх грэкаў сяліўся ў гаях, ручаях і скалах, сустракаўся людзям на кожным кроку. Мы аб'явілі іх міфам, легендай, а яны ж былі – разумееце? былі! – яны і сёння ёсць, толькі адступілі ў змрок, непадуладны нашаму воку.

– Ну й ну, – хмыкнуў інспектар Салавей.

Але Навум Масейкін прапусціў міма вушэй ягоную іронію, бо ўжо зацугляў свайго любімага канька – красамоўства.

– А беларускія вадзянікі і лесавікі-чашчавікі? Таксама яна, наша няўлоўная, наша недасяжная, наша таямнічая Старая Цывілізацыя. Дзесяткі тысячагоддзяў назад, у час ледавікоў і каменных сякер, яна прайграла рашучую бітву новай, болып моцнай, я б сказаў, больш грубай цывілізацыі, падобна таму, як Рым прайграў варварам.

– Усё! – смеючыся заткнула пальцамі вушы Вера Хрысцінюк. – Хопіць лекцый. Каля каміна трэба сядзець моўчкі і пазіраць на агонь, проста пазіраць на агонь.

Усе так і зрабілі, толькі інспектар Салавей строга паклікаў да сябе Дулеба, і яны пайшлі аглядаць вокны і дзверы Чорнага Хутара.

Адгарэў камін, разам з ім адгарэў вечар, і нарэшце Гай застаўся ў пакоі адзін. Побач варочаўся за сценкаю Клён. Здорава перапала яму ад бацькі за доўгі язык. Усе госці таксама ўлягліся спаць. Толькі было чутно, як Дулеб хадзіў унізе, у каміннай зале, чыгуннай рыдлёвачкай выграбаў попел, дзынкаў дужкай вядра, а потым нават ціхенька заспяваў куплет з «Танга робатаў»:

Там, дзе за горадам жаўцеюць горы металалому,
Дзе ў іржавым падшыпніку зацвіў сіні васілёк,
Я сустрэну цябе. І мы прагонім сум і стому.
І я навекі запомню твой крылата-спружынны крок.

«Добрая песня, – падумаў, ужо амаль засынаючы, Гай. – Простая даходлівая мелодыя, чыстае пачуццё. Кажуць, у кнігарнях з'явіўся двухтомнік фальклору робатаў. Трэба купіць».

Раптам на цёмнай сцяне, на якую быў скіраваны яго позірк, рэзка ўспыхнулі чырвоныя пранізлівыя словы: «Увага. Чакайце. Будзем праз чатыры хвіліны».

Падушка вылецела ў Гая з-пад галавы. Сам жа ён уплішчыўся ў ложак. Ён адчуў такі выбуховы, такі востры, як брытва, страх, што аж пазелянела ўваччу, аж занылі пальцы рук і ног. Ён адчуў такі неймаверны страх, што падалося – ягоны мозг хоча выскачыць з чарапной каробкі і некуды ўцячы.

– Апёк за апёк, рана за рану. Так напісана ў Бібліі, – прагучаў проста ў яго над галавой глухі, нейкі каменны голас.

Гай, нібы кенгуру, доўгім скачком вылецеў з ложка і – яшчэ голыя пяты не дакрануліся да падлогі! – ударыў у цемры пальцам па ўключальніку, уключыў святло. Проста перад ім вісела на сцяне люстра, старое, звычайнае, з лёгкай трэшчынкай па левым краі. Ён убачыў у люстры свой твар, нейкі зялёна-белы, капусны, з уздутымі шчокамі і дрыготкімі, не чырвонымі, а шэрымі губамі. Сваіх вачэй – вось дзіва! – ён не ўбачыў, замест іх былі расплывістыя туманныя плямы. Ён кароткі, як узмах веек, міг пазіраў на сябе, і раптам люстра аглушальна лопнула, раскалолася на няроўныя рваныя кавалкі, бліскучыя зіхоткія крошкі. Адтуль, з глыбіні люстра, рэзка торкнуліся ягоныя рукі (ён нават драпінку на ўказальным пальцы левай рукі ўбачыў), сціснулі яму шыю, пачалі душыць. Ягонае адлюстраванне душыла яго з найвялікшай лютасцю, не даючы ні крутнуць галавой, ні ўдыхнуць у лёгкія хоць грам паветра. Здавалася, яшчэ міг-другі, і ў Гая разарвецца, не вытрымае сэрца. У вачах плыла жаўцізна, адключалася свядомасць. З апошніх сіл кулакамі ён ударыў па руках, што душылі яго, а сам плюхнуўся на падлогу. «Трэба закрычаць», – падумалася яму, ён і хацеў гэта зрабіць, але з вялікім здзіўленнем і жахам пераканаўся, зразумеў, што голас ягоны як бы адключаны нейкай жорсткай бязлітаснай сілай. «Няўжо Клён не пачуў звону разбітага люстра? Ён жа амаль побач, за сценкаю», – роспачна мільганула думка.

Раптам з пісьмовага стала ўзляцела цяжкая ваза, у якую раніцой Дулеб наліў вады і паставіў тры чырвоныя кветкі. «Тэлегінез… Перамяшчэнне прадметаў намаганнем волі… Але чыёй волі?» Ваза размашыста ўдарыла ў шыбіну, зноў густа пасыпалася шкло, і зноў ніхто ў доме, акрамя Гая, нічога не пачуў. Увесь гэты час, нібы вогненная пякучая смала, затапляў яго страх. Калісьці ў маленстве старэйшая сястра (яны ўлетку жылі на Чорным Хутары) палохала Гая: «Не ідзі ў лес – звер парве». Тады ён вельмі баяўся звера, хоць ні разу не пабачыў на свае вочы. Але сённяшні страх быў у шмат разоў мацнейшы, вастрэйшы, карэжыў душу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x