Виктор Правдин - Вяртанне з апраметнай

Здесь есть возможность читать онлайн «Виктор Правдин - Вяртанне з апраметнай» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2022, Жанр: Детектив, Крутой детектив, foreign_detective, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вяртанне з апраметнай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вяртанне з апраметнай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыццё прымушае галоўнага героя рамана Андрэя Бусла прайсці “сем колаў пекла”: яму лёсіць трапіць на ўласнае пахаванне, даводзіцца разблытваць пакручастыя інтрыгі, дзе спляліся каханне і палітыка, сяброўства і грошы, мінулае, сучаснае і будучае. Урэшце, разгадкі беларускіх таямніц ён знаходзіць… за акіянам.

Вяртанне з апраметнай — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вяртанне з апраметнай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– У сваёй кватэры?.. – адмахнуўся Бусел, які ўжо развiнцiў тэлефон i цяпер засяроджана корпаўся адвёрткай усярэдзiне. – Апарат чысты, анiякiх «жучкоў» няма, – расчаравана ўздыхнуў капiтан i паглядзеў на Зондакса.

– Значыць, iнфармацыя пайшла ад твайго «добраахвотнiка», – Петэрс адхiнуў фiранку, агледзеў вулiцу, двор.

– У мяне прадчуванне, што злачынцы «добраахвотнiка» не маглi вылiчыць, пакуль ён не выйшаў на сувязь са мной, – заклапочана прагаварыў Бусел.

– Тады твае меркаваннi правiльныя: цябе здаў хтосьцi са сваiх. А ў такiм выпадку «жучкоў» мы не знойдзем, навошта пакiдаць лiшнiя доказы?

– Трэба агледзець тэлефонны блок-размеркавальнiк, – настойлiва вёў сваё Бусел; ён прынёс з кухнi табурэтку i шэптам павучаў Зондакса: – Ты спусцiшся нiжэй па лесвiцы i, калi што якое, дасi знак.

– Кашляну два разы, – па-змоўнiцку, таксама шэптам пагадзiўся Петэрс.

Першы выйшаў з кватэры Зондакс, адразу агледзеўся, прыслухаўся. Было цiха, толькi паверхам нiжэй з нейкай кватэры даносiлася музыка, чулiся галасы, смех. Бусел прыставiў табурэтку да сцяны, стаў на яе, адчынiў металiчную скрынку, адкуль цягнулiся правады да кватэр. Ён даўгавата нешта ў ёй разглядаў, торкаў адвёрткай i, як знаўца, хмыкаў.

– Ну што? – не вытрымаў Зондакс.

– Падымi мяне крышачку вышэй, – папрасiў Бусел. – Не дацягваюся, дый святла не хапае.

Петэрс спешна падняўся на лесвiчную пляцоўку, абхапiў сябра за ногi, прыўзняў.

– Цяпер нясi да дзвярэй, што супраць маёй кватэры, – загадаў Бусел i яшчэ праз хвiлiну паляпаў Зондакса па плячы, павесялела выдыхнуў: – Майна, поўны парадак.

Яны зноў схавалiся ў кватэры, паспешлiва апранулiся. Бусел, задаволена пасмiхаючыся, пацёр далонi.

– Я быў правы, тэлефон праслухоўвалi, толькi не з дапамогай «жучкоў». Але пра ўсё раскажу ў машыне, хопiць тут церцiся, трэба падумаць, як лепей звязацца з Астроўскiм, трэба рабiць паўторны агляд кватэры.

6

Ядвiгу Станiславаўну Купрэйчык негаваркiя, панурыя людзi Калеснiка прывезлi да рэстарана роўна ў прызначаны час, а дваццатай гадзiне. Не зважаючы на калючы вецер i дробны, халодны дождж, якiя штохвiлiнна пагражалi на свой лад прычасаць Ядзю, яна пайшла да ўвахода з непакрытай галавой. Насустрач з парасонам у руцэ ўжо спяшаўся Калеснiк. Ён быў апрануты ў бялюткi гарнiтур, чорную з блёсткамi кашулю, белы модны гальштук, на нагах блiшчэлi лакiраваныя туфлi. Калi Ядзя ўбачыла высокага, прыгожага Калеснiка, якому нават заўчасная сiвiзна пасавала да твару, яе сэрца нечакана здрыганулася. «А ў нас усё магло быць па-людску…» – цяжка ўздыхнула яна i, страсянуўшы галавой, праганяючы мроi, зацокала абцасамi, прыцягваючы пажадлiвыя позiркi мужчын, што таўклiся ля ўвахода.

– Добры вечар, цудоўна выглядаеш! – прыхiльна ўсмiхнуўся Калеснiк i прапанаваў Ядзi руку; ён быў сама ветлiвасць.

– Бачылiся ўжо, – незадаволена блiснула вачыма жанчына, але ад прапанаванай рукi не адмовiлася: гульня пачалася i яна абавязана прытрымлiвацца этыкету.

Яны прайшлi ў вялiкi прыцемнены вестыбюль і накiравалiся да гардэроба. Чулася лёгкая музыка, за стойкай бара мiтусiўся бармен з доўгiмi, як прылiзанымi чорнымi валасамi. Ён, гатуючы кактэйль, артыстычна, з лёгкасцю вiртуоза i знаўца сваёй справы упраўляўся адначасова з некалькiмi бутэлькамi, але, убачыўшы Ядзю з Калеснiкам, быццам мiж iншым, падмiргнуў, паслаў паветраны пацалунак i шчыра ўсмiхнуўся. Настрой у Ядзi адразу палепшыўся, стала спакойна i хораша. Яна какетлiва памахала бармену ў адказ.

– Наш чалавек ужо тут, – дапамагаючы Ядзi зняць палiто, прашаптаў Калеснiк. – Ты памятаеш дамову?

– Памятаю, цэлы дзень толькi пра гэта i думала.

– Вось i добра, – павесялеў Калеснiк, – значыць, да сустрэчы падрыхтавалася, – ён крыху памаўчаў i строга, па-вайсковаму загадаў: – Ён павiнен да цябе заляцацца.

– Лiчы, што я – ужо, а наконт яго гарантыi не даю… З гарантыяй мог знайсцi i маладзейшую.

– Ну-ну! – зласлiва прасiпеў Калеснiк. – Выкiнь пыху i гонар, памятай: твая прыгажосць, пяшчота i сексуальнасць аплачаны.

– Мяне толькi гэта i суцяшае, – па-блазенску ўсмiхнулася Ядзя i дэманстратыўна ўзяла Калеснiка пад руку.

Яны выглядалi шыкоўнай парай. Ядзя з задавальненнем лавiла на сабе зайздросныя жаночыя позiркi i мужчынскiя, адкрыта-нахабныя, быццам рэнтгенаўскiя промнi. Яна з непрыхаванай пагардай глядзела на iх, усiм выглядам паказваючы, што любы можа заняць месца сённяшняга кавалера. Ён не жалезабетонная сцяна, але гэта зробiць толькi той, у каго хопiць грошай… Ядзi заўсёды падабалася быць у цэнтры ўвагi, уражваць, адчуваць, што ёй захапляюцца, бачыць гэтыя пажадлiвыя, прагныя позiркi. У такiя хвiлiны яна рабiлася летуценнай, хацелася кахаць i быць каханай. I цяпер, iдучы па доўгiм прыцемненым фае, яна раптам адчула ў сабе столькi незапатрабаванай энергii, неўтаймаванай прагi да кахання, што ў нейкi момант спалохалася самую сябе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вяртанне з апраметнай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вяртанне з апраметнай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Аркуш - Вяртанне
Алесь Аркуш
Аркуш Алесь - Вяртанне
Аркуш Алесь
libcat.ru: книга без обложки
Виктор Правдин
Виктор Правдин - Танцавальны марафон
Виктор Правдин
Виктор Правдин - Визитер с севера
Виктор Правдин
Виктор Правдин - Нелюбімыя гінуць
Виктор Правдин
Виктор Правдин - Эксгумацыя
Виктор Правдин
Юлія Шарова - Вяртанне Ліліт
Юлія Шарова
Отзывы о книге «Вяртанне з апраметнай»

Обсуждение, отзывы о книге «Вяртанне з апраметнай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x