Юлія Шарова - Вяртанне Ліліт

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Вяртанне Ліліт» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вяртанне Ліліт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вяртанне Ліліт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ліліт, першая жонка Адама, пакінула рай і не прыжылася ў пекле. За гэта Бог і Д’ябал змусілі яе падпісаць угоду, паводле якой Ліліт мусіць бясконца ўвасабляцца ў зямных жанчын і жыць сярод людзей. Пабадзяўшыся па свеце, Ліліт урэшце трапляе ў сучасны Мінск. Тут яна сустракае журналіста газеты «Наша Нядоля», які марыць пра літаратурную славу, папулярную блогерку, якая вучыць жанчын абуджаць у сабе Багіню, дэмана, які спакушае жанчын, ды анёла, які ўдзень працуе праграмістам і складае гараскопы, а ўначы гуляе па дахах. Таксама Ліліт сустракае вучонага ката, здольнага адрозніць Вівальдзі ад Гендэля, а яшчэ дзяўчыну-псіхолага, якой дапамагае раскрыць рэдкі дар з дапамогаю картаў Таро.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Вяртанне Ліліт — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вяртанне Ліліт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Юлія Шарова

Вяртанне Ліліт

Астрапсіхалагічны раман у 4-х частках

© Шарова Ю. К., 2018

© Лява А. Г., фота, 2018

© Выдавец А. М. Янушкевіч, 2018

© Распаўсюджанне e-book. ТАА «Электронная кнігарня», 2018

Прадмова

Пры шырокім круглым стале з белага мармуру сядзелі трое – Бог, Д’ябал і высокая хударлявая жанчына са смаліста-чорнымі доўгімі валасамі. Жанчына была ў смарагдавага колеру строі. Рукі яна трымала на стале. Ейныя запясці сціскаў ланцуг, але яна не выглядала скоранай. Яна глядзела ў вочы то Богу, то Д’яблу.

Ні Бог, ні Д’ябал не вытрымлівалі ейнага позірку.

Бог ніяк не называў гэтую жанчыну, а калі яна пакінула ягонае валадарства, то наагул паспрабаваў зацерці ўсялякую памяць пра яе.

Д’ябал даў ёй імя Ліліт, а калі яна пакінула і ягонае валадарства, то ўгневаўся яшчэ болей за Бога.

– Трэба дамаўляцца, – урэшце пачаў Бог, намагаючыся не глядзець на Ліліт. – Ты, мусіць, ведаеш, што Бясконцае намі незадаволенае. Усімі намі.

– Бясконцае мяркуе, што ты не можаш існаваць як вольны дух, – вёў далей Д’ябал. – А калі ты не хочаш быць ні з ім, ні са мной, то мы мусім знайсці кампраміс. Таму будзем дамаўляцца.

– Са звязанымі рукамі? – здзекліва прамовіла Ліліт.

Ланцугі ўмомант разваліліся на кавалачкі і за хвілі ператварыліся ў пыл.

– Зразумей нас правільна. Бясконцае намі незадаволенае, і калі б мы не прывялі цябе на перамовы, яно б занялося намі.

– Пакуль ты не падпішаш угоду, ты адсюль не выйдзеш.

Не выйдзе. Ногі таксама скутыя ланцугамі ад костак да каленяў. Якая ж любата – выкрадаць некага на падпісанне ўгоды! Бясконцае ніколі не адказвала ёй, калі Ліліт да Яго звярталася, а гэтым двум зрабіла такую ласку.

– Калі Бясконцае нагэтулькі зацікаўленае ва ўгодзе, чаму Яно не тут? – запыталася жанчына, хоць адказ для яе быў відавочны.

– Бясконцае задаволіцца дакументам за тваім подпісам. Яму няма калі нас траіх выслухоўваць.

– А калі я не падпішу?

– Ты падпішаш… – сказаў Бог.

– Якія ўмовы?

Д’ябал пстрыкнуў пальцамі левай рукі – на стале з’явіліся пергамент і гусінае пяро, якое само сабой спрытна забегала па аркушы, выводзячы слова за словам.

1. Ліліт, першая жонка Адама, пасля – дэман ночы, пагаджаецца жыць на зямлі сярод людзей.

2. Ліліт зможа заняць цела зямной жанчыны, з якога толькі што адляцела неўміручая душа. Такая жанчына будзе звацца носьбіткай.

3. Носьбіткай можа стаць цела жанчыны, якая ніколі не была замужам і не мела дзяцей. Момант уцелаўлення павінны прыпадаць роўна на вяртанне Чорнага Месяца ў гараскопе носьбіткі.

4. Асоба носьбіткі знікае ў момант адлёту яе неўміручай душы, а цела цалкам пераходзіць пад кантроль Ліліт. Разам з новым целам Ліліт атрымлівае ўсе ўспаміны носьбіткі і ўсе ейныя фізічныя і псіхічныя адметнасці.

5. Носьбітка, цела якой зойме Ліліт, застаецца смяротнай жанчынай. Па надыходзе яе смерці Ліліт мае права заняць цела іншай жанчыны, калі ўмовы адпавядаюць укладзенай угодзе.

6. Пры ўцелаўленні ў маладую носьбітку Ліліт абавязваецца чыніць паслугі Д’яблу да трэцяга вяртання Чорнага Месяца. Падрабязней глядзі дадатак да ўгоды.

– Я хачу паглядзець дадатак, – сказала Ліліт.

Пяро спынілася. Д’ябал незадаволена прыкусіў губу і засоп.

– Ты была сукубам, і ты ім будзеш, калі ўцелаўленне адбудзецца раней за трэцяе вяртанне Чорнага Месяца. Пазней ад жанчыны ўсё адно ніякага толку, хто на такое паквапіцца?

Ліліт разумела, чаму Д’ябла так непакоіць той пункт дамовы: у ягоным свеце жанчыны не ведалі пра ўласную моц і спрабавалі чэрпаць яе праз мужчын.

Некалі, яшчэ ў Раі, яна сустрэла Еву ля Дрэва Пазнання, наіўную Еву, гэтаксама падманутую Богам, якому раптам закарцела, каб у пары быў той, хто кіруе, і той, хто слухаецца. Ліліт, ператвораная ў змяю за свой бунт супраць Божага парадку, размаўляла з Евай. «Калі жанчыны пачнуць падаваць руку адна адной, яны атрымаюць вялікую моц», – сказала яна тады.

Але гэта было не ў інтарэсах Бога. Еву ствараў ён сам, без непасрэднага ўдзелу Бясконцага, таму ўклаў у ейнае сэрца віну, а пасля выкінуў разам з Адамам са свайго валадарства.

Так Ева і жыла з віной за здзейсненае, а ўсю сваю моц аддавала Адаму – як плату за грэх.

Пяро зноў забегала па пергаменце:

7. Ліліт можа абіраць сабе носьбітку, калі смерць папярэдняй наступіла на маладым Месяцы. Калі гэта адбылося на поўню ці на старым Месяцы, абіраць носьбітку будуць Бог і Д’ябал.

8. Ліліт пакідае сабе бальшыню здольнасцяў, якія мела да падпісання ўгоды, але зможа імі карыстацца толькі ад заходу да ўзыходу сонца. Без прывязвання да часу Ліліт можа выкарыстоўваць сваю здольнасць празорлівасці і наслання. Усе здольнасці і ўмовы іхнага ўжывання пазначаныя ў дадатку да ўгоды.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вяртанне Ліліт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вяртанне Ліліт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вяртанне Ліліт»

Обсуждение, отзывы о книге «Вяртанне Ліліт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x